Навіны на тэму: выбары-2008
10.08.2008 Менск: Ціск на вылучэнцаў ва ўчастковыя камісіі
Апошнія дні сталі неспакойнымі для прадстаўнікоў дэмакратычных партый, якія вылучылі свае кандыдатуры ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Як паведамілі сябры ініціыятыўнай групы Віктара Івашкевіча, спіс прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі па 97-ай Кастрычніцкай акрузе ад Партыі БНФ быў пададзены ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёна 7-га жніўня ў першай палове дня. Ужо ўвечары таго ж дня двум чалавекам з гэтага спісу адтуль патэлефанавалі, удакладнілі, ці сапраўды яны прэтэндуюць на ўключэнне ў камісіі, і запрасілі прыйсці ў адміністрацыю, не патлумачыўшы прычынаў.
10.08.2008 Барысаў: Скаргі на датэрміновую агітацыю ў выканкамаўскай газеце
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Гарбачоў накіраваў скаргі на адрас Міністэрства інфармацыі, Цэнтральнай выбарчай камісіі і акруговай камісіі №62, у якіх звярнуў увагу на неправамернасць дзеянняў рэдакцыі барысаўскай газеты «Единство», заснавальнікам якой з’яўляеццаа Барысаўскі райвыканкам.
08.08.2008 Ціск на актывістаў Партыі БНФ
Кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ і адзінага сьпісу АДС па Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе № 99 Юрась Карэтнікаў учора, 7 жніўня, падаў сьпіс зь 50 чалавек, якія зьяўляюцца сябрамі Партыі БНФ, у склад участковай камсіі Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі № 99 у Менску.
08.08.2008 Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
Кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у самым разгары. Пасля таго, як былі зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы, пачаўся збор подпісаў за прэтэнтэнтаў у кандыдаты. Пры гэтым прэтэндэнты, якіх падтрымлівае ўлада, і незалежныя альбо прадстаўнікі апазіцыйных партыяў апынуліся ў такіх розных умовах працы, што толькі і застаецца, што “шукаць адрозненні”...
08.08.2008 Камунальшчыкі падалі ў суд на Івана Крука
Астравецкае прадпрыемства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі зьвярнулася ў суд з пазовам супраць былога палітвязьня. Камунальшчыкі патрабуюць прызнаць несапраўднымі скаргі Івана Крука ў кантралюючыя арганізацыі. Яны лічаць, што скаргі зьневажаюць іхную дзелавую рэпутацыю.
08.08.2008 «Ці пойдзе апазіцыя на байкот выбараў, калі ўлада і надалей будзе парушаць яе правы?»
На гэтае пытанне адказваюць самі палітыкі.
08.08.2008 Астравец: “неверагодная хуткасць” пры вылучэнні ва ўчастковыя камісіі
1 жніўня Варнянская пярвічная арганізацыя АГП падала заяву на уключэнне сваіх сяброў у тры ўчастковыя выбарчыя камісіі. 5 жніўня адпаведную заяву на ўключэнне ў склад 4 выбарчых камісій зрабіла і Астравецкая пярвічка АГП. 7 жніўня заяву ад групы грамадзянаў на уключэнне ў склад Варнянскай участковай выбарчай камісіі №48 падаў кіраўнік мясцовай пярвічнай арганізацыі АГП Мікалай Уласевіч.
08.08.2008 Гомель: вылучэнец апазыцыі пазьбег бойкі, але ня штрафу
У Гомелі на прыпынку грамадзкага транспарту ля заводу вымяральных прыбораў невядомыя асобы спрабавалі завязаць бойку з прэтэндэнтам на дэпутацкі мандат у Цэнтральнай выбарчай акрузе № 33, грамадзкім актывістам Зьмітром Гусаковым.
08.08.2008 Бабруйск: “Знаёмства з людзьмі” ці сустрэчы з выбаршчыкамі?
Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Глаз, які збіраецца вылучацца па Бабруйскай сельскай акрузе, пачаў “працаваць з электаратам” яшчэ да рэгістрацыі кандыдатам.
08.08.2008 Менск: Адміністратыўны рэсурс: спосаб адзін, варыяцыі розныя
Удзел адміністрацый арганізацый у зборы подпісаў, прымус персаналу ставіць подпісы за прэтэндэнтаў у кандыдаты ад улады – даволі распаўсюджаныя парушэнні на цяперашнім этапе выбарчай кампаніі. Гэта адзначаюць і назіральнікі, і сябры ініцыятыўных групаў іншых прэтэндэнтаў, і выбаршчыкі. Аднак розныя прыхільнікі гэтага “папулярнага” шляху запаўнення падпісных лістоў выкарыстоўваюць розныя формы звароту да электарату.
08.08.2008 Віцебск: Уладзімір Андрэйчанка выкарыстоўвае службовае становішча ў інтарэсах абрання дэпутатам
7 жніўня газеты Віцебскіх органаў улады вышлі з велічэзнымі інтэрв’ю і фотаздымкамі прэтэндэнтаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання: -- газета "Витьбичи" з Віктарам Аўчыннікавым -- прэтэндэнтам па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18 (Першамайскі раён); -- абласныя "Народное слово" і "Вiцебскi рабочы"- з Уладзімірам Андрэйчанкам – прэтэндэнтам па Глыбоцкай акрузе №22 (Глыбоцкі, Докшыцкі, Ушацкі раёны).
08.08.2008 Гомель: СМІ піяраць прэтэндэнта ад улады сінхронна
7 жніўня рэгіянальныя дзяржаўныя газеты Гомеля апублікавалі інтэрв’ю з Таццянай Філімончык - прэтэндэнтам на дэпутацкі мандат па 35-ай акрузе. А 5 жніўня мясцовае аддзяленне тэлеканала “ЛАД” паказала сюжэт з гэтай жа гераіняй.
08.08.2008 Светлагорск: Назіральнік не зарэгістраваны з-за выпраўленай лічбы
Намеснік старшыні Светлагорскай акруговай выбарчай камісіі Уладзімір Кукар не прыняў заяву ад 33 грамадзян аб накіраванні назіральніка ў гэтую камісію. Прычынай сталася тое, што ў дакуменце была выпраўлена адна лічба.
08.08.2008 Брэст: Такія сябры акруговых камісіяў патрэбныя ўладам
Праваабаронца Уладзімір Малей звярнуўся ў ЦВК, Берасцейскі аблвыканкам і прэзідыум абласного Савета дэпутатаў з заявамі, у якіх патрабаваў выключэння са складу Мухавецкай акруговай выбарчай камісіі № 4 яе сябра Аляксандра Францэвіча. Прычына? Той на мінулых парламенцкіх выбарах не дапусціў да канчатковага падліку бюлетэняў і выніковых пратаколаў сябру камісіі У.Карпінчыка, на якога ўсклаў гэтыя абавязкі сакратар камісіі.
08.08.2008 Гомель: бібліятэкі рыхтуюцца да выбараў
У гомельскіх бібліятэках з'явіліся кніжна-інфармацыйныя выставы, прысвечаныя маючым адбыцца выбарам. Журналіст дзяржаўнай газеты «Гомельские ведомости» Ларыса Оліна гаворыць, што такім чынам “гарадскія бібліятэкі рыхтуюцца да выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ”.