Навіны на тэму: выбары-2010

Уладзімір Мацкевіч: “Інфармацыйныя стэнды як археалагічны помнік дэмакратыі”

06.04.2010 Уладзімір Мацкевіч: “Інфармацыйныя стэнды як археалагічны помнік дэмакратыі”

На некаторых сталічных інфармацыйных стэндах нарэшце з'явіліся плакаты з інфармацыяй пра тое, што… выбары будуць праходзіць 25 красавіка. Якія-небудзь іншыя звесткі на іх па-ранейшаму адсутнічаюць. Па меркаванні палітолага Ўладзіміра Мацкевіча, гэта робіцца адмыслова, каб паменшыць інфармацыйнае поле рэспублікі, што з'яўляецца нейкай заканамернасцю для Беларусі.

06.04.2010 У Гомелі прыватныя друкарні адмаўляюць незалежным кандыдатам

Як распавёў кандыдат у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета, каардынатар ствараемай партыі БХД Святаслаў Шапавалаў, у адным з прыватных прадпрыемстваў яму паведамілі, што ёсць негалосны загад не тое што не друкаваць улёткі, а наогул не размаўляць з кандыдатамі, якія хочуць замовіць падобную прадукцыю.

Мазыр: Дзярждрукарня адмовілася друкаваць агітматэрыялы апазіцыйнага кандыдата

06.04.2010 Мазыр: Дзярждрукарня адмовілася друкаваць агітматэрыялы апазіцыйнага кандыдата

Сёння, 6 красавіка, дырэктар Мазырскай дзяржаўнай друкарні РУП “Колор” С.В.Дылюк адмовіў кандыдату ў дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміру Целяпуну ў друкаванні агітацыйных матэрыялаў. Сп. Дылюк патлумачыў адмову тым, што “такое он напечатать не может, иначе у него отнимут лицензию”.

06.04.2010 Салігорск: Незалежны кандыдат патрабуе роўных умоваў для агітацыі

Выданне выканаўчага камітэта апублікавала вялікае інтэрвью з Лідзіяй Клішэвіч, кандыдатам у дэпутаты на мясцовых выбарах. Журналісты цікавяцца ў цяперашняй старшыні дэпутацкага савета пра яе дасягненні на гэтай пасадзе, будучыя планы. Прачытаць пра дасягненні іншых кандыдатаў выбаршчыкі пакуль магчымасці не маюць.

06.04.2010 Бабруйск: У сваіх праграмах дэмакраты засяродзяцца на сацыяльных пытаннях

Бабруйскія прадстаўнікі дэмакратычных сілаў пачалі рыхтаваць пердвыбарчыя праграмы - нехта яшчэ толькі абдумвае, іншыя паспелі надрукаваць агітацыйныя матэрыялы. Але амаль усе кандыдаты збіраюцца ўздымаць у сваіх праграмах сацыяльныя пытанні, якія закрануць жыхароў іх акругаў.

Полаччына: Агітуем на пальцах

06.04.2010 Полаччына: Агітуем на пальцах

У друкарні спасылаюцца на празмерную загружанасць, між тым як многія з афіцыйных кандыдатаў насуперак гэтай загружанасці свае матэрыялы ўжо маюць і распаўсюджваюць.

Баранавічы: Віктар Цяпін працягвае змагацца за праўду

06.04.2010 Баранавічы: Віктар Цяпін працягвае змагацца за праўду

Як мы паведамлялі раней, баранавіцкі сябра партыі “Справядлівы свет” Віктар Цяпін не быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты гарсавета па прычыне таго, што “сам паставіў” даты ў падпісных лістах. Абскарджванне нерэгістрацыі ў абласной камісіі станоўчых вынікаў не дало. У пошуках праўды грамадскі актывіст звярнуўся ў суд.

Гомельская кааліцыя АДС здымае сваіх кандыдатаў з выбараў

06.04.2010 Гомельская кааліцыя АДС здымае сваіх кандыдатаў з выбараў

Гомельская кааліцыя АДС - у прыватнасці, арганізацыі партыі «Справядлівы свет» і АГП - здымаюць сваіх кандыдатаў. Адпаведнае рашэнне прынялі савет абласной арганізацыі АГП і абласны камітэт “левых”. Але па тры сябры гэтых партыяў, якія вылучалілся і па партыйных спісах і шляхам збору подпісаў, працягваюць свой удзел у выбарах у якасці кандыдатаў у дэпутаты.

Барысаў: Апазіцыйнага кандыдата выставілі маргіналам

06.04.2010 Барысаў: Апазіцыйнага кандыдата выставілі маргіналам

Як паведаміў Сяргей Салаш – давераная асоба кандыдата ў дэпутаты ў Барысаўскі райсавет, актыіста руху «За свабоду» Дзмітрыя Бабіцкага - раённая выбарчая камісія вырашыла падаць апазіцыйнага кандыдата як маргінала. Біяграфія Бабіцкага была ўціснута ў адзін радок. Пры гэтым была вылучана яго прыналежнасць да Партыі БНФ, але выкрэслены шэраг біяграфічных фактаў.

Анатоль Паўлаў: вынік выбараў зразумелы, а астатняе - проста гульня

06.04.2010 Анатоль Паўлаў: вынік выбараў зразумелы, а астатняе - проста гульня

- Мы не можам проста сказаць сваім людзям - здымайце, - заўважыў Анатоль Паўлаў, старшыня Менскай арганізацыі АГП . - Бо многія з іх правялі добрую падрыхтоўчую працу, сабралі каманду, і ім цікава працягнуць барацьбу. Гэтыя кандыдаты адпрацуюць выбары цалкам і атрымаюць добры вопыт. Ужо пачаліся іх выступы па радыё, распаўсюд інфармацыі аб сваіх платформах і праграмах, што, у прынцыпе, мы і планавалі ў самым пачатку выбараў.

Баранавіцкая пракуратура ізноў ухіляецца ад прамога выканання сваіх абавязкаў

06.04.2010 Баранавіцкая пракуратура ізноў ухіляецца ад прамога выканання сваіх абавязкаў

Назіральнік Сяргей Гоўша атрымаў чарговую адпіску з баранавіцкай пракуратуры за подпісам І.Л.Палыка. У сваёй заяве сп.Гоўша звяртаў увагу пракурора на вялікую колькасць злоўжыванняў і парушэнняў выбарчага заканадаўства Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй.

06.04.2010 У Светлагорскім раёне шукаюць 39 выбаршчыкаў

Разабрацца з колькасцю выбаршчыкаў у Светлагорскім раёне вырашылі Мікалай Лазарэнка і Ірына Сарычава, якія працуюць у акруговых выбарчых камісіях у Светлагорску (Гомельская вобласць). Справа ў тым, што дадзеныя, апублікаваныя рознымі камісіямі, не супадаюць паміж сабой.

Віцебск: З перадвыбарчай дыстанцыі сышлі чатыры кандыдаты ад “Справядлівага свету”

06.04.2010 Віцебск: З перадвыбарчай дыстанцыі сышлі чатыры кандыдаты ад “Справядлівага свету”

За час, які прайшоў пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, па розных прычынах з перадвыбарчай гонкі выбылі 7 прадстаўнікоў апазіцыйных партыйных структур: 3 - ад Партыі БНФ і зараз 4 - ад партыі “Справядлівы свет”.

“Жыццё Палесся” ўгледзела ў выбарчай праграме Ф. Вячоркі паклёп

06.04.2010 “Жыццё Палесся” ўгледзела ў выбарчай праграме Ф. Вячоркі паклёп

Ф.Вячорку было адмоўлена ў публікацыі перадвыбарчай праграмы са спасылкай на арт. 75 Выбарчага кодэксу: “Праграма кандыдата не павінна ўтрымліваць (...) абразаў і паклёпу ў дачыненні да службовых асобаў (...)". Словы “абразаў і паклёпу ў дачыненні да службовых асобаў” былі падкрэсленыя.

Віцебшчына: Суды адмовілі ў рэгістрацыі ўсім

06.04.2010 Віцебшчына: Суды адмовілі ў рэгістрацыі ўсім

З 10 незарэгістраваных прэтэндэнтаў 7 у судовым парадку апратэстоўвалі рашэнні выбаркамаў усіх узроўняў. Па ўсіх сямі заявах суды адмовілі ў задавальненні скаргаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства