Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
17.09.2019 На просьбу адпусціць зняволенага на пахаванне маці – цынічны смех у адказ
У аднаго з асуджаных , які адбывае пакаранне ў калоніі "Ваўчыныя норы" Максіма Чашчэні памёрла маці. Па тэлефоне прадстаўніца Руху “Маці-328” хацела паразмаўляць з кіраўніцтвам калоніі аб тым, каб яго адпусцілі на пахаванне. У адках пачула цынічны смех супрацоўніцы.
06.09.2019 Адказ намесніка пракурора Магілёўшчыны праваабаронцам: у турме і СІЗА ўсё "оkey"
Скончыўшы перапіску з адказнымі за пэнітэнцыярную сістэму ў Магілёўскай вобласці чыноўнікамі, праваабаронцы «Магілёўскай вясны» месяц таму накіравалі зварот у Генеральную пракуратуру.
29.08.2019 Па скарзе на прычыненне цялесных пашкоджанняў Пятру Кучуру праводзіцца дадатковая праверка
Пракуратура перанакіравала скаргу Людмілы Кучура па факце прычынення яе мужу Пятру цялесных пашкоджанняў супрацоўнікамі адміністрацыі ПК №15 начальніку Магілёўскага міжраённага аддзела СК.
20.08.2019 Спецдакладчык ААН па катаваннях апавешчаны пра сітуацыю з Пятром Кучурам
Падставай для гэтага стала жорсткае абыходжанне з асуджаным з боку адміністрацыі папраўчай калоніі ў асобе начальніка ўстановы Аляксея Лазарэнка, мэтай якога было прымусіць яго спыніць скардзіцца на свавольства адміністрацыі калоніі.
16.08.2019 СК не расследуе збіццё зняволенага належным чынам
Жонка асуджанага Пятра Кучуры, якога ў канцы ліпеня перавялі на турэмны рэжым, распавяла некаторыя падрабязнасці ціску на яго ў папраўчай калоніі №15.
16.08.2019 Што рабіла дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Анісім у Магілёўскай турме?
Там яна сустрэлася з Пятром Кучурам – яго пастаянна прэсінгавала адміністрацыя мясцовай калоніі №15, дзе ён раней адбываў тэрмін.
12.08.2019 Жыццё ў СІЗА: пазбаўленне волі не значыць пазбаўленне здароўя
Праваабаронцы “Магілёўскай вясны” запатрабавалі ад Генеральнай пракуратуры прывесці ў парадак ўмовы ўтрымання ў магілёўскай турме №4 і СІЗА. На іх думку, там ёсць цэлы букет парушэнняў.
08.08.2019 Палітвязень Міхаіл Жамчужны: Крывавяць дзясны, выпадаюць здаровыя зубы
З-за недахопу вітамінаў у палітвязня пачалі крывавіць дзясны, расхістваюцца і выпадаюць цалкам здаровыя зубы. Лечаць гэтыя праблемы сымптаматычна – антыбіётыкамі і болесуцішальнымі сродкамі.
02.08.2019 Калі расфармуюць выхаваўчую калонію ў Бабруйску?
Адзіная калонія для непаўналетніх злачынцаў засталася толькі ў Бабруйску. Але чаму тады яна мае нумар два? Адказ просты: раней іх было наогул тры – яшчэ дзве знаходзіліся ў Віцебску і былі запатрабаваныя ў 90-я гады, калі ў краіне назіраўся разгул злачыннасці.
01.08.2019 Ломяць праз калена: асуджанага на 18 год Пятра Кучуру перавялі з калоніі ў турму
Ягоная жонка Людміла даведалася пра гэта напачатку жніўня, паколькі толькі зараз атрымала адпаведнае паведамленне.
30.07.2019 Водгукі мастацкай выставы “Мары з-за кратаў”: удзячнасць і просьба аб дапамозе
На адрас ПЦ “Вясна” і дагэтуль прыходзяць лісты, у якіх выказваюцца словы падзякі і пажаданні надалей праводзіць такія конкурсы. А часам зняволеныя звяртаюцца да праваабаронцаў з невялікімі просьбамі.
29.07.2019 «Я тану ў пазыковай яме перад дзяржавай і з кожным днём аддаляюся ад самага дарагога, што засталося ў жыцці - маёй дачкі»
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся асуджаны Максім Бюханчык, які ў дадзены момант адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі адкрытага тыпу №46 у г. Круглае і з'яўляецца «абавязанай асобай» па Дэкрэце №18.
26.07.2019 “Ваўчыныя норы” – адно з найбольш жахлівых месцаў на мапе Беларусі
У папраўчай калоніі №22 “Ваўчыныя норы”, дзе, як правіла, адбываюць пакаранне асуджаныя па наркатычным артыкуле № 328 Крымінальнага кодэксу, штогод здараюцца жахлівыя гісторыі са зняволенымі.
25.07.2019 Павел Сапелка не бачыць прычын адмаўляць у амністыі зняволеным з абмежаваннямі па складах злачынстваў
Юрыст праваабарончага цэнтру "Вясна" Павел Сапелка падзяліўся сваім меркаваннем з нагоды адной з асаблівасцяў амністыі гэтага года, якая закранае лёсы тых, хто асуджаны па антынаркатычным артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса.
25.07.2019 Сёння ўступіў у сілу Закон аб амністыі
Мяркуецца вызваліць ад крымінальнага пакарання каля 6 тысяч асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення свабоды - каля 2 тысяч чалавек.