Навіны на тэму: выбары-2008

06.08.2008 Магілёў: Сябраў ініцыятыўнай групы Ігара Каваленкі зноў спрабавалі не пусьціць у інтэрнат

Cябраў ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за старшыню грамадзкага аб’яднаньня донараў “Кропля жыцьця” Ігара Каваленка зноў не пусьцілі ў інтэрнат. На гэты раз гэта быў інтэрнат, размешчаны па адрэсе вул. Грышына, 72.

06.08.2008 Асвятленьне парламенцкіх выбараў 2008 г. у беларускіх СМІ

Прэсавая служба Беларускай асацыяцыі журналістаў распаўсюдзіла чарговы бюлетэнь па тэме “Асвятленне парламенцкіх выбараў 2008 г. у беларускіх СМІ”

06.08.2008 Гомельскія АДС ставяць "ультыматум"

Уключэньне ўсіх дэмакратычных прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі і рэгістрацыя ўсіх вылучэнцаў ад дэмсілаў кандыдатамі ў дэпутаты - пры выкананьні менавіта гэтых умоваў АДС Гомельшчыны будуць і надалей удзельнічаць у выбарчай кампаніі. У адваротным выпадку ўсе прадстаўнікі дэмакратаў Гомельшчыны абяцаюць зьняць свае кандыдатуры. Такую рэзалюцыю 4 жніўня прыняў кардынацыйны савет АДС Гомельскай вобласьці.

06.08.2008 Бабруйск: Таісію Кабанчук звольнілі з працы

Бабруйскую актывістку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада Таісію Кабанчук звольнілі з працы.

06.08.2008 Гомельская міліцыя па справе аб выбуху дапытала назіральніка

"Галоўны сведка" па справе аб выбуху 3 ліпеня дапытаны яшчэ ў панядзелак, аднак у Савецкі РАУС г. Гомеля працягваюць выклікаць на гутаркі актывістаў дэмсіл. Так, Уладзіміру Шыцікаву, назіральніку па 33-й акрузе, 4 жніўня пасля 20.00 патэлефанаваў дахаты супрацоўнік міліцыі. Ён, не прадставіўшыся, вусна запрасіў Уладзіміра на гутарку ў аддзяленне. На пытанне аб прычынах такой цікавасці да персоны Шыцікава з боку органаў міліцыянер адказаў, што Уладзімір з’яўляецца сведкам па справе аб выбуху 3 ліпеня.

“Каардынацыйна - кансультатыўная група” з выканкамаўскіх чыноўнікаў дзейнічае ў Дубровенскім раёне

06.08.2008 “Каардынацыйна - кансультатыўная група” з выканкамаўскіх чыноўнікаў дзейнічае ў Дубровенскім раёне

У Дубровенскім раёне дзейнічае "каардынацыйна - кансультатыўная група па садзейнічанні выбарчай кампаніі". Пра гэта паведаміла мясцовая раёнка "Дняпроўская праўда". Група складаецца з 12 чалавек. Персанальны склад – убольшасці з мясцовых чыноўнікаў: тры намеснікі старшыні Дубровенскага райвыканкама, кіраўнік справамі таго жа выканкама, начальнікі фінансавага ўпраўлення і ўпраўлення сельскай гаспадаркі, рэдактар раённай газеты, а таксама некалькі кіраўнікоў мясцовых прадпрыемстваў. Галоўная мэта гэтай групы, як паведамляе газета: усебаковае садзейнічанне кампаніі па выбарах у Палату Прадстаўнікоў.

06.08.2008 Праблемы падчас збору подпісаў у Полацкім рэгіёне

Па-рознаму праходзіць кампанія па зборы подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ў Полацкім рэгіёне. Так, у Наваполацку (выбарчая акруга № 25) двух сяброў ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ад БСДП(Г) Ігара Валяева прымусілі адмовіцца ад свайго сяброўства ў групе праз ціск на працы. Іншых сяброў той жа групы міліцыянты сфатаграфавалі на выхадзе з пад’езду дома, дзе праходзіў збор подпісаў, пасля чаго хуценька селі ў машыну і з’ехалі, не праверыўшы дакументы і не патлумачыўшы свае паводзіны. Адзначаны таксама выпадкі, калі сябры ініцыятыўнай групы кандыдата ад улады І.В.Антонавай пры зборы подпісаў паведамлялі выбаршчыкам, што, падпісаўшыся за аднаго прэтэндэнта, яны не маюць права паставіць свой подпіс за кагосьці іншага

06.08.2008 Старадарожскі раён: выканкам стварыў працоўную групу "у дапамогу ўчастковым камісіям"

24 ліпеня ў грамадзка-палітычнай газеце Старадарожскага раённага выканаўчага камітэту "Навiны Старадарожчыны" быў апублікаваны артыкул пад назовам "У дапамогу ўчастковым камiсiям".

