Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
24.07.2019 Суд не задаволіў апеляцыйную скаргу асуджанага Пятра Кучуры
24 ліпеня Магілёўскі абласны суд разгледзіў апеляцыйную скаргу асуджанага Пятра Кучуры на рашэнне суда Кастрычніцкага раёна г. Магілёва, дзе зняволены абскарджваў вынесеныя яму адміністрацыяй ПК №15 спагнанні.
17.07.2019 Валянцін Стэфановіч: Паездкі грамадскай назіральнай камісіі ў калоніі нагадваюць экскурсіі
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч распавёў сайту palitviazni.info пра тое, чаму грамадская назіральная камісія не бачаць гэтых фактаў.
11.07.2019 ІЧУ ў Магілёве: правы парушаюцца, шкода здароўю відавочная, але што рабіць – незразумела
Узровень асветленасці турэмных камер праверыць пакуль немагчыма. Скразная бачнасць вокнаў рэгулюецца сакрэтным загадам МУС.
09.07.2019 У Мазырскай калоніі да канца года 40 чалавек асудзяць па 411 артыкуле?
У ПЦ "Вясна" звярнуўся асуджаны Сяргей Вараў, які адбывае пакаранне ў ПК №20 г. Мазыра са снежня 2018 года. У лісце ён апісвае сітуацыю, якая склалася з ім у сценах пенітэнцыярнай установы, і просіць праваабаронцаў прыцягнуць увагу да беззаконных дзеянняў і свавольству ў дачыненні да асуджаных з боку адміністрацыі калоніі.
28.06.2019 На волю выйдуць каля 6000 асуджаных, у тым ліку і па «наркатычных» артыкулах
Як паведамляе onliner.by, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 28 чэрвеня прагаласавалі за амністыю, якую прымеркавалі да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
20.06.2019 Апеляцыйная скарга Пятра Кучуры будзе разгледжана ў судзе
Больш за тры месяцы спатрэбілася жонцы зняволенага ПК №15 Людміле Кучура, каб дамагчыся захавання права яе мужа на абскарджанне дысцыплінарных спагнанняў, паведамляе Беларускі дакументацыйнага цэнтр.
18.06.2019 Выстава “Мары з-за кратаў” — пераможцы абраныя
Праваабарончы цэнтр “Вясна” падвёў вынікі конкурсу мастацкіх прац зняволеных.
17.06.2019 Медыаправаабарона: Адкрытая сустрэча з галоўным рэдактарам расійскага праекта «Медыазона»
Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на адкрытую сустрэчу з галоўным рэдактарам «Медыазоны»* Сяргеем Смірновым.
10.06.2019 Палітвязень Жамчужны: Спадзяюся, чарговая ізаляцыя ў ШІЗА будзе нядоўгай
Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік атрымаў чарговы ліст ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Той піша, што 21 траўня ў яго завяршыўся трохмесячны тэрмін ПКТ, а наперадзе яго чакаюць 2-3 месяцы ШІЗА. Ён асцерагаецца, што з-за гэтага перапіска можа зноў ускладніцца.
31.05.2019 Чаму справы памерлых за кратамі не расследуюцца належным чынам?
Час ад часу ў СМІ з’яўляецца інфармацыя пра смерці людзей, якія былі затрыманыя міліцыяй і дастаўленыя ў пастарунак, ці знаходзіліся за кратамі. Часта гэта звязана з папярэднім прымяненнем фізічнай сілы ці спецсродкаў да затрыманых супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. Бываюць выпадкі і смерцяў праз неаказанне належнай медыцынскай дапамогі вязням.
27.05.2019 Барановіч знаходзіцца ў штрафным ізалятары ўжо больш за 90 сутак
Святаслаў Барановіч працягвае знаходзіцца ў штрафным ізалятары ў турме горада Жодзіна, куды яго перавялі 15 лютага для адбыцця застаўшагася тэрміна пакарання. Яго сястра хвалюецца за фізічны і псіхалагічны стан брата, бо ў штрафным ізалятары вельмі жорсткія ўмовы, каб знаходзіцца там такі працяглы тэрмін.
27.05.2019 Палітвязень Міхаіл Жамчужны: "Працягваю змагацца за жыццё!"
Пасля двухмесячнага перапынку віцебскі праваабаронца Леанід Свецік атрымаў доўгачаканы ліст ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага.
22.05.2019 “Мары з-за кратаў”: адкрыццё выставы мастацкіх работ - 23 траўня
Праваабарончы цэнтр “Вясна” падводзіць вынікі конкурсу мастацкіх работ зняволеных папраўчых устаноў і іншых месцаў несвабоды, які быў абвешчаны напачатку гэтага года.
20.05.2019 Прадстаўнікі магілёўскай ГНК не змаглі наведаць асуджанага Пятра Кучуру ў калоніі
16 траўня грамадская назіральная камісія (ГНК) па Магілёўская вобласці не змагла наведаць у калоніі №15 зняволенага Пятра Кучуру. Гэта прасіла зрабіць яго жонка Людзміла Кучура, якая напрацягу многіх гадоў змагаецца за выкананне яго правоў.
24.04.2019 Людміла Кучура: магілёўская калонія не дала майму мужу абскардзіць рашэнне суда
Асуджаны Пётр Кучура накіраваў апеляцыйную скаргу ў суд Магілёўскай вобласці, аднак яе не выпусцілі за межы калоніі.