Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
19.12.2010 Добруш: За пільнасць назіральніка пазбавілі акрэдытацыі
У Добрушы пазбавілі акрэдытацыі і выдалілі з участка назіральніка ад БХК Насту Гулакову. Праўладныя назіральнікі, верагодна, з БРСМ ці «Белай Русі» таксама не асталіся «староннімі назіральнікамі», і склалі скаргу на Гулакову — маўляў, яна перашкаджае камісіі працаваць.
19.12.2010 Вялікая Машчаніца: Міжнародны назіральнік незадаволены якасцю апячатання скрыні
Міжнародны назіральнік у цэлым застаўся задаволены арганізацыяй працы ўчастковай выбарчай камісіі, аднак выказаў здзіўленне нізкай якасцю адбіткаў пячатак, якімі была апячатана скрыня для датэрміновага галасавання.
19.12.2010 Баранавічы: На ўчастках “далі жару” (фота)
Мы раней паведамлялі, што на некаторых выбарчых участках у Баранавічах падчас датэрміновага галасавання была вельмі нізкая тэмпература. Пасля скаргаў у ТВК і санэпідэмстанцыю Баранавіцкія цепласеткі, каб тэрмінова выправіць сітуацыю і аслабіць гнеў грамадзян, затапілі так, што выбаршчыкі прыходзяць галасаваць у шортах.
19.12.2010 Cветлагорск: Банкіры пералічваць грошы прапануюць першым Лукашэнку
Ва ўсіх аддзяленнях “Беларусбанка” г.Светлагорска вывешаны аб’явы аб магчымасці пералічэння грашовых сродкаў на рахункі кандыдатаў у прэзідэнты РБ. На першым месцы стаіць прозвішча дзеючага прэзідэнта.
19.12.2010 Бялыніцкі раён: Датэрмінова прагаласавала 35,9 % выбаршчыкаў
Барыс Вырвіч: "Сапраўды, актыўнасць выбаршчыкаў па ўдзелу ў датэрміновым галасаванні ў Бялыніцкім раёне была высокая, але, на жаль, дасягалась яна звычайнымі для нашай краіны метадамі. Паўсюдна ў раёне адміністрацыі прадпрыемстваў вельмі настойліва прапаноўвалі сваім супрацоўнікам у абавязковым парадку прагаласаваць датэрмінова".
19.12.2010 Гродна: Невядомыя пагражаюць журналісту і праваабаронцу Уладзіміру Хільмановічу
А палове дзевятай увечары 18 снежня невядомы затэлефанаваў на мабільнік журналісту і праваабаронцу Уладзіміру Хільмановічу. Упэўніўшыся, што ён трапіў па прызначэнні, невядомы кінуў фразу, пагражаючы хуткай расправай, і адразу абарваў размову.
19.12.2010 Мінск: Партыйнае назіранне пазбаўляюць сувязі
Увечары 18 снежня прапала мабільная сувязь з Сяргеем Калякіным, Аленай Скрыган, Аляксеем Елісеевым і Валерыем Ухналёвым – прадстаўнікамі кампаніі па назіранні за выбарамі ад дэмакратычных партый Беларусі “За справядлівыя выбары”.
19.12.2010 Бабруйск: Таісію Кабанчук выклікалі да пракурора
Таісія Кабанчук адмовілася ехаць да пракурора. Ёй стала вядома, што адміністрацыйная справа, па якой яе выклікаюць, звязаная з яе выказваннямі наконт плошчы падчас сустрэчы з Кастусёвым. На сустрэчы у той дзень з ідэалагічнага апарата прысутнічаў толькі Аляксандр Маркачоў. Мяркуецца, што адміністратыўная справа з'явілася з яго падачы.
19.12.2010 Аршанскія камісіі завышаюць колькасць прагаласаваўшых датэрмінова
Сур'ёзныя разыходжанні па колькасці выбаршчыкаў, што прагаласавалі датэрмінова, выявіліся паміж дадзенымі назіральнікаў і афіцыйнымі лічбамі ўчастковых камісій.
19.12.2010 Сустрэчы з даверанай асобай Лукашэнкі “губернатарам” Руднікам – не для ўсіх
Жадаючыя патрапіць на сустрэчу з даверанай асобай кандыдата Лукашэнкі і адначасова старшынёй Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту Пятром Руднікам даведваюцца аб сустрэчы толькі пасля таго, як яна адбываецца. На сустрэчы ж з ім па разнарадцы заганяюць цэлыя залы.
19.12.2010 Салігорск: Назіральнікі фіксуюць парушэнні
Назіральнікі адзначаюць, што старшыні і сакратары камісій вельмі неахвотна прымаюць заявы з выяўленымі парушэннямі, а калі прымаюць, дык часта разглядаюць не калегіяльна. У прыватнасці, назіральнікі БХК на сваю заяву атрымалі пісьмовы нематываваны адказ, разгледжаны сакратаром камісіі аднаасобна.
19.12.2010 Орша: Міліцыянер і ягоны правяраючы засталіся на ноч з урнай
Увечары 17 снежня незадоўга да закрыцця выбарчага ўчастку № 13 па г. Орша, калі сябры камісіі ўжо збіраліся разыходзіцца дадому, на ўчастак прыйшоў невядомы мужчына ў цывільным. "Дабры дзень, я - правяраючы вашага міліцыянера", - адрэкамендаваўся ён. Сяброў выбарчай камісіі такое тлумачэнне задаволіла.
18.12.2010 Маладэчна: Міліцыянераў абавязалі дакладаць пра назіральнікаў на ўчастках
У Маладэчне, як і ў іншых гарадах Беларусі, міліцыя прымае ў выбарчым працэсе вельмі актыўны ўдзел. Акрамя назірання за парадкам на выбарчым участку, яна выконвае яшчэ шмат важных функцый, напрыклад – назірае за назіральнікамі.
18.12.2010 Вядомыя музыкі далучыліся да кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Лявон Вольскі і Алег Хаменка вырашылі не толькі выканаць свой грамадзянскі абавязак – прыняць удзел у выбарах прэзідэнта Беларусі, але і стаць сведкамі таго, наколькі працэс волевыяўлення грамадзянаў краіны адпавядае заканадаўчым нормам пры правядзенні галасавання.
18.12.2010 Бабруйск: “Птушачкі” на ўзорах для галасавання перамяшчаюцца
У Бабруйску на двух участках - № 26 і № 32 - адбыліся дзіўныя метамарфозы з узорамі бюлетэняў для галасавання. Першыя тры дні “птушачкі” стаялі насупраць кандыдата № 1, а ўчора раптоўна ўзоры замянілі на іншыя. У іх “птушачка” стаяла насупраць кандыдата № 2.