Навіны на тэму: выбары-2010
29.03.2010 Магілёўшчына: Страты дэмакратаў каля 30%
“Калі пры праверкі подпісаў за праўладных кандыдатаў камісіі заплюшчвалі вочы на ўсялякія дробязі, то дэмакратаў яны правяралі дасканала. Мы не маглі кантраляваць працэс, бо ў нас няма ніводнага свайго чалавека ў камісіях”, - адзначае Юры Новікаў, - з 60 чалавек, якія першапачаткова вылучалі свае кандыдатуры ў якасці прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты на дадзены момант зарэгістравана 43”.
29.03.2010 Віцебшчына: у сацыял-дэмакратаў зарэгістраваны кожны другі
Прэтэндэнты ў кандыдаты па Віцебскай вобласці, сябры аргкамітэта па стварэнні БСДП (Народная Грамада) стварылі 20 ініцыятыўных груп для вылучэння ў кандыдаты ў мясцовыя Саветы. У выніку зарэгістравана 10 кандыдатаў, у тым ліку 4 кандыдаты ў аблсавет, 4 гарсавет, 2 райсавет, 3 сельсавет.
29.03.2010 Маладзечна: Савецкая ўлада ў асобна ўзятым рэгіёне Беларусі
Начальнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама Таццяна Шафаловіч нагадала кандыдатам, якую “цяжкую і адказную працу зрабіла савецкая ўлада” для таго, каб яны ўсе змаглі вылучыцца кандыдатамі ў дэпутаты, і запэўніла ўсіх прысутных, што “савецкая ўлада і на далей будзе рабіць ўсё, каб выбары прайшлі прыстойна”.
29.03.2010 Баранавічы: Гарадская камісія займаецца адкрытымі падробкамі?
Незарэгістраваныя прэтэндэнты просяць правесці праверку падпісных лістоў і подпісаў тых грамадзянаў, чые заявы прадставіла камісія і прыцягнуць адпаведных спецыялістаў, каб правесці падчыркаведчаскую экспертызу дакументаў.
29.03.2010 Мазыр: Рашэнне пра стэнды для агітацыі ёсць – стэндаў няма
Агітацыйная кампанія пачалася, а заяўленыя стэнды ў многіх якіх месцах да гэтага часу не ўсталяваны. Няма ў пераліку месцаў для ўсталявання інфармацыйных стэндаў і ўсяго мікрараёна “Чыгуначны”. Менавіта тут зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Франак Вячорка.
29.03.2010 Выбары ці прызначэнні?
У пераважнай большасці выпадкаў выбары ў раённыя і сельскія Саветы Менскай вобласці будуць выглядаць як прызначэнні дэпутатамі загадзя падабраных і ўзгодненых выканаўчай уладай кандыдатур.
29.03.2010 Баранавічы: Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус аскарджвае адмову ў рэгістрацыі
Мікалай Чарнавус упэўнены, што адказныя асобы выбарчай камісіі атрымалі заявы выбаршчыкаў падманным чынам і сабраў ад тых жа выбаршчыкаў заявы пра ўласнаручнае прастаўленне даты і подпісаў.
27.03.2010 Мазыр: Маёр забараніў Ф.Вячорку весьці выбарчую кампанію
Адразу пасля рэгістрацыі Ф.Вячорка звярнуўся да камандавання батальёну з рапартам аб прадастаўленні яму месячнага адпачынку для вядзення выбарчай кампаніі. Права на такі адпачынак ён мае паводле заканадаўства. Аднак мазырскія вайскоўцы перадалі рапарт камандаванню брыгады ў Баранавічы, і тэрмін адказу на рапарт невядомы.
26.03.2010 Магілёў: Па-беларуску пасведчанне аб рэгістрацыі кандыдатам атрымаў адзін чалавек
26 сакавіка ў Магілёве ў актавай зале гарадскога выканаўчага камітэта адбылася выдача пасведчанняў зарэгістраваным кандыдатам у дэпутаты. Трэба адзначыць, што не ўсе прэтэндэнты на дэпутацкія месцы ў гарсавеце прыйшлі, каб іх атрымаць.
26.03.2010 Барысаўскі раён: Безальтэрнатыўнымі будуць выбары ў большасці акругаў
Пасля рэгістрацыі 25 сакавіка Барысаўскай выбарчай камісіяй кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 26 склікання, высвятлілася, што на 34 месцы ў раённым Савеце прэтэндуе 41 кандыдат. Зрэшты, гэта не канчатковая лічба.
26.03.2010 Мінск: Пры рэгістрацыі маладога дэмакрата падвяла доля
Намесніку старшыні “Маладых дэмакратаў” Аляксандру Сяргеенку выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога Савета. Падставай адмовы з'явілася неўказанне Аляксандрам у дэкларацыі долі ў статутным фондзе юрыдычнай асобы, якая не пацверджаная акцыямі.
26.03.2010 Мазыр: Сябра Партыі БНФ абскарджвае рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі
Сябра Партыі БНФ Уладзімір Целяпун, якому адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты ў Гомельскі абласны Савет па Палескай выбарчай акрузе №43 і Мазырскі раённы Савет па Калектыўнай выбарчай акрузе №18, падаў скаргу ў Гомельскую абласную выбарчую камісію.
26.03.2010 2/3 дэпутатскага корпуса Акцябрскага райсавета плануецца змяніць на новых, але «сваіх» людзей
Чакаецца ратацыя дэпутатскіх кадраў у Акцябрскім райсавеце (Гомельская вобласць). Гэта вынікае з публікацыі ў раённай газеце «Чырвоны кастрычнік». Газета піша, што ў Акцябрскі раённы Савет дэпутатаў зарэгістраваныя 35 чалавек - па колькасці там месцаў.
26.03.2010 Гомель: Ігара Салаўёва не зарэгістравалі з-за датаў
Актывіста Руху «За свабоду» з Гомеля Ігара Салаўева не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Гомельскага гарадскога савета на той падставе, што нібыта даты ў падпісных лістах былі прастаўлены сябрам ініцыятыўнай групы, а не грамадзянамі-падпісантамі.
26.03.2010 У Баранавічах не народ будзе вырашаць, а ўлада ўжо вырашыла (+ фота)
Баранавіцкія апазіцыйныя кандыдаты не могуць адысці ад шоку, які яны атрымалі 25 сакавіка падчас пасяджэння гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі пры рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Ва ўсіх 8-мі незарэгістраваных апазіцыйных кандыдатаў - Віктара Мезяка, Аляксандра Кабяка, Віктара Цяпіна, Галіны Ярашэвіч, Алега Малашчанкі, Мікалая Чарнавуса, Дзмітрыя Аўгуста, Рыгора Грыка - камісія выявіла “несапраўдныя” падпісныя лісты.