Навіны на тэму: выбары-2008

31.07.2008 Гародня: Палітычны перасьлед Віктара Сазонава ўзмацняецца

У Гародні працягваецца ціск на Віктара Сазонава, праваабаронцу і грамадскага дзеяча. Сёньня, 31 ліпеня, яго выклікалі на 11 гадзін у Ленінскі РАУС горада Гродна. Выклік у міліцыю зьвязаны з выбухам у Менску у ноч з 3 на 4 ліпеня.

31.07.2008 Масты: сяброў ініцыятыўнай групы выклікаюць у КДБ

Двух сяброў ініцыятыўнай групы З.Кухляя выклікаюць у аддзел КДБ у Шчучыне.

Смаргонь: Працягваюцца спробы дыскрэдытацыі прэтэндэнта ў кандыдаты Ірыны Вештард

31.07.2008 Смаргонь: Працягваюцца спробы дыскрэдытацыі прэтэндэнта ў кандыдаты Ірыны Вештард

30 ліпеня ў Смаргоні зьявіліся ілжывыя ўлёткі ад імя кіраўніка ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты Ірыны Вештард – праваабаронцы Аляксандра Дзергачова. Ва ўлётцы гаворыцца: “Моей коллеге поправозащитной деятельности Ирине Вешторд требуется материальная помощь. Ирина Вешторд из-за отсутствия достойных должностей не работает уже 12 лет. Ее деятельность в составе оппозиционной партии А. Козюлина не дает желательных доходов. А Ирине необходимо вести избирательную компанию и стать депутатом, чтобы защищать ваши права. Обращаюсь ко всем гражданам, которым небезразлична судьба страны, сдать в поддержку Ирины Вешторд по 10 тыс. руб. Обращайтесь ко мне по телефону (номер)».

31.07.2008 Орша: у дзяржаўных СМІ набірае сілу прыхаваная агітацыя

У Аршанскім рэгіёне ў дзяржаўных СМІ набірае сілу прыхаваная агітацыя за прэтэндэнтаў у кандыдаты ад дзеючай улады. Так, за апошнія дні ў мясцовай "Аршанскай газеце" апублікаваныя два артыкулы дэпутата ПП НС Уладзіміра Жвікова. Аўтар асабліва падкрэслівае значную ролю начальніка Беларускай чыгункі Ўладзіміра Жарэла ў развіцці Аршанскага чыгуначнага вузла. Нагадаем, Уладзімір Жарэла зарэгістраваў ініцыятыўную групу па Аршанскай гарадской акрузе № 26.

31.07.2008 Подпісы за афіцыйных вылучэнцаў зьбіраюць на працы

У Рэчыцкай і Хойніцкай выбарчых акругах вядзецца збор подпісаў як за дэмакратычных, так і за “афіцыйных” прэтэндэнтаў, якія жадаюць стаць кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. За першых подпісы выбаршчыкаў зьбіраюць па месцы жыхарства. За другіх – і на працоўных месцах.

31.07.2008 Баранавічы: Подпісы за прэтэндэнта збіраюць па загаду ідэалагічнага аддзела

Па загаду ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарвыканкама 22-23.07.2008 г. у школы горада Баранавічы была накіравана тэлефанаграма з прапановай накіраваць па пяць чалавек ад кожнай школы з мэтай збору подпісаў за прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 4-га скліканьня.

30.07.2008 Праблемы паўстануць падчас рэгістрацыі кандыдатаў?

Выбарчая кампанія на Гомельшчыне праходзіць пакуль без асаблівага супрацьдзеяння з боку ўлады. Прынамсі, не была зарэгістраваная толькі адна ініцыятыўная група па зборы подпісаў ад аб’яднаных дэмакратычных сіл.

30.07.2008 23 меньш, чым 10

Так палічылі ў акруговай камісіі Пухавіцкай выбарчай акругі №73.

30.07.2008 У Гародні КДБ перасьледуе прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты

30 ліпеня каля 11-й гадзіны гарадзенскім прадстаўнікам партыі БНФ Вадзіму Саранчукову і Сяргею Антусевічу (абодва ёсьць сябрамі сойму БНФ) патэлефанавалі на мабільныя тэлефоны супрацоўнікі УКДБ па Гарадзенскай вобласьці. Абодвум запрапанавалі зьявіцца ў мясцовае аддзяленьне КДБ.

30.07.2008 Крычаў: Дэмакратычныя актывісты маглі ўзарваць бомбу ў Менску з-за асабістай крыўды?

Такую думку выказаў, са словаў начальніка УГРО Крычаўскага РАЎС спадара Чупрына, намесьнік старшыні Крычаўскага райвыканкаму спадар Сяргей Марозаў падчас размовы з незалежным прэтэндэнтам у кандыдаты ў дэпутаты спадаром Гердзеем.

30.07.2008 Цэнтрвыбаркам не будзе аплачваць назіральнікам прыбыванне ў Беларусі

Ніякіх расходаў у сувязі з прыездам замежных назіральнікаў на парламенцкія выбары ў Беларусь Цэнтрвыбаркам мець не будзе. Пра гэта Еўрарадыё распавяла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

30.07.2008 Слонім: ЦВК папярэдзіў старшыню акруговай камісіі

21 ліпеня Слонімская акруговая камісія № 58 у працоўны час не працавала зусім, і прэтэндэнту ў кандыдаты, сябру Партыі БНФ Івану Шэго прыйшлося ў гэты ж дзень падаваць з гэтай нагоды заяву ў ЦВК. Іван Шэго адзначыў:

30.07.2008 Магілёўская вобласць: 24 ініцыятыўныя групы дэмакратычных прэтэндэнтаў на 13 акругаў

У Магілёўскай вобласці зарэгістравана 24 ініцыятыўныя групы дэмакратычных прэтэдэнтаў у кандыдаты. Кіраўнік выбарчага штабу па Магілёўскай вобласці Юрый Новікаў адзначае: “На дадзены момант зарэгістраваны ўсе ініцыятыўныя групы тых дэмакратычных прэтэндэнтаў, якія выказалі жаданне прыняць удзел у выбарчай гонцы. Зараз ужо пачаўся збор подпісаў. Праблемаў на этапе рэгістрацыі ў кандыдатаў не было”.

29.07.2008 Загад “не выпускаць!”

Актывіста Руху “За Свабоду” Віталя Каратыша з Кажан-Гарадка, які знаходзіцца ў 465 ракетнай брыгадзе пад Асіповічамі, куды яго тэрмінова забралі 25 ліпеня, загадалі не выпускаць з часткі, каб не даць магчымасці зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты.

29.07.2008 Утворана 6 525 участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў беларускага парламента

Утворана 6 525 выбарчых участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. Нагадаем, што парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 28 верасня 2008 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства