Навіны на тэму: выбары-2010

Бабруйск:  Эксперыментатар Міхаіл Ларчанка атрымае сёння пасведчанне кандыдата

26.03.2010 Бабруйск: Эксперыментатар Міхаіл Ларчанка атрымае сёння пасведчанне кандыдата

Незалежны вылучэнец Міхаіл Ларчанка, сябра БАЖ, бабруйскі журналіст і блогер, даведаўся сёння, што стаў кандыдатам. Ён самастойна сабраў за сябе 78 подпісаў і пойдзе на выбары па акрузе № 78, у якой знаходзіцца яго дом.

26.03.2010 Віцебшчына: У апазіцыйных партый адчувальныя страты

Апазіцыйныя палітычныя структуры на Віцебшчыне ў значнай ступені страцілі магчымасць шырока ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі з-за таго, што іх вылучэнцы не прайшлі рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў у дэпутаты.

26.03.2010 Светлагорскі раён: Восем кандыдатаў ад дэмакратычных партый

Сярод кандыдатаў у дэпутаты, якія зарэгістраваны ў Светлагорскім раёне, 8 прадстаўляюць дэмакратычныя партыі. Двум з партыйных вылучэнцаў выбарчыя камісіі адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатамі ў раённы Савет.

"Справядлівы свет" будзе агітаваць выбаршчыкаў, не зважаючы на абмежаванні

26.03.2010 "Справядлівы свет" будзе агітаваць выбаршчыкаў, не зважаючы на абмежаванні

У Менску зарэгістравана 13 чалавек з 18 прэтэндэнтаў, якія жадалі стаць кандыдатамі ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы ад партыі "Справядлівы свет". Кіраўніцтва партыі лічыць, што ў адрозненні ад рэгіёнаў фармальна ў сталіцы ўсе правілы зацвярджэння былі выкананы.

Гарадзеншчына: Частку дэмактывістаў па розных прычынах не зарэгістравалі кандыдатамі

26.03.2010 Гарадзеншчына: Частку дэмактывістаў па розных прычынах не зарэгістравалі кандыдатамі

Ажно ў 8 раёнах Гарадзенскай вобласці прадстаўнікі дэмакратычных партый і грамадскіх аб’яднанняў сваіх прэтэндэнтаў у кандыдаты не вылучалі. Такім чынам, у Ашмянскім, Ваўкавыскім, Вараноўскім, Дзятлаўскім, Івейскім, Карэліцкім, Наваградскім і Шчучынскім раёнах выбары будуць практычна безальтэрнатыўнымі.

Гомельшчына: Большасць зарэгістраваных дэмакратычных кандыдатаў – ад АГП

26.03.2010 Гомельшчына: Большасць зарэгістраваных дэмакратычных кандыдатаў – ад АГП

У Гомельскай вобласці сярод зарэгістраваных дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты найбольшы працэнт складаюць вылучэнцы ад АГП. Пакуль не з’яўлялася інфармацыя, што ў вобласці кандыдату з АГП было адмоўлена ў рэгістрацыі.

Гомель: Адны і тыя ж подпісы абласная камісія прызнала, а гарадская - не

26.03.2010 Гомель: Адны і тыя ж подпісы абласная камісія прызнала, а гарадская - не

Каардынатара па стварэнні партыі БХД па Гомелі Кастуся Жукоўскага не зарэгістравалі кандыдатам у гарсавет, але ён стаў кандыдатам абласнога Савета.

Баранавічы: Толькі аднаго з дзесяці дэмакратаў зарэгістравалі кандыдатам

26.03.2010 Баранавічы: Толькі аднаго з дзесяці дэмакратаў зарэгістравалі кандыдатам

У Баранавічах толькі адзін з 10-ці апазіцыйных прэтэндэнтаў быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў дэпутаты гарадскога Савета, а на 33-ох выбарчых акругах з 36-ці выбары будуць безальтэрнатыўнымі.

Мазыр: Супернік Франака Вячоркі - дырэктар спартыўна-гарналыжнага комплекса

26.03.2010 Мазыр: Супернік Франака Вячоркі - дырэктар спартыўна-гарналыжнага комплекса

Зарэгістраваны па два кандыдаты толькі ў 3-х акругах, сярод якіх тыя, дзе балатуюцца дэмакратычныя вылучэнцы: па Катаеўскай выбарчай акрузе № 16, дзе вылучаны сябра АГП Сяргей Лапуста і па Станцыйнай выбарчай акрузе №25, дзе зарэгістраваны кандыдатам Франак Вячорка. 37 з 40акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі.

Гомельская вобласць: Адных кандыдатаў ад апазіцыі рэгіструюць, другіх - не

26.03.2010 Гомельская вобласць: Адных кандыдатаў ад апазіцыі рэгіструюць, другіх - не

Вядомы ўжо некаторыя вынікі рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты дэмакратычных актывістаў у Гомелі. Як паведаміў праваабаронца Анатоль Паплаўны, ад АГП і партыі левых «Справядлівы свет» былі зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты гарсавету ўсе вылучэнцы.

Барысаў: Камісія выявіла непарадак у дэкларацыі пенсіянеркі

26.03.2010 Барысаў: Камісія выявіла непарадак у дэкларацыі пенсіянеркі

Кандыдатам у дэпутаты стаў сябра Партыі БНФ Дзмітрый Бабіцкі. Камісія зарэгістравала таксама ў якасці кандыдатаў у дэпутаты раённага Савета трох сяброў партыі АГП, аднак, яны хутчэй за ўсё падпарадкуюцца рашэнню з'езду партыі і здымуць свае кандыдатуры.

Полаччына: пытанні з маёмасцю і прапіскай

26.03.2010 Полаччына: пытанні з маёмасцю і прапіскай

У Наваполацку зарэгістраваных кандыдатаў павіншавалі са святам 25 сакавіка, нагадалі, што дэпутат мясцовых Саветаў – пасада палітычная і заклікалі бараніць незалежнасць Бацькаўшчыны.

Бабруйск:  Нікаго з 13 сябраў БХД не зарэгістравалі

26.03.2010 Бабруйск: Нікаго з 13 сябраў БХД не зарэгістравалі

Бабруйскім сябрам Партыі БХД патлумачылі адмовы ў рэгістрацыі па розных прычынах. Так, напрыклад, у Вячаслава Шэлега знайшлі тры несапраўдныя подпісы. У Ірыны Уваравай “знік” адзін ліст з подпісамі. Таісіі Кабанчук адмову ў рэгістрацыі патлумачылі тым, што яна "збірала подпісы не па свайму раёну".

Мазыр: “Стэндамі раздору” могуць стаць месцы для размяшчэння агітацыйнай прадукцыі

26.03.2010 Мазыр: “Стэндамі раздору” могуць стаць месцы для размяшчэння агітацыйнай прадукцыі

Менавіта аб стане інфармацыйных стэндаў, іх размяшчэнні, немагчымасці адкрытага інфармавання выбаршчыкаў з дадаткам фотаздымкаў і звяртаўся папярэдне праваабаронца Уладзімір Целяпун да старшыні Мазырскага райсавета Дворніка У.А. На жаль, істотных зменаў пакуль не бачна.

25.03.2010 У Рагачоўскім раёне не зарэгістравалі вылучэнку ад “Справядлівага свету”

Камісія па выбарах у Гадзілавіцкі сельсавет Рагачоўскага раёну не зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты Ф. Паўлюкову з партыі “Справядлівы свет”. Яе сябры па партыі лічаць, што гэта здарылася з-за памылкі старшыні сельсавету.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства