Навіны на тэму: выбары-2010

22.03.2010 На Віцебшчыне агітацыя абмежаваная

Сродкі масавай інфармацыі апублікавалі рашэнні гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў аб размяшчэнні агітацыйных друкаваных матэрыялаў на тэрыторыі гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці.

21.03.2010 Выбарчая кампанія: мінулы тыдзень у лічбах і фактах

Пачатак тыдня супаў з апошнім днём вылучэння кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў розных узроўняў. Былі агучаны афіцыйныя лічбы па колькасці прэтэндэнтаў, якія падалі ў тэрытарыяльныя і акруговыя выбаркамы дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі. Мізэрны адсотак вылучэнцаў ад палітычных партый па краіне Лідзія Ярмошына публічна прадставіла як вынікі тых “перавагаў”, якія партыйным структурам “далі змены ў выбарчым заканадаўстве”.

АГП адмовілася ад удзелу ў мясцовых выбарах

21.03.2010 АГП адмовілася ад удзелу ў мясцовых выбарах

- Наша рашэнне аб выхадзе з выбарчага працэсу - гэта адказ на брутальныя дзеянні ўлад у адносінах да кандыдатаў у дэпутаты і сяброў выбарчых камісій ад апазіцыйных партый, - растлумачыў такое рашэнне партыі Анатоль Лябедзька, старшыня АГП. - Такім чынам, мы маем намер пакінуць за сабой права мець магчымасць выбіраць дэпутатаў, а не назіраць за іх прызначэннем.

20.03.2010 Светлагорскі раён: колькасць выбаршчыкаў у акругах адхіляецца ад нормы

У васьмі акругах па выбарах у Светлагорскі раённы Савет Гомельскай вобласці колькасць выбаршчыкаў адхіляецца ад нормы, усталяванай Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.

20.03.2010 Светлагорск: Два прэтэндэнты адмовіліся ад удзелу ў выбарах

У Светлагорску двое сябраў партыі “Справядлівы свет”, якія былі вылучаны кандыдатамі ў дэпутаты раённага Савета, адмянілі сваё рашэнне балатавацца. Заявы аб гэтым яны падалі ў раённую выбарчую камісію 19 сакавіка.

20.03.2010 Рэчыца: Акруговая камісія патрабуе дакументы, не прадугледжаныя заканадаўствам

Андрэй Стрыжак паведаміў, што 17 сакавіка акруговая камісія па Спартыўнай акрузе запатрабавала ў яго даведку аб тым, што ён не стаіць на ўліку ў службе занятасці насельніцтва як беспрацоўны.

19.03.2010 Мазыр: Рэгістрацыя кандыдатаў прызначана на апошні дзень – 25 сакавіка

Менавіта на апошні тэрмін -- 25 сакавіка і прызначана рэгістрацыя кандыдатаў у Мазырскі райсавет Мазырскай раённай выбарчай камісіяй, паведаміла назіральнікам сакратар камісіі Вераніка Байкова.

19.03.2010 Аршаншчына: Нечакана ліберальныя ўмовы для агітацыі

Выказалі задавальненне рашэннямі райвыканкама ў тым ліку і прадстаўнікі апазіцыйных партый, якія вылучаюцца кандыдатамі ў Віцебскі абласны, раённы і сельскія Саветы на тэрыторыі Аршанскага раёну.

Баранавічы: Спісы ўчастковых камісій можна знайсці толькі ў рэдакцыі дзяржгазеты і гарадской камісіі (+фота)

19.03.2010 Баранавічы: Спісы ўчастковых камісій можна знайсці толькі ў рэдакцыі дзяржгазеты і гарадской камісіі (+фота)

Рэдакцыя баранавіцкай газеты “Наш край” сцвярджае, што спісы ўчастковых выбарчых камісій надрукаваны спецвыпускам 16 сакавіка 2010 года, але знайсці іх у падпішчыкаў, шапіках і бібліятэках аказалася немагчыма.

19.03.2010 Бабруйск: “Агітацыя па правілах” пад наглядам камунальшчыкаў і міліцыі

У матэрыяле “Бабруйскага жыцця” пад назвай “Агитация по правилам” у нумары ад 19 сакавіка пададзены не толькі спіс з адведзенымі месцамі, але і нумар артыкула, па якім будуць караць парушальнікаў гэтых правілаў.

19.03.2010 Смалявічы: Кандыдатам зарэгістраваны сябра незалежнага прафсаюзу

Рабочы торфабрыкетнага заводу “Усяж” Алег Скачкоў будзе балатавацца ў Смалявіцкі раённы Савет. Яшчэ некалькі сяброў профосюза РЭП у Менскай вобласці чакаюць сваёй рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў розных узроўняў.

19.03.2010 Гарадзеншчына: Выбары будуць безальтэрнатыўныя

Паводле афіцыйных звестак, па ўсёй Гарадзенскай вобласці на дэпутатскія месцы раённых Саветаў па 530 акругах прэтэндуюць толькі 590 кандыдатаў (калі ўсе з іх будуць зарэгістраваныя).

Віцебск: Кандыдаты не могуць прыступіць да паўнавартаснай агітацыі

19.03.2010 Віцебск: Кандыдаты не могуць прыступіць да паўнавартаснай агітацыі

Да цяперашняга часу ў сродках масавай інфармацыі Віцебску не з'явіліся распараджэнні адміністрацый Чыгуначнага, Кастрычніцкага і Першамайскага раёнаў пра вызначэнне памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарчых сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі.

Віцебшчына: Ад партыйных структур - меней за 2% патэнцыйных кандыдатаў

19.03.2010 Віцебшчына: Ад партыйных структур - меней за 2% патэнцыйных кандыдатаў

На Віцебшчыне толькі 5 з 15 партыйных структур, зарэгістраваных ва ўстаноўленым законам парадку, скарысталіся правам вылучыць сваіх актывістаў кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання.

Гародня: Склады ўчастковых камісій з’явіліся ў друку толькі сёння

18.03.2010 Гародня: Склады ўчастковых камісій з’явіліся ў друку толькі сёння

18 сакавіка ў афіцыйнай газеце “Гродзенская праўда” нарэшце былі надрукаваныя склады ўчастковых выбарчых камісій, сфармаваных мясцовымі адміністрацыямі яшчэ 10 сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства