Навіны на тэму: выбары-2008

29.07.2008 Глыбокае: КДБ цісьне на сябраў ініцыятыўнай групы Яраслава Берніковіча

У межах тэрыторыі Глыбоцкай выбарчай акругі № 22 — часткі былой Заходняй і Ўсходняй Беларусі. Прэтэндэнт у дэпутаты, сябра Партыі БНФ Яраслаў Берніковіч паведамляе, што ва Ўшачах на ўсходзе міліцыянты пачалі затрымліваць зьбіральнікаў подпісаў:

29.07.2008 Барысаў: Пачаўся збор подпісаў

У панядзелак, 28 ліпеня, у другой палове дня акруговая выбарчая камісія па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63 зарэгістравала дзьве ініцыятыўныя групы па вылучэньні кандыдатаў ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Гэта групы генеральнага дырэктара Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Барысаўхлебпрам" Васіля Гур’янава і Сяргея Салаша, сябры партыі БНФ.

29.07.2008 Гомель: Подпісы за дзеючага дэпутата зьбіраюць з парушэньнямі

З парушэньнямі заканадаўства РБ зьбіраюцца подпісы за вылучэньне кандыдата у дэпутаты па Гомельскай-Савецкай акрузе №34 Ларысы Кузняцовай. Сябры ініцыятыўнай групы Ларысы Кузняцовай, дзеючага дэпутата па гэтай акрузе, выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс і дэзінфармуюць выбаршчыкаў. Аб гэтым стала вядома назіральніку па гэтай акрузе Андрэю Толчыну.

29.07.2008 У Барысаўскім раёне працягваецца датэрміновая агітацыя

У суботнім нумары выканкамаўскай газеты "Адзінства" за 26 ліпеня апублікаваны зварот прэзідыума Барысаўскай раённай арганізацыі ветэранаў у сувязі з падрыхтоўкай і правядзеньнем чарговых выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь да ветэранаў, усіх выбаршчыкаў Барысаўскага раёна, які да гэтага ўжо прагучаў па мясцовым радыё.

29.07.2008 Берасьце: У пракуратуры падцьвердзілі, што з пагрозамі тэлефанавалі с дэпутацкай прыёмнай

28 ліпеня кіраўнік Кобрынскай суполкі БНФ Аляксандр Мех, звольнены з працы ў мясцовым упраўленьні магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз” (фармальна з-за заканчэньня тэрміну кантракта, а фактычна – з-за намеру удзельнічаць ад АДС у парламенцкіх выбарах), падаў заяву ў суд Кобрынскага раёна.

29.07.2008 Гомель: У другі раз не зарэгістраваная ініцыятыўная група Пятра Кузняцова

Такое рашэньне прыняла Гомельская-Цэнтральная акруговая камісія № 33 у пятніцу, 25 ліпеня. Падставай гэтым разам стала адмова двух сябраў ініцыятыўнай групы ад удзелу ў працэсе. У камісіі сцьвярджаюць, што маюцца заявы гэтых двух чалавек. Аднак Пятру Кузняцову камісія не дае гэтыя дакументы ні для капіяваньня, ні для азнаямленьня.

29.07.2008 Вілейка: Зьміцер Вінаградаў падаў скаргу ў Цэнтарвыбаркам

Кіраўнік абласной структуры партыі БНФ Зьміцер Вінаградаў 26 ліпеня падаў у цэнтарвыбаркам скаргу на рашэньне Вілейскай акруговай камісіі №64. Нагадаем, што 24 ліпеня была не зарэгістраваная яго ініцыятыўная група. Прычынай адмовы ў рэгістрацыі стала заява аднаго з сяброў групы, што яго ўключылі туды без ведама. Паводле слоў кіраўніка ініцыятыўнай групы Вінаградава - Віталя Ананькі, заява была напісана пад ціскам мядзельскай вертыкалі.

29.07.2008 Рэчыца: камісія без апазіцыі

Жыхарка горада Рэчыца Алена Агафонава накіравала ліст у прэзідыюм Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў з просьбай растлумачыць, чаму яе не ўключылі ў склад Рэчыцкай акруговай выбарчай камісіі. Сітуацыя ў суседняй Хойніцкай акрузе выглядае крыху дэмакратычней.

29.07.2008 Барысаўскі райвыканкам утварыў участкі

Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт сваім рашэньнем ад 23 ліпеня 2008 года №844 утварыў участкі для галасаваньня па выбарах у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня. Па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62 сфармавана 46 участкаў, а па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе - 50.

29.07.2008 Жыхар Жлобіна хоча ведаць, чаму яго не ўключылі ў акуруговую камісію

Жыхар Жлобіна беспартыйны Анатоль Папоў накіраваў у Гомельскі аблвыканкам заяву з просьбай растлумачыць, чаму яго не ўключылі ў Жлобінскую акруговую камісію. Паводле заканадаўства, акруговыя выбарчыя камісіі ўтвараюцца на сумесных паседжаньнях прэзідыўмаў абласных выканаўчых камітэтаў і саветаў. Вылучэньне ў камісію можа праводзіцца шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. Для таго, каб вылучыць грамадзяніна ў акруговую камісію, пад адпаведнай заявай павінны падпісацца не меней 100 выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі выбарчай акругі.

29.07.2008 Баранавічы: зарэгістраваныя ўсе ініцыятыныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты

24 ліпеня ў Баранавічах (каля 16.00, не дачакаўшыся канца працоўнага дню, калі яшчэ маглі быць пададзены сьпісы сябраў ініцыятыўных групаў па збору подпісаў за кандыдатаў ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў) адбыліся паседжаньні акруговых камісій па рэгістрацыі ініцыятыўных групаў. Зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы наступных прэтэндэнтаў:

29.07.2008 Берасьцейшчына: дэмакраты зарэгістравалі ініцыятыўныя групы ў 14 з 16 акругаў

На Берасьцейшчыне падведзеныя вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты ад удзельнікаў кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. У акруговых камісіях зарэгістраваныя 14 ініцыятыўных груп: 5 – ад Партыі БНФ, 4 – ад ПКБ, 3 – ад БСДП (Грамада) і 2 – ад АГП.

29.07.2008 Лунінец: прэтэндэнт у кандыдаты тэрмінова прызваны ў войска

24 ліпеня камісія Лунінецкай выбарчай акругі №13 зарэгістравала ініцыятыўную групу Віталя Каратыша (Партыя БНФ), вызначанага прэтэндэнтам у кандыдаты па адзінаму спісу ад АДС па Брэсцкай вобласьці.

29.07.2008 Рэгіянальныя дзяржаўныя СМІ засакрэчваюць інфармацыю пра склад акруговых камісій

Некаторыя рэгіянальныя дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі палічылі, што жыхарам раёнаў не патрэбна ведаць інфармацыю пра цяперашнія выбары, а тым больш пра склад акруговых камісій

29.07.2008 Справа Алеся Меха: заяву прэтэндэнта ў кандыдаты ЦВК накіравала ў пракуратуру

Кіраўнік Кобрынскай суполкі Партыі БНФ Алесь Мех ў панядзелак, 28 ліпеня, зьбіраецца абскардзіць у судзе ягонае звальненьне з Кобрынскага упраўленьня магістральных газаправодаў ААТ "Белтрансгаз".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства