Навіны на тэму: акцыі
08.04.2014 Да Міжнароднага дня цыганоў гомельскія праваабаронцы зрабілі падарунак школе
Гомельскія праваабаронцы Марыя Клімовіч і Алесь Яўсеенка даслалі падарунак Прыбарскай сярэдняй школе, у якой навучаюцца шмат цыганскіх дзяцей. Да Міжнароднага дня цыганоў, які адзначаецца 8 красавіка, праваабаронцы перадалі ў школьную бібліятэку кнігу цыганскіх казак Аляксандра Клейна на рускай і цыганскай мовах.
03.04.2014 Паліцыя Прагі: беларускі сьцяг забаронены
Беларускі палітуцекач Аляксей Шыдлоўскі атрымаў адказ з паліцыі з нагоды інцыдэнту 28 лютага на хакейным матчы КХЛ паміж камандамі «Леў» (Прага) і «Дынама» (Менск), калі ахова спартовай арэны забараніла бел-чырвона-белы сьцяг і зьбіла заўзятара.
02.04.2014 Гарадзенскіх праваабаронцаў зноў выклікаюць у міліцыю
Гарадзенскіх грамадскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля выклікаюць 3 красавіка ў Ленінскі РАУС Гародні.
27.03.2014 Бабруйск: на заводзе ТДіА ўжо 12 галадоўшчыкаў
На заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) працягваецца трохдзённая папераджальная галадоўка. Міхаіл Кавалькоў, старшыня пярвічкі СПБ, галадае каля прахадной прадпрыемства. Ночыць ён таксама тут - у салоне аўтамабіля.
26.03.2014 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства (дэманстрацыі і мітынга), прысвечанага 96-й гадавіне абвяшчэння БНР
Маніторынг масавага мерапрыемства 25 сакавіка ажыцяўляўся назіральнікамі-валанцёрамі РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” і Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
26.03.2014 Лёс затрыманых удзельнікаў Дня Волі-2014
Позна ўвечары 25 сакавіка, прыкладна ў 22-30, з Заводскага РУУСа Менска былі адпушчаныя актывісты “ЕўраБеларусі” Леанід Кулакоў, Улад Бародка, Алена Лазарчык і Сяргей Мацкойць. Максім Вінярскі застаўся ў РУУСе.
25.03.2014 Сёння – Дзень Волі (абнаўляецца)
У гэтым годзе Дзень Волі адзначаецца ў фармаце шэсця ад кінатэатра «Кастрычнік» па вуліцы Сурганава да Парка Дружбы народаў. Заяўнікі першапачаткова прасілі прайсціся праспектам Незалежнасці да аднайменнай плошчы, аднак Менгарвыканкам не дазволіў святкаванне ў такім фармаце.
25.03.2014 Бабруйск: Сябры СПБ распачалі папераджальную галадоўку
Раніцай 25 сакавіка на бабруйскім заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) пачалася трохдзённая папераджальная галадоўка. У ёй бяруць удзел пяць сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага, у тым ліку старшыня завадской пярвічкі Міхаіл Кавалькоў.
22.03.2014 Бяроза: пікет 25 сакавіка забаранілі за распальванне нацыянальнай варожасці (дакументы)
20 сакавіка пасля званка з райвыканкаму арганізатары пачалі рыхтавацца да пікета, а 21 сакавіка атрымалі дазвол за подпісам выконваючага абавязкі старшыні райвыканкама Міхаіла Крэйдзіча простым лістом. Але нечакана раніцай 22 сакавіка зраніцы было дастаўлена іншае рашэнне, якое адмяняла папярэдняе.
22.03.2014 Віталь Гуляк аспрэчвае забарону шэсця і пікета
19 сакавіка Ваўкавыскі раённы суд адмовіў Гуляку ў задавальненні скаргі на дзеянні службовай асобы Ваўкавыскага райвыканкама – намесніка старшыні райвыканкаму Уладзіміра Захарчука па дзвюх ранейшых заяўках на правядзенне шэсця і пікету. Заявы падаваліся Гуляком на 25 студзеня і на 19 лютага 2014 года. Па абедзвюх былі атрыманыя адмовы.
19.03.2014 Бярозаўская міліцыя не заключае дамову на абслугоўванне пікета ў Дзень Волі
Бярозаўскія праваабаронцы Сяргей Русецкі і Тамара Шчапёткіна не здолелі заключыць дамову з міліцыяй на абслугоўванне пікету 25 сакавіка. Міліцыя спаслалася на тое, што райвыканкам не звярнуўся да іх пасля атрымання заявы на пікет, каб абмеркаваць магчымасць абслугоўвання масавага мерапрыемства.
17.03.2014 Сёння - суды над удзельнікамі пікету АГП
У Мінску ў судзе Савецкага раёна судзяць затрыманых 16 сакавіка ўдзельнікаў пікета АГП, які быў узгоднены з уладамі як перадвыбарны.
17.03.2014 Ваўкавыскі актывіст Віталь Гуляк аштрафаваны на 10 базавых велічынь
Суддзя Ваўкавыскага раённага суду Мікалай Талашка аштрафаваў грамадскага актывіста, а таксама пастанавіў знішчыць матэрыялы ўдзельніка пікета – украінскі дзяржаўны жоўта-блакітны сцяг і выраблены плакат. Віталь Гуляк збіраецца абскарджваць судовае рашэнне.
17.03.2014 У Брэсце распаўсюдзілі брашуры з рашэннем Камітэта па правах чалавека ААН па справе Уладзіслава Кавалёва
Беларусь у чарговы раз праігнаравала патрабаванне Камітэта па правах чалавека ААН -- улады не надрукавалі і не распаўсюдзілі меркаванне наддзяржаўнага органа па справе расстралянага па абвінавачанні ў здзяйсненні тэракту ў мінскім метро Уладзіслава Кавалёва.
15.03.2014 Баранавічы: арганізатар пікету супраць вайны Расіі з Украінай Уладзімір Гундар атрымаў позву у суд
Арганізатар адзіночнага пікету супраць вайны Расіі з Украінай Уладзімір Гундар 14 сакавіка атрымаў позву ў суд, які адбудзецца 21 сакавіка а 15 гадзіне. Позву ў гарадскі суд грамадскаму актывісту ўручыў супрацоўнік ГАУС капітан міліцыі Юрый Русакоў.