05.08.2008 У Беларусі акрэдытаваны 152 назіральнікі за парламенцкімі выбарамі

У Беларусі акрэдытаваны 152 назіральнікі за парламенцкімі выбарамі. Пра гэта 5 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

05.08.2008 Гомель: Прыхаваная агітацыя або "адміністрацыйны піяр"?

У рэгіянальнай газэце "Гомельскія ведамасьці" 2 жніўня (№ 86) з'явілася інтэрв'ю з Аляксандрам Шаўко. Гэта дзеючы дэпутат па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе № 33 і прэтэндэнт на наступны дэпутацкі мандат па гэтай жа акрузе. Артыкул займае цэлую газэтную паласу, фота інтэрв'юяванага прыкладаецца. Тэкст утрымоўвае ўсе элементы агітацыйнай улёткі: біяграфічныя звесткі, працоўныя дасягненьні, посьпехі А. Шаўко ў якасьці дэпутата і нават перадвыбарныя абяцаньні.

05.08.2008 Магілёў: Фінансавая міліцыя турбуе не толькі прэтэндэнтаў у кандыдаты, але і чальцоў іх сем’яў

На днях позвы ў фінансавую міліцыю атрымалі прэтэндэнты ў кандыдаты ў дэпутаты Юры Новікаў, Уладзімір Новікаў, Аляксандр Ірхо, Ігар Кавленка і Мікалай Расюк. Юры Новікаў адмовіўся ісьці ў фінансавую міліцыю з нагоды таго, што ў позве яго выклікалі ў якасьці сведкі, а па тэлефоне сказалі, каб ён прыйшоў і атрымаў бланкі для запаўненьня дэклярацыі.

05.08.2008 Баранавічы: Замест адказу на пытаньне аб прымусовым зборы подпісаў – толькі адпіска

Адпіску на сваю заяву атрымаў ад старшыні акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай Заходняй выбарчай акругі № 5 Аляксандра Русенчыка назіральнік Віктар Сырыца. Нагадаем: старшыні Баранавіцкай філіі ТБМ Віктару Сырыцы стала вядома, што 25 ліпеня гэтага года ў актавай зале клуба будтрэста № 25 сабралі па пяць настаўнікаў з кожнай школы горада, і загадчык аддзела арганізацыйна-кадравай работы гарвыканкама Алег Савось, які не з’яўляецца сябрам выбарчай камісіі, паставіў перад педагогамі задачу збіраць подпісы за кандыдата ў дэпутаты генерал-маёра Ваньковіча.

05.08.2008 У Беларусі акрэдытаваны 152 назіральнікі за парламенцкімі выбарамі

У Беларусі акрэдытаваны 152 назіральнікі за парламенцкімі выбарамі. Пра гэта 5 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

04.08.2008 Полацк: “Абяцалі, што можна будзе збіраць подпісы ў рабочы час…”

Адзін з сяброў ініцыятыўнай групы намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Пятра Южыка, які вылучаецца па Полацкай гарадской выбарчай акрузе № 28, распавёў у прыватнай размове пра спосаб стварэння дадзенай ініцыятыўнай групы.

04.08.2008 Полацк: Планы па ідэалагічным забеспячэнні

Кіраўнікам устаноў і прадпрыемстваў Полацка загадана забяспечыць праядзенне шэрагу мерапрыемстваў па ідэалагічнаму забеспячэнню падрыхтоўкі і правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. І калі такія пункты планаў, як вывучэнне выбарчага заканадаўства ці падрыхтоўка даведачна-метадычных матэрыялаў па правядзенні выбараў можна толькі вітаць, то шэраг іншых пунктаў выклікаюць пэўныя пытанні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства