Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
16.07.2013 МУС: галоўным фактарам, які правакуе рэцыдыў, з'яўляецца адсутнасць дастатковага матэрыяльнага забеспячэння
Праведзенае МУС Беларусі анкетаванне тых, хто зноў учыніў злачынства, калі выйшаў на волю, і тых, хто выправіўся, паказала, што сярод фактараў, якія правакуюць рэцыдыў, галоўнай з'яўляецца адсутнасць дастатковага матэрыяльнага забеспячэння. Так лічаць 34% апытаных.
03.06.2013 У турмах Беларусі знаходзяцца 628 чалавек
Усяго пазбаўленыя свабоды амаль 29 тысяч чалавек.
06.05.2013 Беларусь займае другое месца ў Еўропе па колькасці вязняў
Самы вялікі працэнт арыштантаў сярод насельніцтва зафіксаваны ў Расіі, далей ідуць Беларусь, Грузія і Азербайджан.
01.04.2013 Вынікі маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Беларусі
1 красавіка ў Менску Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентаваў “Справаздачу па выніках маніторынга месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь”. Яна падрыхтаваная ў супрацы з вопытным экспертам, юрыстам з вялікай адвакацкай практыкай Паўлам Сапелкам.
11.02.2013 У Беларусі пажыццёва сядзіць 140 чалавек
У Беларусі на пажыццёвае зняволенне асуджана прыкладна 140 чалавек. Больш за 80 з іх адбываюць пакаранне ў турме № 8 у Жодзіне. Пра гэта распавядаецца ў матэрыяле "Прысуджаныя па жыцці", апублікаваным у апошнім нумары газеты МУС Беларусі "На страже".
01.02.2013 Павел Сапелка: дзе пралічыўся Сукала?
Па звестках статыстыкаў, на канец 2011 года ў месцах пазбаўлення волі (папраўчых і выхаваўчых калоніях, турмах, СІЗА і арыштных дамах) змяшчалася 38.410 чалавек. Старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала прыводзіць іншыя лічбы.
26.12.2012 У Хоцімскім раёне былыя асуджаныя не хочуць уладкоўвацца на працу альбо іх не хочуць уладкоўваць?
У сярэдзіне снежня адбылася каардынацыйная нарада пры Хоцімскім райвыканкаме па барацьбе са злачыннасцю, на якой было разгледжана пытанне аб стане працы па барацьбе з рэцыдыўнай злачыннасцю ў раёне.
20.12.2012 У стаўбцоўскім пастарунку памерлі два чалавекі
У ізалятары часовага ўтрыманьня Стаўбцоўскага РАУС памерлі два чалавекі, якія адбывалі там адміністрацыйны арышт.
22.11.2012 У калоніі, дзе ўтрымліваецца Алесь Бяляцкі, каля 20 ВІЧ-інфікаваных
У электроннай версіі бабруйскай газеты “Коммерческий курьер” размешчаны рэпартаж з калоніі №2, дзе зараз адбывае пакаранне палітвязень, кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі. Матэрыял “Контингент особого назначения” даволі вялікі, з фотаздымкамі, у ім распавядаецца пра побыт зняволеных.
18.10.2012 Чаму памёр арыштаваны ў бальнічнай камеры СІЗА Менска?
У чарговым лісце аднаго з вязняў, які зараз адбывае пакаранне ў адной з беларускіх калоній, змешчаныя сведчанні аб трагічнай падзеі, якая мела месца ў другой палове дня 11 чэрвеня 2010 года Ў СІЗА на вул Валадарскага ў Менску.
21.09.2012 Беларускім вязьням даюць камбікорм
Згодна з артыкулам 94 Крымінальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь асуджаныя павінны атрымліваць харчаваньне, якое забясьпечвае нармальную жыцьцядзейнасьць арганізму.
24.08.2012 Беларуская міліцыя носіць адзенне і б’ецца дручкамі, якія робяць вязні
Вязні за кратамі шыюць адзенне і вырабляюць гумовыя дручкі для тых, хто іх туды пасадзіў. Абмундзіраванне для міліцыі – гэта яшчэ не ўсё, што выходзіць з-пад рук і станкоў беларускіх зняволеных.
21.08.2012 Шыла зьвярнуўся да міністра ўнутраных справаў
Намесьнік старшыні Маладога Фронта Іван Шыла зьвярнуўся да Міністра ўнутраных справаў з адмысловым зваротам. У ім моладзевы актывіст гаворыць пра заканамернасьць выпадка ў Салігорскім ІЧУ, пасьля якога арыштаваны памёр у рэанімацыі. Ён патрабуе прызнаць неадпаведнасьць умоваў утрыманьня заканадаўчым нормам і пачаць вышарашыць гэтую праблему.
15.08.2012 Ці выконвае сваю функцыю артыкул 441 Крымінальнага Кодэксу ў калоніях?
Надзейным сродкам, які адміністрацыі беларускіх калоній выкарыстоўваюць для ціску і “перавыхавання” асуджаных, з’яўляецца артыкул 411 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь: "Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі".
23.07.2012 Палітвязні ў турмах у адным кроку ад новых прысудаў
У арсенале тых, каму давераны лёсы асуджаных, ёсць дастаткова метадаў, якія выглядаюць законна, для таго, каб ператварыць асуджэнне нават у пажыццёвае.