Навіны на тэму: правы працоўных
27.01.2012 Кіроўцы аўтобусаў пратэстуюць
У Маладэчне на працягу апошняга тыдня на некаторых гарадскіх аўтобусах можна было ездзіць без квітка. Справа ў тым, што кандуктараў, якія бяруць аплату за праезд, не хапае, і гэту функцыю ўсклалі на кіроўцаў. Тыя ў якасці пратэсту вырашылі перавозіць пасажыраў бясплатна.
27.01.2012 Бабруйск: Прапагандай -- па цякучцы кадраў
Мясцовыя прапагандысты накіраваліся на “адгаворванне” бабруйчан з’язджаць працаваць у Расію. У апошнім нумары гарвыканкамаўскай газеты “Бабруйскае жыццё” у двух артыкулах даводзіцца думка “… працаваць, зарабляць і нармальна жыць можна, аказваецца, і тут, у сябе дома”, - піша аўтар “БЖ” у артыкуле пад назвай “Бежать, не поднимая глаз?”
27.01.2012 У Брэсцкім цэнтры занятасці прапануюць працу, якая аплочваецца меней за мінімальны заробак
У прыватнасці, сярод прапаноў аб працаўладкаванні змешчана аб’ява для патэнцыйнага настаўніка пачатковых класаў, заробак якога складзе 800 тысяч рублёў. А Брэсцкай абласной бальніцы патрабуюцца 45 чалавек малодшага медычнага персаналу з акладам 600 тысяч рублёў.
20.01.2012 У многіх сельскіх працаўнікоў заробак ніжэй за мінімальны
У прыватнасці, у СВК “Калгас “Зара камуны” Глускага раёна аператар машыннага даення зможа атрымаць 925520 рублёў, а кваліфікаваным спецыялістам, - аграному, ветэрынарнаму ўрачу і заатэхніку - у СВК “Калгас “Зара” гэтага ж раёна абяцаюць заплаціць аж на цэлых пяць тысяч болей, - па 930000 рублёў.
19.01.2012 Журналістам далі сустрэцца толькі з кіраўніцтвам “Граніта”, а не з актывістамі незалежнага прафсаюза
Паводле ініцыятывы Брэсцкага аблвыканкама была арганізавана паездка журналістаў рэгіянальных і абласных газет на прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах, дзе напрыканцы мінулага года больш за две сотні працоўных вырашылі пакінуць афіцыйны прафсаюз і стварыць незалежную суполку.
19.01.2012 У Магілёве са старшынёй стачкама домабудаўнічага камбіната не працягваюць кантракт
Нягледзячы на тое, што дырэкцыя прадпрыемства абяцала не пераследаваць сябраў незалежнага прафасюза, кантракт з Алегам Аксёнавым ад 17 лютага працягнуты не будзе. Пра гэта паведаміла каардынатарка Свабоднага прафсаюза металістаў па Магілёўскай вобласці Галіна Лісіцына.
19.01.2012 Незалежныя прафсаюзы бароняць свае суполкі ў рэгіёнах
Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў не выключае байкоту беларускіх тавараў у Еўропе. Пра гэта ў часе сустрэчы з актывістамі створанай суполкі незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт” заявіў старшыня кангрэса Аляксандр Ярашук.
18.01.2012 Звальненні ў адказ на патрабаванні выканання заканадаўчых нормаў
Намесніка кіраўніка магілёўскага гарадскога аргкамітэта БХД Алега Аксёнава звальняюць з працы. Адміністрацыя Магілёўскага домабудаўнічага камбіната паведаміла яму, што кантракт, заключаны з ім 17 лютага 2011 года, працягвацца не будзе.
18.01.2012 Аляксей Паўлоўскі: “Рэпартаж БТ -- поўная хлусня”!
Пасля шэрагу публікацый у інтэрнэце аб тым, што з актывістам незалежнага прафсаюза РЭП Аляксеем Паўлоўскім не працягнуты працоўны кантракт і 15 рабочых з ягонай брыгады падпісалі заявы на звальненне ў знак салідарнасці з ім, БТ зрабіла паклёпніцкі матэрыял на актывіста.
18.01.2012 У некаторых сельгасгаспадарках Зэльвеншчыны зарплата ніжэй за мінімальную
Нядаўна вяскоўцы з нагоды нізкай зарплаты звярталіся да намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоля Дарожкі, які адзначыў, што «плаціць чалавеку менш устаноўленай нормы, не маючы на тое важкіх падстаў, не можа ніхто».
13.01.2012 Рабочая салідарнасць з муляром Аляксеем Паўлоўскім змяншаецца на вачах
У Магілёве пад ціскам адміністрацыі “Прамжылбуда” з 15 рабочых брыгады Спірыдонава 11 ужо адклікала свае заявы на звальненне. “Рабочыя мяне падтрымлівалі, аднак паступова іх па-аднаму пачалі выклікаць у аддзел кадраў, дзе пачалі на іх ціснуць і прымушаць напісаць заяву аб тым, што яны адмаўляюцца звальняцца ў знак салідарнасці са мной”.
11.01.2012 Суд не задаволіў пазоў Святланы Рудкоўскай
Ленінскі раённы суд Гродна не задаволіў пазоў Святланы Рудкоўскай, сябры Беларускага Хельсінскага Камітэта на выкананне працоўнага заканадаўства ўстановай, якая яе зволіла з працы.
11.01.2012 У Магілёве брыгада муляроў праявіла працоўную салідарнасць
Пасля таго, як стала вядома, што кіраўніцтва будаўнічай арганізацыі “Прамжылбуд” не працягвае працоўны кантракт з муляром Аляксеем Паўлоўскім, уся брыгада ў колькасці 15 чалавек, дзе працаваў Аляксей, падала заявы на скасаванне кантрактаў. Акрамя гэта, брыгада Спірыдонава ў поўным складзе напісала заявы аб выхадзе з прадзяржаўнага прафсаюза.
09.01.2012 Слонімскія камвольшчыкі 10 дзён без працы
Работнікі Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі 10 дзён знаходзіліся без працы. Прадпрыемства спыніла сваю работу ў канцы мінулага года з-за таго, што склады запоўнены прадукцыяй і няма яе рэалізацыі.
04.01.2012 Магілёвец Аляксей Паўлоўскі зноў застаўся без працы
Кіраўніцтва будаўнічай арганізацыі “Прамжылбуд” уведаміла прафсаюзнага актывіста аб тым, што 10 лютага ў яго заканчваецца працоўны кантракт, і працягваць яго з ім не будуць. Прычыны такога стаўлення да Аляксея, калі рабочыя-будаўнікі ў арганізацыі на кошт золата, не называліся, аднак актывіст іх і так ведае.