Навіны на тэму: акцыі
07.08.2014 У Брэсце таксама забаранілі пікет у падтрымку палітычных вязняў
У адрозненні ад іншых гарадоў Беларусі, гэтую акцыю планавалася правесці 10 жніўня, аднак у Брэсцкім гарвыканкаме адмовілі ў правядзенні пікета, спаслаўшыся на святкаванне Дня будаўніка.
06.08.2014 Віцебск: пікет у падтрымку палітвязняў забаронены па традыцыйнай падставе
У заяўцы на акцыю праваабаронца нагадваў мясцовым уладам, што права грамадзян на вольнае выказванне меркаванняў і права на мірныя сходы – гэта найважнейшыя палітычныя правы. Таму ён прасіў забяспечыць на мерапрыемстве грамадскі парадак, медычнае і камунальнае абслугоўванне за кошт дзяржавы.
05.08.2014 Бяроза: лісты салідарнасці з палітвязнямі
Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты даслалі лісты ўсім сямі палітвязням для таго, каб выказаць сваю салідарнасць і падтрымку. Такія лісты падтрымкі і святочныя віншаванні з Бярозы сталі ўжо традыцыяй.
04.08.2014 У Светлагорску з'явіліся плакаты супраць міліцэйскага свавольства (фота)
Пяцьдзесят плакатаў, расклееных на вуліцах Светлагорску, распавядаюць гараджанам шакуючую гісторыю пра смерць Аляксандра Акуліча ад рук супрацоўнікаў мясцовай міліцыі.
03.08.2014 Баранавічы: гарвыканкам забараніў пікет ў патрымку палітычных зняволеных
Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што гарадская ўлада не дае згоды на правядзенне пікета 4 жніўня, мэта якога – патрабаванне вызвалення палітычных вязняў.
24.07.2014 У Салігорску змагаюцца з прававой непісьменнасцю (фота)
Салігорскія моладзевыя актывісты-праваабаронцы правялі інфармацыйную кампанію, скіраваную на падвышэнне прававой асветы сярод жыхароў гораду. Юнакі распаўсюджвалі буклеты з інфармацыяй аб правільных паводзінах пры стасунках з людзьмі ў пагонах.
24.07.2014 Праваабаронцы хочуць нагадаць жыхарам Віцебску пра палітвязьняў
У Віцебску пададзеная заяўка на пікет. Мэта акцыі, якая павінна адбыцца 4 жніўня, – азнаямленьне жыхароў гораду з фактам наяўнасьці ў Беларусі палітвязьняў, прызнаных беларускай грамадзкасьцю, міжнароднымі і беларускімі праваабарончымі арганізацыямі. Ініцыятарам акцыі зьяўляецца праваабаронца Леанід Сьвецік.
21.07.2014 Віншаванні да гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце даслалі палітвязням з Бялыніцкага раёна
У паштоўках актывісты жадалі палітвязням здароўя, мужнасці і цярпення, а таксама выказвалі спадзяванне на тое, што Беларусь ужо ў хуткім часе стане сапраўды незалежнай квітнеючай краінай з дэмакратычнымі традыцыямі.
15.07.2014 У Мазыры пададзена заява аб правядзенні пікету ў падтрымку палітвязняў
У Мазырскі раённы выканаўчы камітэт мясцовы праваабаронца Уладзімір Целяпун падаў заяву аб правядзенні 3 жніўня пікету з мэтай выказвання пратэсту ў сувязі з наяўнасцю палітычных зняволеных ў Беларусі, іх падтрымкі і патрабавання неадкладнага вызвалення.
11.07.2014 Гомель: гарвыканкам адмовіў у правядзенні экалагічнага пікету, парушыўшы тэрміны адказу на зварот
Чарговую адмову ў правядзенні пікету атрымалі грамадскія актывісты Гомеля. Ініцыятыва «Народны кантроль» праводзіць у Гомелі акцыю «Чыстая вада», накіраваную на паляпшэнне стану азёр у абласным цэнтры.
09.07.2014 Гомельскія праваабаронцы падалі заяўку на правядзенне пікету з патрабаваннем вызваліць палітвязняў
9 ліпеня гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Палаўны падалі ў Гомельскі гарвыканкам заяўку на правядзенне пікету 4 жніўня. Мэта масавага мерапрыемства – выказванне пратэсту ў сувязі з наяўнасцю палітычных зняволеных ў Беларусі, выказванне падтрымкі палітвязням і патрабаванне іх неадкладнага вызвалення.
04.07.2014 У Брэсце пачаўся ціск на студэнтаў, што падпісаліся за далучэнне да Балонскага працэсу
Збор подпісаў быў арганізаваны агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” у рамках адукацыйнай праграмы “Балонскі працэс і Беларусь”. Паводле апошніх дадзеных, пры дапамозе студэнтаў, валанцёраў і неабыякавых маладых людзей было сабрана амаль 1000 подпісаў пад адпаведным зваротам у Міністэрства адукацыі.
28.06.2014 Фотафакт: у Салігорску патрабуюць свабоду для палітвязняў
На вуліцах беларускай сталіцы шахцёраў з’явіліся інфармацыйныя матэрыялы з заклікамі вызваліць палітычных зняволенных. Акцыю правялі моладзевыя актывісты мясцовага праваабарончага руху. Акцыя прайшла без затрыманняў і іншых эксцэсаў.
25.06.2014 Сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл апыталі ў міліцыі
Іван Шэга, Алесь Масюк ды Іван Бедка з’явіліся ў аддзяленне міліцыі паводле позваў. Таксама позву атрымала і фотакарэспандэнтка “Газеты Слонімскай” Таццяна Дзянісюк.
24.06.2014 Справа актывісткі з Нясвіжу Наталлі Бордак накіраваная на новы разгляд
Калегія Мінскага абласнога суда 24 чэрвеня разгледзела касацыйную скаргу актывісткі аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Наталлі Бордак на прысуд суда Нясвіжскага раёна.