Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
26.05.2016 Павел Пракаповіч: Умовы ўтрымання ў Жодзінскім ІЧУ не адпавядаюць патрабаванням для падобных устаноў
Пра свой арышт і ўмовы ўтрымання ў Жодзінскім ІЧУ сайту “Беларускага дакументацыйнага цэнтра” распавёў сябра прафсаюза «Салідарнасць» Павел Пракаповіч.
12.05.2016 Чаму ў Жодзінскай турме гінуць зняволеныя?
Нярэдка праваабаронцам становяцца вядомыя факты смерці зняволеных у калоніях і турмах, а сродкі масавай інфармацыі паведамляюць пра сляды гематомаў і крывападцёкі на іх целах. Часам зняволеных даводзяць да самагубства самі супрацоўнікі следчых ізалятараў.
06.05.2016 Як ідуць справы з грамадскім кантролем за месцамі пазбаўлення волі?
Ці ёсць нейкія змены за апошнія гады ў кантролі за месцамі пазбаўлення волі, разбірае юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка.
05.05.2016 Што змяняецца ва ўмовах адбыцця пакарання асуджанымі да абмежавання або пазбаўлення волі?
У Нацыянальным сходзе рыхтуецца да прыняцця закон «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь». З яго прыняццем будзе пастаўлена кропка, у прыватнасці, у пытанні вызначэння працягласці кароткатэрміновых спатканняў.
02.05.2016 Андрэй Князькоў дамагаецца пераразліку пенсійных выплатаў у судзе
Былы асуджаны Андрэй Князькоў распавёў ПЦ "Вясна", што пасля атрымання вытворчай траўмы ў калоніі, ён звярнуўся па афармленне працоўнай пенсіі па інваліднасці. Цяпер ён у судовым парадку дамагаецца пераразліку пенсійных выплат.
29.04.2016 Маці не пакідае надзеі знайсці вінаватых у смерці свайго сына ў турме
Жодзінскі гарадскі аддзел Следчага камітэту часткова задаволіў скаргу жыхаркі Мінска Марыны Багданавай у сувязі са смерцю яе сына ў Жодзінскай турме №8.
14.04.2016 Праваабаронцы засцерагаюць улады ад стварэння канцэнтрацыйных лагераў у краіне (відэа)
Праваабаронцы “Вясны” выказваюць абурэнне з нагоды патрабавання прэзідэнта зрабіць больш жорсткімі ўмовы адбыцця пакарання для асуджаных па наркатычных артыкулах.
30.03.2016 Памёр Ягор Пратасеня, які на пачатку году зрабіў спробу самагубства ў жодзінскай турме
Хлопец памёр а 14 гадзіне ў Салігорску, у сваёй кватэры. Тры тыдні таму маці Сьвятлана забрала яго з салігорскага шпіталя і глядзела яго сама, але ў апошнія дні ягоны стан пачаў пагаршацца.
21.03.2016 Смерць у Жодзінскай турме: выпадковасць ці халатнасць персаналу?
Жыхарка Мінска Марына Георгіеўна Багданава звярнулася па дапамогу ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” са спадзяваннем дамагчыся пакарання медыцынскіх работнікаў Жодзінскай турмы №8, у якой нядаўна памёр яе сын. Маці лічыць, што медыкі неналежна выканалі свае прафесійныя абавязкі.
21.03.2016 Шклоўскіх падлеткаў дзеля прафілактыкі злачыннасці звазілі ў калонію
Навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Шклова” звазілі ў выпраўленчую калонію №17 і азнаёмілі з умовамі ўтрымання зняволеных за калючым дротам.
02.03.2016 Апублікавана справаздача па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Беларусі
Эксперт у пытаннях пенітэнцыярнай сістэмы Павел Сапелка адзначае, што ў 2015 годзе ў месцах прымусовага ўтрымання ў асноўным захавалася ранейшае становішча і тыя сур'ёзныя недахопы ў заканадаўстве, з якімі праваабаронцы звязвалі магчымасць беспакараных парушэнняў правоў зняволеных, не ліквідаваныя.
17.02.2016 Стварэнне асобнай калоніі з невыноснымі ўмовамі ўтрымання супярэчыць асноўным прынцыпам міжнароднага і нацыянальнага права
У пачатку снежня 2014 года прэзідэнт Беларусі заявіў, што неабходна зрабіць больш жорсткім пакаранне за распаўсюд наркотыкаў і стварыць для наркагандляроў спецыяльныя калоніі з максімальна жорсткімі ўмовамі.
12.02.2016 Наймальнік хоча пазбавіць Андрэя Князькова кампенсацыі за вытворчую траўму
Адбыўся суд па касацыйнай скарзе адказчыка РУП «Папраўчая калонія №2 г. Бабруйска» па справе аб частковым задавальненні іску на карысць Андрэя Князькова, які атрымаў вытворчую траўму ў калоніі.
13.01.2016 Кампенсацыі за вытворчую траўму асуджаны дамагаецца пяты год
У студзені 2011 года асуджаны Андрэй Князькоў атрымаў траўму на вытворчасці ў Магілёўскай калоніі, дзе адбываў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі. Пасля гэтага ён некалькі гадоў дамагаўся права атрымаць матэрыяльную кампенсацыю.
04.12.2015 Судовыя разбіральніцтвы ў справе аб смерці Аляксандра Акуліча ў Светлагорскім ІЧУ зайшлі ў тупік
Нягледзячы на тое, што суддзі адмяняюць адну за другой пастановы Светлагорскага РАСК, у цэлым яны падтрымліваюць кірунак, у якім ідзе следства, не прыслухоўваючыся да неабвержных аргументаў праваабаронцаў.