Навіны на тэму: выбары-2008
11.08.2008 Магілёў: Ціск на сябраў ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ад ГА БНФ “Адраджэньне”
Пачаўся ціск на сябраў ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты ад ГА БНФ “Адраджэньне” па Шклоўскай выбарчай акрузе №90 Рыгора Кастусёва. Гэдак, без зразумелых прычынаў супрацоўнікамі КДБ і міліцыі былі дапытаны старшыня выбарчага штабу прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты Рыгора Кастусёва Барыс Вырвіч і Валянціна Шчэтнікава.
11.08.2008 Гомельскія СМІ працягваюць "прасоўваць" кандыдатаў ад улады
Дзяржаўная рэгіянальная газета "Гомельскія ведамасці" публікуе інтэрв'ю з прадстаўнікамі ўлады, прэтэндуючымі на крэсла ў Авальнай зале. У суботнім нумары за 9 жніўня ў рубрыцы "Гутарка начыстую" цэлая паласа прысвечаная Аляксандру Шацько - цяперашняму дэпутату па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе № 36. Вядома, што Аляксандр Віктаравіч мае намер балатавацца ў Парламент па гэтай акрузе другі раз.
11.08.2008 З-за дыскрэдытацыі ў дзяржаўных СМІ Партыя БНФ і АГП могуць адмовіцца ад выбараў, а ПКБ падае ў суд на Аляксандра Лукашэнку, Белтэлерадыёкампанію і БелТА
Партыя БНФ і Аб’яднаная грамадзянская партыя могуць адмовіцца ад удзелу ў парламенцкіх выбарах з прычыны іх паслядоўнай дыскрэдытацыі ў дзяржаўных СМІ. Партыя камуністаў Беларуская з той жа нагоды збіраецца падаць у суд зыск да кіраўніка дзяржавы, Белтэлерадыёкампаніі і агенцтва БелТА.
11.08.2008 Ярмошына сустрэнецца з кіраўніком місіі назіральнікаў ад АБСЕ
Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына правядзе сёння ў Менску сустрэчу з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Гертам Арэнсам, паведамляе БЕЛТА.
11.08.2008 ЦВК пакуль не ведае, колькі паступіла заявак на ўдзел ва ўчастковых камісіях
У Беларусі завяршылася падача дакументаў для ўдзелу ў працы ўчастковых выбарчых камісій. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.
11.08.2008 Партыі зверылі гадзіннікі
У мінулыя выходныя прайшлі з’езды трох апазіцыйных партыяў – АГП, Партыі БНФ і Партыі камуністаў Беларускай, на якіх, апроч іншага, былі вылучаныя кандыдаты ў дэпутаты і прадстаўнікі ў Цэнтравыбаркам.
10.08.2008 ЗАЯВА ЗЬЕЗДУ ПАРТЫІ БНФ Пра кампанію выбараў у Палату Прадстаўнікоў 2008 г.
Зьезд Партыі БНФ выказвае пратэст супраць кампаніі палітычнага перасьледу і незаконых затрыманьняў сябраў Партыі БНФ Юрася Карэтнікава, Антона Койпіша, Ілі Богдана, а таксама іншых дэмакратычных актывістаў, якія былі затрыманыя па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні выбухаў падчас сьвяточных мерапрыемстваў у Менску 03.07.2008 г.;
10.08.2008 10 жніўня завяршаецца вылучэньне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісіяў
Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік паведаміў, што, нягледзячы на выходны дзень, мясцовыя выканкамы і адміністрацыі гатовыя прыняць заяўкі на ўключэньне кандыдатаў у склад участковых камісіяў.
10.08.2008 Тэст на лібералізацыю выбарчага працэсу працягваецца
Ініцыятыўныя групы працягваюць збор подпісаў, працоўныя калектывы і партыі вылучаюць кандыдатаў ў дэпутаты, суб'екты выбарчага працэсу завяршаюць фармаванне участковых выбарчых камісій. Вынікі мінулага тыдня.
10.08.2008 У Мінску праходзіць з'езд Партыі камуністаў Беларускай
Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар ПКБ Сяргей Вазняк, на з'ездзе будуць абмяркоўвацца тры пытанні. "Першае — аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ад партыі. Другое — аб платформе партыі на будучых выбарах. Трэцяе — аб вылучэнні назіральнікам у Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў члена Цэнтральнага камітэта ПКБ Алены Скрыган", — сказаў С.Вазняк.
10.08.2008 Галоўны назіральнік прыбыў у Менск
10 жніўня ў другой палове дня ў Менск з Бону прыляцеў нямецкі дыплямат Герт-Генрых Арэнс. Ён з’яўляецца кіраўніком місіі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ, якая будзе назіраць за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі.
10.08.2008 Віцебск: ціск на прэтэндэнта ў кандыдаты ўзмацняецца
Нагадаем, капітан міліцыі, участковы Чыгуначнага РУУС г. Віцебска Андрэй Левінаў зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу па зборы подпісаў для вылучэння ў парламент па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19. Міліцэйскае начальства адразу ж вырашыла прысекчы падобную “самадзейнасць” капітана – пачалася праверка падапечных участковага, якая, аднак, не выявіла парушэнняў. Наступным крокам стала ўзбуджэнне дысцыплінарнай вытворчасці ў сувязі з падпісанымі капітанам Левінавым чатырма справамі аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальных справаў. Але праверкі -- гэта даволі працяглы працэс, таму міліцэйскія начальнікі пачалі прадпрымаць больш актыўныя дзеянні.
10.08.2008 Шчучын: раёнка ўжо назвала “дастойную” абрання ў парламент
Непрыхаваную агітацыю за прэтэндэнта ў кандыдата, намесніцу старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту Марыю Бірукову змясціла шчучынская раённая газета “Дзянніца”. У нумары ад 5 жніўня на першай паласе выдання змешчаны артыкул аўтарства галоўнага рэдактара з яскравым загалоўкам “У парламенце павінны быць дастойныя!”.
10.08.2008 Менск: Сяргей Скрабец вымушаны адмовіцца ад кіраўніцтва выбарчым штабам Станіслава Шушкевіча
На этапе збору подпісаў кіраўніком выбарчага штаба Станіслава Шушкевіча, старшыні Цэнтральнай Рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, які прэтэндуе на дэпутацкі мандат па 101-ай Адзінцоўскай акрузе, часова прызначана Святлана Губейка. Напачатку выбарчай кампаніі штаб узначальваў Сяргей Скрабец, кіраўнік Менскай гарадской арганізацыі БСДГ, экс-дэпутат Палаты прадстаўнікой НС РБ і былы палітвязень. С. Скрабец змушана адмовіўся ад удзелу ў кампаніі, бо пасля канфіскацыі маёмасці на кватэры ў яго бацькоў фактычна застаўся без сродкаў да існавання.
10.08.2008 АГП: аб’яўленьне байкоту пакуль заўчасна
Сёньня ў Менску адбыліся зьезды Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі камуністаў беларускай. Дэлегаты зьезду АГП палічылі, што аб’яўленьне байкоту выбарам у дадзены час будзе заўчасным. Спачатку кіраўнікі абласных арганізацыяў партыі далі сваю ацэнку выбарчай кампаніі. Тут думкі сышліся – адрозна ад мінулых парлямэнцкіх выбараў улады паводзяць сябе больш лібэральна. Праўда, пакуль няма дакладнага адказу на пытаньне: чаму яны так робяць? Гэта сапраўды нейкае зьмякчэньне альбо гульня? І ці трэба ў такой сытуацыі байкатаваць выбары?