Навіны на тэму: акцыі
16.06.2014 Ушанаванне Міхала Валовіча прайшло пад наглядам міліцыі і са штрафамі
У нядзелю, 15 чэрвеня, у вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адбылося ўшанаванне аднаго з кіраўнікоў паўстання 1930-1831 гадоў супраць Расійскай імперыі Міхала Валовіча і яго 12 паплечнікаў.
09.06.2014 У Магілёве адбылася антыалкагольная акцыя (фота)
Трэба адзначыць, што ў Магілёве апошнім часам з’явілася шэраг графіці “Хопіць бухаць” і іншыя, якія заклікаюць спыніць ужыванне алкаголю. Падобныя графіці раней былі заўважаны і ў Горках. Тады міліцыянты затрымалі і аштрафавалі за іх нанясенне на сцены некалькі студэнтаў Горацкай акадэміі.
08.06.2014 Салігорск: акцыя "Скажы НЕ смяротнаму пакаранню” (фота)
Па словах удзельнікаў акцыі, стаўленне мінакоў да адмены смяротнага пакарання было неадназначным, таму маладзёны і надалей плануюць праводізць інфармацыйную працу па гэтай праблеме. Акцыя прайшла без эксцэсаў і затрыманняў.
05.06.2014 Брэст: студэнты заклікаюць улады рабіць крокі насустрач Балонскаму працэсу
Пад адпаведным зваротам у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сабрана ўжо больш за паўтысячы подпісаў. Збор подпісаў ініцыяваны агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” пры дапамозе студэнтаў, валанцёраў і неабыякавых маладых людзей.
05.06.2014 Баранавічы: індывідуальныя прадпрымальнікі адмаўляюцца выходзіць на працу 1 ліпеня
Сто індывідуальных прадпрымальнікаў мясцовага каапрынка накіравалі заяву ў Баранавіцкі райвыканкам і ў адміністрацыю раённага спажывецкага таварыства. У дакуменце гаворыцца, што яны адмаўляюцца выходзіць на працу 1 ліпеня, а таксама плаціць арэндную плату за перыяд прастоя.
03.06.2014 Баранавічы: каля Мілавідскіх помнікаў актывісты ўпарадкавалі тэрыторыю
2 чэрвеня, напярэдадні 151-х угодкаў Мілавідскай бітвы, баранавіцкія прадстаўнікі грамадскіх арганізацый упарадкавалі тэрыторыю вакол помнікаў у гонар паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, якія далі бой царскаму войску падчас паўстання 1863 года.
02.06.2014 У Брэсце адбыўся пікет, прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей
Акцыя была дазволена ўладамі і адбылася на пляцоўцы каля сцэны ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, які рашэннем мясцовага гарвыканкама вызначаны як месца правядзення масавых мерапрыемстваў.
30.05.2014 Затрыманыя ўдзельнікі пікету “Смерць крамлёўскім акупантам!”
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску 29 траўня супрацоўнікі АМАПу затрымалі некалькі ўдзельнікаў пікету “Смерць крамлёўскім акупантам!”. Усе яны актывісты моладзевага грамадскага аб’яднання Альтэрнатыва”. Пра гэта ў facebook паведаміў кіраўнік “Альтэрнатывы” Алег Корбан.
26.05.2014 Гутарка зь Юліяй Ляшкевіч, ініцыятаркай яркіх кампаній па падтрымцы палітвязьняў у часе ЧС па хакеі
Якія кампаніі праводзіліся падчас ЧС па хакеі ў абарону сядзельцаў? Ці сапраўды грамадзянская супольнасьць Беларусі робіць максымум для падтрымкі палітвязьняў? Мы пагутарылі зь Юліяй Ляшкевіч, рэклямшчыцай, ініцыятаркай яркіх ідэяў на карысьць беларускага грамадзтва, даведаліся пра хаду кампаніі з хэштэгамі, таталізатар, а таксама задаліся пытаньнем, чаму апазыцыя не скарысталася магчымасьцю расказаць замежнікам пра беларускія рэаліі.
23.05.2014 Актывісты АГП нагадалі бабруйчанам пра палітвязняў (фота)
Бабруйскія актывісты АГП правялі 23 траўня каля цэнтральнага рынка яшчэ адну "інфармацыйную гадзінку". Бабруйчанам расказалі пра мясцовыя выбары і палітвязняў, а таксама раздалі свежы нумар газеты "Новы Час".
20.05.2014 У Бабруйску адкрыўся Музей сталінскіх рэпрэсій (фота)
Увечары 19 траўня ў бабруйскім офісе АГП адбылося адкрыццё экспазіцыі Музея сталінскіх рэпрэсій. Усе матэрыялы, сабраныя тут, знайшла грамадская актывістка Вольга Піманава. Дакументы, якія тычацца дзейнасці аналагічнага музея Ганны Бакач, які раней працаваў у Бабруйску, прадаставіў рэдактар "Бабруйскага кур'ера" Анатоль Санаценка.
19.05.2014 Сёння суд над актывістам акцыі “Ежа замест бомб”
У судзе Партызанскага раёна Менска сёння разглядаецца адміністратыўная справа сацыяльнага актывіста Аляксандра Курца. Суддзя вынесла рашэнне - 15 сутак арышту.
15.05.2014 Магілёўскія ўлады не дазволі пікет салідарнасці з Яўгенам Васьковічам
Прычына адмовы ў правядзенні пікета, згодна з адказам чыноўніка з гарвыканкама Кунцэвіча, заключаецца ў тым, што ініцыятар пікета Алег Аксёнаў не прыклаў дамовы да заяўкі на мерапрыемства з міліцыяй аб ахове правапарадку, медыкамі, а таксама камунальнікамі.
14.05.2014 Бабруйск: Пікет салідарнасці з Яўгенам Васьковічам не дазволілі
Пікет планаваўся ў якасці падтрымкі бабруйчаніна Яўгена Васьковіча, на якога аказваецца моцны ціск адміністрацыі ў магілёўскай турме №4. Нядаўна хлопца перавялі ў адзіночную камеру, стала вядома пра ціск і з боку сукамернікаў таксама.
13.05.2014 Швейцарскія праваабаронцы - у падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі
Швейцарскае аддзяленне Amnesty International праводзіць кампанію, прымеркаваную да Чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску, падчас якой заклікае беларускія ўлады «да сумленнай гульні ў галіне правоў чалавека».