Навіны на тэму: выбары-2010
18.03.2010 Магілёў: Рашэнне суда – у задавальненні скаргі адмовіць
Сёння, 18 сакавіка, суд Кастрычніцкага раёна г.Магілёва другі дзень запар разглядаў скаргу арганізацыі БНФ “Адраджэнне” па пытанні неўключэння прадстаўнікоў ў склад выбарчых камісій.
18.03.2010 Глыбокае: Першыя нерэгістрацыі
Змітру Лупачу, актывісту незарэгістраванай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Глыбокага, амовілі ў праве быць кандыдатам ў дэпутаты Глыбоцкага раённага Савета. Падставай для нерэгістрацыі ў якасці кандыдата паслужыла прызнанне несапраўднымі 20% сабраных за вылучэнне спадара Зміцера подпісаў.
18.03.2010 Салігорск: Сустрэчы з выбаршчыкамі – на ўскраінах горада
Салігорскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы для агітацыі і памяшканні, дзе кандыдаты ў дэпутаты змогуць сустракацца з выбаршчыкамі. Мясцовыя чыноўнікі палічылі найбольш зручнымі для перадвыбарчых мерапрыемстваў месцамі стадыён “Будаўнік” і аднайменны палац культуры. Яднае два месцы не толькі назва – абодва аб’екты знаходзяцца на гарадскіх ускраінах.
18.03.2010 Адкрыццё энтузіяста: кандыдаты вылучаюцца “па разнарадцы”, “назначаюцца” і “узгадняюцца”
Падчас наведвання прадпрыемстваў Берасця і размоваў з супрацоўнікамі высветлілася, што далёка не кожны з іх можа трапіць у кандыдаты.
18.03.2010 У Светлагорску газету са спісамі ўчастковых камісій набыць немагчыма
З-за нізкага попыту насельніцтва на дзяржаўную газету яе выпускі, якія выходзяць па аўторках, у продаж не паступаюць. Прадаюцца толькі выпускі, якія выдаюцца па чацвяргах – з тэлевізійнай праграмай.
18.03.2010 Хрысціянскія дэмакраты з-за ціску адмаўляюцца ад удзелу ў выбарах
Пэўная колькасць сябраў незарэгістраванай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі вымушаны былі адмовіцца ад удзелу ў выбарах з-за ўзмоцненага на іх ціску з боку ўладаў. З 23 сябраў партыі, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты шляхам збору подпісаў па Менску, засталося толькі 19 чалавек.
18.03.2010 Гарадзеншчына: Імёны дэпутатаў стануць вядомыя адразу пасля рэгістрацыі кандыдатаў
На 60 дэпутацкіх месцаў ў абласным Савеце прэтэндуюць толькі 107 чалавек. Практычна гэта азначае, што прыблізна на 10 акругах выбары будуць безальтэрнатыўныя.
18.03.2010 І ў Менскай вобласці выбары будуць галоўным чынам безальтэрнатыўнымі
Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў розных узроўняў па вобласці вылучана не больш за 4,5 тысячы чалавек, а агульная колькасць дэпутацкіх месцаў складае каля 4,26 тысячы.
18.03.2010 Гародня: Суд Кастрычніцкага раёну не задаволіў скаргу грамадзянаў
Пяць выбаршчыкаў абскарджвалі неўключэнне свайго вылучэнца ва ўчастковую камісію і патрабавалі перагляду складу камісій. Суддзя Таццяна Клімава адмовіла ў задавальненні скаргі, спасылаючыся на тое, што скаргу мусілі падпісаць усе 10 чалавек, якія вылучалі Алега Калінкова ў склад участковай камісіі.
18.03.2010 Не ўключылі за прадузятасць?
Старшыня Мінскай абласной выбарчай камісіі распавёў пра галоўныя крытэрыі пры падборы кандыдатаў у сябры абласной выбарчай камісіі. Па ягоным меркаванні, гэта дзелавітасць, грамадзянская актыўнасць, бескампраміснасць і непрадузятасць.
18.03.2010 У Ельскім раёне выбары будуць безальтэрнатыўныя
Для выбараў у раённы Савет ўтворана 40 акругаў, столькі ж пададзена заяў на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты. Утворана адна акруга па выбарах дэпутата абласнога Савета, у склад якой увайшлі Ельскі і Нараўлянскі раёны, і пададзена адна заява на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты аблсавета.
18.03.2010 Слуцк: Назіральніку ад БХК скасавалі рэгістрацыю
Сёння, 18 сакавіка, В. Амяльковіча запрасілі ў раённую камісію і паведамілі, што пры ягонай рэгістрацыі была дапушчана памылка, якая была неадкладна выпраўлена сябрамі камісіі -- прадстаўніка БХК акрэдытацыі ў якасці назіральніка проста пазбавілі.
18.03.2010 Рашэнне аб далейшым удзеле ў выбарах гомельская кааліцыя АДС прыме пасля 25 сакавіка
Рашэнне аб далейшым удзеле ў выбарах у мясцовыя Саветы гомельская кааліцыя АДС прыме пасля 25 сакавіка — калі будуць вядомыя вынікі рэгістрацыі кандыдатаў.
18.03.2010 На 3 952 дэпутатскія месцы ў Гомельскай вобласці прэтэндуюць 4 196 чалавек
На рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты ў выбаркамы Гомельскай вобласці паступіла 4 196 заяў — гэта на 3952 дэпутатскія месцы розных узроўняў. Большасць пададзеных на рэгістрацыю заяў — ад ініцыятыўных групаў (61%). Палітычныя партыі вылучылі ў кандыдаты 148 чалавек, г.зн, 3,5%.
18.03.2010 Віцебск: Участковыя камісіі сфармаваны па вытворчаму прынцыпу
Так, камісія ўчастку для галасавання №1 Чыгуначнага раёна г. Віцебску налічае ў сваім складзе 19 чалавек, з якіх 12 вылучаны рознымі падпадзяленнямі прадпрыемства “Віцебскі станкабудаўнічы завод “ВІСТАН”, 1 ад прафсаюзнай арганізацыі гэтага заводу.