Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Да дня галасавання менш за два тыдні - пра выбары сталічныя СМІ практычна не пішуць

07.12.2010 Да дня галасавання менш за два тыдні - пра выбары сталічныя СМІ практычна не пішуць

Маніторынг усіх асноўных афіцыйных інфармацыйных рэсурсаў сталіцы за апошні тыдзень (з 29 лістапада па 6 снежня) паказаў - стаўленне ў іх да галоўнай палітычнай падзеі пяцігоддзя практычна не змянілася.

Гомель: Гарадскія ўлады не дазволілі пікет праваабаронцаў супраць датэрміновага галасавання

07.12.2010 Гомель: Гарадскія ўлады не дазволілі пікет праваабаронцаў супраць датэрміновага галасавання

У канцы лістапада гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны накіравалі заяўку на правядзенне ў горадзе 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, пікета. На мэце правядзення масавага мерапрыемства ставілася інфармаванне жыхароў горада аб праве не ісці на датэрміновае галасаванне.

Пінск: Незаконны перадвыбарчы кіналекторый?

07.12.2010 Пінск: Незаконны перадвыбарчы кіналекторый?

У Пінскім кінатэатры "Перамога" з лістапада па снежань праходзіць кіналекторый пад назвай “Выбары – справа ўсенародная”, якім падкрэсліваецца правільнасць абранага кіраўніцвам дзяржавы курсу развіцця краіны. Вось толькі кінатэатр “Перамога” не ўключаны ў пералік месцаў для перадвыбарчайя агітацыі.

У Буда-Кашалёве дэмакратычным актывістам пагражаюць расправай

07.12.2010 У Буда-Кашалёве дэмакратычным актывістам пагражаюць расправай

Нядаўна ў Гомелі быў запушчаны праект электроннай кнігі скаргаў «Не молчи!». У рамках кампаніі любы малады чалавек, які сутыкнуўся з парушэннямі Выбарчага кодэкса, можа паведаміць пра гэта на спецыяльным сэрвісе. Актывістам моладзевай ініцыятывы пагражаюць расправай, калі яны працягнуць рэкламу свайго праекта ў Буда-Кашалёве.

У вёсках вакол Мінска дагэтуль няма інфармацыі пра кандыдатаў

07.12.2010 У вёсках вакол Мінска дагэтуль няма інфармацыі пра кандыдатаў

У Мінскім раёне друкаваныя матэрыялы дазволена размяшчаць на інфармацыйных стэндах, якія, як правіла, маюцца ў кожнай вёсцы. Аднак простым вокам заўважна, што рашэнне райвыканкам прымаў дарма: месцы для агітацыі ўсё роўна пустуюць. Згодна з выбарчым заканадаўствам, да 4 снежня ўчастковыя камісіі павінны былі размясціць на тэрыторыі выбарчых участкаў друкаваныя матэрыялы з інфармацыяй пра кандыдатаў у прэзідэнты.

Свядомы падман ці абыякавасць? Фотафакт

07.12.2010 Свядомы падман ці абыякавасць? Фотафакт

На адным з маладэчанскіх выбарчых участкаў у “Кутку выбаршчыка” было размешчана паведамленне аб тым, дзе знаходзіцца раённая выбарчая камісія, які нумар тэлефона, хто з’яўляецца старшынёй і сакратаром. Уся інфармацыя была несапраўднай.

Мінск: Выкладчыкам “параілі” ветліва загнаць студэнтаў на датэрміновае галасаванне

07.12.2010 Мінск: Выкладчыкам “параілі” ветліва загнаць студэнтаў на датэрміновае галасаванне

У сталічных вну поўным ходам ідзе падрыхтоўка да прымусовага датэрміновага галасавання студэнтаў. Напрыклад, з выкладчыкамі некаторых факультэтаў БДУ да адкрыцця Усебеларускага сходу ўжо праведзеныя гутаркі, каб яны “ветліва папрасілі” сваіх студэнтаў прыходзіць на заняткі з пашпартамі.

Віцебск: Напярэдадні сустрэчы з Раманчуком былі пазрываныя аб'явы

07.12.2010 Віцебск: Напярэдадні сустрэчы з Раманчуком былі пазрываныя аб'явы

Паводле Анатоля Гнеўкі, кіраўніка віцебскага выбарчага штаба кандыдата, людзей на сустрэчу прыйшло б і болей, але напярэдадні расклееныя ў цэнтры горада аб’явы былі пазрываныя – верагодна, работнікамі камунальных службаў.

Мінск: Камісія пазбягае свайго сябра з Партыі БНФ

06.12.2010 Мінск: Камісія пазбягае свайго сябра з Партыі БНФ

Сябра Партыі БНФ Ірына Смяян-Семянюк, уключаная ў склад участковай камісіі № 104 Маскоўскага раёна г.Мінска, так і не дачакаўшыся паведамленняў пра паседжанні камісіі, западозрыла, што яе проста пазбягаюць. Так яно і аказалася.

Друкарні затрымліваюць выпуск агітацыйнай прадукцыі Раманчука

06.12.2010 Друкарні затрымліваюць выпуск агітацыйнай прадукцыі Раманчука

Агітацыйная кампанія за кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі ў самым разгары, аднак правесці паўнавартасную працу могуць не ўсе прэтэндэнты. Так, Анатоль Паўлаў, старшыня Мінскай арганізацыі АГП, адзначыў неаднаразовыя зрывы тэрмінаў пастаўкі друкаванай агітпрадукцыі Раманчука з боку друкарняў.

Мастоўшчына: На выбарчых участках няма інфармацыйных стэндаў

06.12.2010 Мастоўшчына: На выбарчых участках няма інфармацыйных стэндаў

На 6 снежня на выбарчых участках гэтага раёну не было інфармацыйных стэндаў з матэрыяламі пра кандыдатаў у прэзідэнты. А між тым Выбарчы кодэкс адназначна вызначае: “На ўсіх участках для галасавання не пазней за 14 дзён да выбараў афармляюцца стэнды з інфармацыйнымі матэрыяламі пра кандыдатаў”.

На беларуска-ўкраінскай мяжы ў праваабаронцы шукалі грошы і друкаваныя матэрыялы

06.12.2010 На беларуска-ўкраінскай мяжы ў праваабаронцы шукалі грошы і друкаваныя матэрыялы

У нядзелю на беларуска-ўкраінскай мяжы быў затрыманы праваабаронца з Бярозы Сяржук Русецкі. Памежнікі доўга правяралі пашпарт Русецкага, насілі “на стацыянарны прыбор”, і ў выніку памежнікі высадзілі праваабаронцу на памежным пункце “Хаціслаў”.

Орша: Для агітатараў Лукашэнкі законы не пісаны

06.12.2010 Орша: Для агітатараў Лукашэнкі законы не пісаны

Давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі ў Оршы - Людміла Дабрыніна. Яна ж па сумяшчальніцтве старшыня Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў. Здавалася б, хто як не кіраўнік мясцовай прадстаўнічай улады павінен падаваць прыклад дакладнага і паважлівага выканання закона. Але не тут тое было.

Слуцк: Раманчук сустрэўся з выбаршчыкамі ў неацяпляемым Доме культуры

06.12.2010 Слуцк: Раманчук сустрэўся з выбаршчыкамі ў неацяпляемым Доме культуры

Каля 70 выбаршчыкаў, якія прыйшлі на сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Яраславам Раманчуком, каля дзвюх гадзін правялі ў неацяпляемай зале Дома культуры. Ахвочых паразмаўляць з кандыдатам аказалася больш, чым з Рыгорам Кастусёвым, але менш, чым з Андрэем Саннікавым.

Іванава: Пікет Саннікава – пад кантролем аўтаматчыкаў

06.12.2010 Іванава: Пікет Саннікава – пад кантролем аўтаматчыкаў

Да ўдзельнікаў пікету пад’ехала група супрацоўнікаў міліцыі, узброенная аўтаматамі. Ахоўнікі парадку запрасілі ўчастковага для праверкі дакументаў пікетоўшчыкаў і агітацыйных матэрыялаў. Высветліўшы, што ўсё законна, міліцыя з’ехала.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства