Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
15.12.2010 Слонім: Выступленні кандыдатаў рэдактар назваў страшылкамі
Найбольш у вочы кідаецца артыкул рэдактара “Слонімскага весніка” Кірыла Ляшчанкі, які называецца “Сказки-страшилки выходного дня”. У ім малады рэдактар сустрэчы слонімцаў з Уладзімірам Някляевым і Андрэем Саннікавым назваў “сказками-страшилками, которыми дети порой щекочут друг друга нервы”.
15.12.2010 Пінск: Адкуль анамальная лічба ў першы дзень датэрміновага галасавання?
На пінскім участку для галасавання № 30 - “Установа адукацыі “Пінскі медычны каледж” - прыпісана 1 055 выбаршчыкаў. З іх датэрмінова прагаласавалі 14 снежня 211 чалавек - то бок, роўна 1/5 ці 20%. Такая анамальная лічба здзіўляе назіральнікаў – няўжо ў навучэнцаў каледжу такое “шалёнае” жаданне пакінуць горад у дзень асноўнага галасавання!
15.12.2010 Магілёўхімвалакно: 19 снежня апазіцыя рыхтуе тэракты – галасаваць трэба датэрмінова
На ААТ “Магілёўхімвалакно” у адным з цахоў прадпрыемства адбылася інфармацыйная пяціхвілінка, на якой перад рабочымі выступіла начальства цэха з заклікам да рабочых прагаласаваць датэрмінова. Асноўная прычына навошта гэта трэба рабіць – чакаемыя тэракты і правакацыі апазіцыі непасрэдна ў дзень выбараў.
15.12.2010 Давераныя асобы Лукашэнкі не зважаюць на заканадаўства
Генеральны дырэктар «Гомсельмашу» Валерый Жмайлік і старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон па чарзе наведалі Рагачоў у якасці давераных асоб кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Яны праводзілі сустрэчы ў працоўных калектывах у працоўны час.
15.12.2010 Скандал на выбарчым участку ў Мінску
Сябры «Маладой Беларусі» Павел Пракаповіч, Вікторыя Езубчыц і Мікалай Сцешыц зафіксавалі парушэнне выбарчага заканадаўства на датэрміновым галасаванні ў Цэнтральным раёне сталіцы
15.12.2010 Гомель: Мікалай Статкевіч “элегантна перамог” нахабных правакатараў
У Гомелі 14 снежня на сустрэчы з кандыдатамі Мікалаем Статкевічам і Дзмітрыем Усам былі і “штатныя правакатары”, якія ходзяць на сустрэчы з усімі кандыдатамі, задаюць адныя і тыя ж пытанні, і якіх выбаршчыкі ўжо добра ведаюць ў твар. Гэтым разам зала не дала выказацца “студэнтцы Вользе, члену БРСМ” і ёй падобным.
15.12.2010 Слонім: Паштальёнам загадалі раздаваць паштоўкі Лукашэнкі
Слонімскія паштальёны незадаволены ўчынкам свайго начальства - з самай раніцы 15 снежня ім загадалі разносіць па паштовых скрынках і раздаваць людзям паштоўкі з аўтографам Лукашэнкі.
15.12.2010 Слонім: У аўтобус - і на ўчасткі
Адміністрацыя Слонімскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага ліцэя тэкстыльшчыкаў сабрала сваіх навучэнцаў, якім споўнілася 18 гадоў, і загадала, каб яны датэрмінова прагаласавалі на сваіх участках, дзе прыпісаныя. На спецыяльным аўтобусе дзяўчат і юнакоў развезлі па іх участках.
15.12.2010 Асіповічы: Побач з актывістамі Някляева агітавалі непоўнагадовыя сябры БРСМ
У горадзе Асіповічы Магілёўскай вобласці 14 снежня побач з пікетам у падтрымку кандыдата Уладзіміра Някляева праводзілі агітацыйную акцыю сябры БРСМ. Усе яны былі непаўнагадовыя.
15.12.2010 Мінск: У назіральнікаў і сябраў камісіі розная колькасць датэрмінова прагаласаваўшых
На выбарчым участку № 53 г. Мінска, у тэрытарыяльнае падначаленне якога ўваходзяць чатыры інтэрнаты педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка, у першы дзень датэрміновага галасавання выканалі свой грамадзянскі абавязак 570 студэнтаў, хоць, па падліках камісіі, такіх было 630 чалавек.
15.12.2010 Пінск: Да агітацыі за дзеючага кіраўніка дзяржавы падключылі пратэстантаў
На сайце газеты “Пінскі веснік” з’явіўся артыкул пад назвай “Слова хрысціяніну”, у якім прыхаджанін пратэстанцкай царквы разважае аб перавагах дзеючага кіраўніка Беларусі. Праз газету жыхар Пінска даводзіць аб богаабранасці дзеючай улады.
15.12.2010 Салігорск: Галасаванне пачалося з парушэнняў
На ўчастку №14 (у Фізкультурна-спартыўным комплексе) былі адзначаны факты прымусовага галасавання. У прыватнасці, тут датэрмінова і ў працоўны час прагаласавалі адразу 5 супрацоўнікаў міліцыі, а таксама жыхары інтэрнатаў №52 і №59 па вуліцы Заслонава. Апошнія актыўна скардзіліся на прымус з боку адміністрацыі.
15.12.2010 Давераная асоба Лукашэнкі праводзіць шматлікія сустрэчы ў працоўны час
Дзяржаўныя газеты, што выдаюцца ў раёнах, якія на мінулым тыдні наведаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар, апублікавалі падрабязныя справаздачы аб праведзеных сустрэчах на прадпрыемствах і ўстановах. Усе сустрэчы праходзілі ў працоўны час, пры гэтым не замоўчвалася, што візіт кіраўніка вобласці звязаны з надыходзячымі выбарамі.
15.12.2010 Мастоўскі раён: Масавае жаданне галасаваць на даму
Па інфармацыі сябра ўчастковай камісіі Лунненскага ўчастку №19 Мастоўскага раёна Лявона Карповіча, ажно 276 выбаршчыкаў пажадалі прагаласаваць дома. Агульная колькасць выбаршчыкаў, унесеных у спіс для галасавання, 1003.
15.12.2010 Брэст: Каля мясцовых ВНУ прайшлі пікеты супраць датэрміновага галасавання
Ініцыятарамі правядзення падобных пікетаў ля ўваходу ў галоўны корпус Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна і каля Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта сталі актывісты мясцовага выбарчага штаба кандыдата ў прэзыдэнты Уладзімера Някляева.