Навіны на тэму: правы працоўных

Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Алега Стахаевіча

01.06.2012 Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Алега Стахаевіча

Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах спрабаваў дамагчыся аднаўлення на працы, аднак калегія абласнога суду прызнала законным рашэнне, якое раней прыняў суд Лунінецкага раёну у гэтай справе, і прызнаў законным звальненне Алега Стахаевіча.

Работнікам "Беларуськалія" забаранілі падпрацоўваць (дакумент)

01.06.2012 Работнікам "Беларуськалія" забаранілі падпрацоўваць (дакумент)

Супрацоўнікаў ААТ “Беларуськалій”, якія маюць у падначаленні хоць бы аднаго чалавека, прыраўналі да дзяржаўных службовых асобаў і цягам мая ўсіх прымусілі падпісаць “абавязальніцтвы па выкананню мераў па папярэджанні карупцыі”.

У Салігорску звальняюць адразу паўсотні чалавек

29.05.2012 У Салігорску звальняюць адразу паўсотні чалавек

Сетка крамаў “Родная старана” з 1 чэрвеня зачыняе абедзьве свае крамы ў Салігорску. Паўсотні супрацоўнікаў даведаліся аб датэрміновым спыненні сваіх працоўных кантрактаў усяго за 10 дзён да звальнення.

Круглае: супрацоўнікаў культуры і адукацыі перакідваюць на брудную працу

25.05.2012 Круглае: супрацоўнікаў культуры і адукацыі перакідваюць на брудную працу

Такім спосабам мясцовыя ўлады Круглянскага раёна прыступілі да выканання ўказання прэзідэнта “навесці парадак на зямлі”. Пры гэтым ніхто з чыноўнікаў не зважае на парушэнне правоў працоўных, а людзі не адважваюцца адмовіцца ад незаконнай прымусовай працы.

24.05.2012 Прафсаюзнага лідара не пускаюць на месца працы

Старшыня суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міхаіл Кавалькоў не можа прайсці на Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў. Між тым, на заводзе знаходзіцца офіс арганізацыі. Кавалькоў не можа выконваць свае службовыя абавязкі і сустракацца з сябрамі прафсаюзу.

У Брэсце камунальнікаў прымушаюць уступаць у “Белую Русь”

23.05.2012 У Брэсце камунальнікаў прымушаюць уступаць у “Белую Русь”

У Брэсце кіраўніцтва ЖЭС-12 распаўсюдзіла сярод калектыву заявы на ўступленне ў грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”, папярэдзіўшы працоўных, што з тымі, хто не падпіша гэтыя заявы, могуць у далейшым не працягнуць працоўныя кантракты.

Адміністрацыя магілёўскага мясакамбіната пралічылася – перамагае справядлівасць

22.05.2012 Адміністрацыя магілёўскага мясакамбіната пралічылася – перамагае справядлівасць

Наталлі Салаўёвай, звольненай з мясакамбіната за скаргі на парушэнне працоўнага заканадаўства з боку кіраўніцтва, праз суд ужо ўдалося аднавіцца на працы. У хуткім часе яшчэ адна са звольненых шукальніц праўды, Вольга Якушэнка, будзе ў судзе абараняць сваё права на кваліфікаваную працу.

Аляксей Паўлоўскі намераны абараняць працоўныя правы Лукашэнкі

15.05.2012 Аляксей Паўлоўскі намераны абараняць працоўныя правы Лукашэнкі

На яго думку, дзяржаўныя органы ў выглядзе праўладнага прафсаюза і Службы аховы прэзідэнта не абаранялі Аляксандра Лукашэнку і ягоную сям’ю ад небяспечных фактараў пры выкананні ім каменных работ на будоўлі аквапарку ў Минску падчас рэспубліканскага суботніка, які адбыўся 21 красавіка.

Горацкія студэнты скардзяцца на прымусовую працу

14.05.2012 Горацкія студэнты скардзяцца на прымусовую працу

У сувязі з правядзеннем фестываля “Дажынкі-2012” горацкіх студэнтаў прымушаюць працаваць на будоўлі і ў батанічным садзе. Дакладна вядома, што студэнты другога курса факультэта “Бізнэса і права” былі абавязаны ў перыяд з 16 красавіка па 13 траўня працаваць на карысць акадэміі.

Толькі Аляксандру Лукашэнка і яго набліжаным дазваляецца парушаць тэхніку бяспекі

11.05.2012 Толькі Аляксандру Лукашэнка і яго набліжаным дазваляецца парушаць тэхніку бяспекі

Дырэктар Дэпартамента Садоўнічы ў сваім адказе паведамляе, што забеспячэннем бяспекі прэзідэнта і членаў ягонай сям’і мусіць займацца Служба бяспекі прэзідэнта. Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што ў гэтым выпадку Служба бяспекі мусіла б адстрэльваць на ляту цэглу, якая патэнцыйна магла бы патрапіць на галаву высокапастаўленай асобе, а не спадзявацца на трываласць каскі, якой не было на галаве ў Лукашэнкі.

Магілёўскі Дэпартамент адмоўчваецца адносна парушэнняў тэхнікі бяспекі

10.05.2012 Магілёўскі Дэпартамент адмоўчваецца адносна парушэнняў тэхнікі бяспекі

Магілёўскае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы абыходзіць поўным маўчаннем відэасюжэт БТ з парушэннем будаўнікамі будаўнічай арганізацыі “Прамжылбуд” тэхнікі бяспекі.

430 рабочых “Граніту” напісалі заявы на звальненне

06.05.2012 430 рабочых “Граніту” напісалі заявы на звальненне

Па словах старшыні “гранітаўскага” незалежнага прафсаюзу Алега Стахаевіча, заявы на звальненне падалі 430 рабочых прадпрыемства, якіх не задавальняюць заробкі ў 200-400 даляраў. Рабочыя настроеныя з’язджаць на працу за межы рэспублікі.

Мікалай Карышаў будзе абскарджваць сваё звальненне

05.05.2012 Мікалай Карышаў будзе абскарджваць сваё звальненне

Намеснік старшыні суполкі незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах Мікалай Карышаў 5 мая выйшаў на працоўную змену, хаця яму абвясцілі яшчэ месяц таму, што працоўны кантракт, які заканчваецца 4 мая, працягнуты з ім не будзе.

Праваабаронца скардзіцца на парушэнне чыноўнікамі тэхнікі бяспекі падчас суботніку

03.05.2012 Праваабаронца скардзіцца на парушэнне чыноўнікамі тэхнікі бяспекі падчас суботніку

Барыс Бухель просіць абавязаць правесці раследванне прычын невыканання патрабаванняў па ахове працы кіраўніцтвам Магілёва падчас яго ўдзелу ў рэспубліканскім суботніку 21 красавіка, дзе кіраўнік горада Станіслаў Барадаўка быў заўважаны на будаўніцтве дзіцячага садка.

Генадзь Фядыніч: “Калі ты класны спецыяліст, але пры гэтым і нефармальны лідэр, ты - першы на звальненьне” (відэа)

30.04.2012 Генадзь Фядыніч: “Калі ты класны спецыяліст, але пры гэтым і нефармальны лідэр, ты - першы на звальненьне” (відэа)

Сёньня, калі кошты на асноўныя прадукты харчаваньня пастаянна падвышаюцца, а заробкі людзей працы кіруюць долу, роля незалежных прафесійных саюзаў, як абаронцы правоў працоўных робіцца надзвычай важнай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства