Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
18.12.2010 Гродна: Без даведкі пра датэрміновае галасаванне дактары адмовілі ў накіраванні ў дыспансер
На ўчастак №57 Ленінскага раёна прыйшоў чалавек, які папрасіў выдаць яму даведку пра тое, што ён прагаласаваў датэрмінова. Выявілася, што без гэтай даведкі дактары адмовіліся даць яму накіраванне ў кардыялагічны дыспансер. Такую даведку грамадзяніну ўчастковая камісія выдала.
18.12.2010 Бабруйск: Трох назіральнікаў выдалілі з участкаў
За сённяшні дзень (18 снежня) у Бабруйску выдалілі адразу трох незалежных назіральнікаў на розных выбарчых участках: Валянціна Глухава – участак № 5, Ніна Федзяева - № 6, Аляксандр Смірноў - № 17. Матывацыя выдалення ва ўсіх трох выпадках аднолькавая – “за стварэнне нярвознай абстаноўкі і неабаснаваныя скаргі”.
18.12.2010 Спецыяльна для БТ: Прымусовае галасаванне ў Мінскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы (відэа)
Учора па БТ Юры Пракопаў падрыхтаваў рэпартаж пра тое, што праваабаронцы хлусяць, сцвярджаючы, што ў навучальных установах Беларусі навучэнцы і студэнты масава змушаюцца да датэрміновага галасавання. Паказаў журналіст (за што асобнае дзякуй) і сайт Праваабарончага цэнтра "Вясна", дзе выкладаюцца такія факты. Сёння мы вырашылі прапанаваць Пракопаву відэазапіс прымусу ў Мінскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы.
18.12.2010 Мінск: Два незалежныя назіральнікі пазбаўлены акрэдытацыі
Як паведаміла Валянціна Свяцкая, 18 снежня на ўчастку N 37 у Кастрычніцкім раёне Мінска пазбаўленыя акрэдытацыі два незалежныя назіральнікі – Іван Умрэйка і Ганна Жоль. Як сказана ў рашэнні камісіі, незалежнае назіранне спынена “ў сувязі з тым, што не хапае месца на выбарчым участку”.
18.12.2010 У Віцебску праўладных назіральнікаў навучылі “правільна адказваць”
На ўчастку №16 у Чыгуначным раёне Віцебска каардынатар руху “За Свабоду” Хрыстафор Жаляпаў заўважыў “Памятку назіральніку”, змест якой уразіў актывіста. Па ягоных словах, памятка прызначана для назіральнікаў ад прадзяржаўных структур і ўтрымлівае адказы на пытанні, якія могуць паступіць “ад структур апанентаў”.
18.12.2010 Бабруйск: На сустрэчы з кандыдатамі шчыравалі правакатары
Сёння, 18 снежня, Бабруйск наведалі два кандыдаты ў прэзідэнты – Мікола Статкевіч і Дзмітры Ус. Для гэтых кандыдатаў бабруйскія ўлады падрыхтавалі самых апантаных правакатараў, якія паводзілі сябе нахабна, а часам па-вар’яцку. Вэрхал працягваўся амаль да самага фіналу сустрэчы, пакуль камера дзяржтэлевізіёншчыка не засняла ўсе дэманстратыўныя сыходы “абураных грамадзян”.
18.12.2010 Зянон Пазняк заклікаў кандыдатаў зняцца
18 сьнежня на пляцы каля Акадэміі навук сябры КХП-БНФ правялі сустрэчу выбарцаў. На ёй была агучана заява старшыні партыі Зянона Пазьняка.
18.12.2010 Магілёў. Давераную асобу Дзмітрыя Уса міліцыянер выправадзіў з участка
Уладзіміра Новікава, давераную асобу кандыдата на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Уса, супрацоўнік міліцыі выправадзіў з выбарчага ўчастка №152, што знаходзіцца ў сярэдняй школе №17.
18.12.2010 Наваельня: Паказчыкі датэрмінова галасавання забяспечваюцца за кошт абеду
Калі назіральнік з Наваельні (Дзятлаўскі раён) Уладзімір Рудзеў сёння, 18-га снежня, з’явіўся на выбарчы ўчастак у 15.55, выявілася, што ён ужо адчынены і галасаванне ідзе поўным ходам.
18.12.2010 Маладэчна: Праваабаронца чакае адказу з пракуратуры
У заяве па фактах прымусу да галасавання Аляксей Хвосцік просіць, каб у адносінах да вінаватых кіраўнікоў СП "Мінскага мэблевага цэнтру", немесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы Мікалая Цюракіна і кіраўніцтва Радашковіцкага керамічнага завода была ўзбуджана крымінальная справа па адпаведных артыкулах.
18.12.2010 Мінск: Прадстаўніка Партыі БНФ выключылі з участковай камісіі
17 снежня, за 2 дні да асноўнага дня галасавання, з участковай камісіі N 4 у Ленінскім раёне Мінска быў выключаны прадстаўнік Партыі БНФ Юрый Шпак-Рыжкаў. Па словах назіральніка Валянціны Свяцкай, яго прыбралі са складу камісіі “за тое, што спрабаваў працаваць у рамках Выбарчага кодэкса”.
18.12.2010 І ў Віцебску агітуюць галасаваць за кандыдата №2
Паводле ўзору бюлетэня, размешчанага ў кабінках для галасавання, “птушачка”стаіць насупраць кандыдата па прозвішчы Леаненка, і гэта другі кандыдат ў пераліку іншых.
18.12.2010 У Светлагорску хворых прымушаюць галасаваць датэрмінова
"Сусед сказаў, што хоча яшчэ падумаць, за каго галасаваць, і прагаласуе 19 чысла. Але яму адказалі, што 19-га скрыню насіць не будуць. Сусед тады гаворыць: “Дык я сам схаджу і прагаласую”. На гэта яму адказалі: “Не, пакідаць бальніцу нельга, а калі пойдзеце – то Вам не дадуць лісток непрацаздольнасці", - распавяла адна з мясцовых жыхарак.
18.12.2010 Гродна: Кірыла Семянчука асудзілі да 6 сутак адміністратыўнага арышту
Пра гэта паведамілі ягонай жонцы і даверанай асобе Уладзіміра Някляева Алегу Калінкову, якія з’явіліся ў Ленінскі РАУС г.Гродна з мэтай выявіць месцазнаходжанне актывіста. Больш дэталёвай інфармацыі ім не прадаставілі.
18.12.2010 Выбары ў Гомелі: Цырк, псіхолагі, кіно і канцэрты
Гомельскія ўлады грунтоўна падрыхтаваліся да выбараў, якія ў абласным цэнтры, без сумневу, пройдуць на высокім арганізацыйным узроўні. На некаторых участках нават фокуснікі будуць выступаць. На ўчастках у Чыгуначным і Савецкім раёнах пройдуць «бяспройгрышныя латарэі», а БРСМ абяцае падарункі тым, хто будзе галасаваць упершыню.