Навіны на тэму: акцыі

У Баранавічах ушанавалі памяць ахвяраў гітлераўскіх і сталінскіх рэпрэсій

10.05.2014 У Баранавічах ушанавалі памяць ахвяраў гітлераўскіх і сталінскіх рэпрэсій

У Баранавічах прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці 9 траўня адзначылі Дзень Перамогі ўшанаваннем памяці загінулых як у гады вайны з фашыстамі, так і ў часы сталінскіх рэпрэсій.

У Магілёве незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці правёў акцыю супраць кантрактнай сістэмы (фота)

07.05.2014 У Магілёве незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці правёў акцыю супраць кантрактнай сістэмы (фота)

Мясцовыя актывісты апранулі тэматычныя майкі з надпісам "За Беларусь без кантрактаў" і раздалі мінакам прафсаюзныя бюлетэні. Мерапрыемства было накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы, якая звязаная з працоўнымі кантрактамі.

Бабруйчан інфармавалі наконт "георгіеўскіх стужак"

07.05.2014 Бабруйчан інфармавалі наконт "георгіеўскіх стужак"

-Я ўзяў стос асобнікаў газеты "Новы Час" ад 2 траўня, дзе на першай паласе размешчаны артыкул Сяргея Пульшы пад назвай "Парадокс "георгіеўскай стужкі", - кажа Віктар Бузінаеў. - Там даходліва ўсё тлумачыцца, і дадатковыя каментары не патрабуюцца.

Баранавічы: талака каля Крыжа сталінскіх ахвяраў

07.05.2014 Баранавічы: талака каля Крыжа сталінскіх ахвяраў

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Баранавічаў 6 траўня арганізавалі талаку ў скверы на скрыжаванні вуліц Смаленская і Пірагова, дзе ў 1992 годзе быў усталяваны Крыж – знак памяці пра ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсій 1939-1953 гг.

У Магілёве плануюць правесці пікет салідарнасці з Яўгенам Васьковічам

05.05.2014 У Магілёве плануюць правесці пікет салідарнасці з Яўгенам Васьковічам

Адпаведную заяўку на правядзенне мерапрыемства падаў у Магілёўскі гарвыканкам актывіст аргкамітэта партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя Алег Аксёнаў. Пікет плануецца правесці 18 траўня на Савецкай плошчы ў цэнтры горада.

Салігорцам нагадалі пра іх працоўныя правы (фота)

02.05.2014 Салігорцам нагадалі пра іх працоўныя правы (фота)

У Міжнародны дзень салідарнасці працоўных, які ў Беларусі традыцыйна адзначаецца 1 траўня, грамадскія актывісты Салігоршчыны распаўсюдзілі ў сталіцы шахцёраў інфармацыйныя буклеты аб праве на працу з серыі “Ведай свае правы”.

“1000 дзён у зняволенні: неадкладна вызваліце Алеся!”

30.04.2014 “1000 дзён у зняволенні: неадкладна вызваліце Алеся!”

Акцыю пад такім лозунгам правялі актывісты Amnesty International і Libereco ў Цюрыху 29 красавіка, каб нагадаць, што беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі ўжо 1000 дзён. Швейцарскія праваабаронцы заклікаюць да неадкладнага вызвалення усіх беларускіх палітвязняў з нагоды пачатку Чэмпіянату свету па хакеі.

 У Менску судзяць удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху» (абнаўляецца, фота)

28.04.2014 У Менску судзяць удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху» (абнаўляецца, фота)

У судзе Савецкага раёна Менску сёння будуць разгледжаныя адміністратыўныя справы шасці ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», якія былі затрыманыя 26 красавіка пасля адразу пасля завяршэння мітынгу, а таксама адбудзецца суд над затрыманым прэвентыўна Аляксандрам Францкевічам.

Маніторынгавая справаздача па выніках назірання за ходам масавага мерапрыемства "Чарнобыльскі шлях - 2014"

28.04.2014 Маніторынгавая справаздача па выніках назірання за ходам масавага мерапрыемства "Чарнобыльскі шлях - 2014"

У дадзенай справаздачы абазначаныя асобныя аспекты вынікаў назірання, аналіз адпаведнасці масавага мерапрыемства міжнародным стандартам у галіне свабоды мірных сходаў, а таксама рэкамендацыі для прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізатараў.

“Чарнобыльскі шлях-2014” (анлайн, відэа затрымання)

26.04.2014 “Чарнобыльскі шлях-2014” (анлайн, відэа затрымання)

Сёння, у дзень гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у Менску пройдуць дазволеныя гарадскімі ўладамі дэманстрацыя і мітынг «Чарнобыльскі шлях».

Фотафакт: у Салігорску з'явіліся ўлёткі з інфармацыяй пра расстрэл Паўла Селюна

25.04.2014 Фотафакт: у Салігорску з'явіліся ўлёткі з інфармацыяй пра расстрэл Паўла Селюна

Акрамя інфармацыі аб выканні чарговага расстрэлу “імем Рэспублікі Беларусь”, ва ўлётках паведамляецца пра грубае парушэнне дзяржавай правіл Камітэта па правах чалавека ААН і ўзятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў.

Салігорск: Праваабаронцы падтрымалі палітвязняў паштоўкамі (фота)

23.04.2014 Салігорск: Праваабаронцы падтрымалі палітвязняў паштоўкамі (фота)

"Мы хацелі нагадаць усім вязням, і найперш нашаму калегу Алесю Бяляцкаму, што многія беларусы не заўважаюць сваёй турмы, бо яе краты нябачныя. Але ёсць людзі, якія застаюцца свабоднымі нават у няволі", - кажа прадстаўнік БХК у рэгіёне Леанід Мархотка.

23.04.2014 У Лідзе сем чалавек будуць судзіць за "нямы мітынг"

На грамадскіх актывістаў склалі пратаколы "за ўдзел у мітынгу без слоў". Суд над імі адбудзецца 24 красавіка.

З Баранавічаў палітвязням накіраваны віншаванні з Вялікаднем

15.04.2014 З Баранавічаў палітвязням накіраваны віншаванні з Вялікаднем

У сваіх паштоўках праваабаронцы, актывісты Руху “За свабоду”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кампаніі “Гавары праўду” пажадалі палітвязням моцнага здароўя, аптымізму, шчасця, веры ў лепшую будучыню і надзеі, што “халоднае крыло радзімы” заўсёды саступіць цяплу сяброўскіх сэрцаў.

На Віцебшчыне падалі заяўкі на чарнобыльскія акцыі

15.04.2014 На Віцебшчыне падалі заяўкі на чарнобыльскія акцыі

Да ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС актывісты з Наваполацку і Віцебску запланавалі правядзенне пікетаў. Арганізатары хочуць нагадаць землякам пра трагічныя наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС і ўшанаваць подзьвіг герояў-ліквідатараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства