Навіны на тэму: дапамога

Міліцыянт так і сказаў: “Ну як вам гэты цырк?”

28.03.2011 Міліцыянт так і сказаў: “Ну як вам гэты цырк?”

Баранавіцкая грамадская актывістка Лера Бандарэнка і яе сябра Антось Мінейка былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў Менску на выхадзе са станцыі метро “Плошча Якуба Коласа”. Гэта здарылася прыкладна ў шэсць гадзін вечара 25 сакавіка, калі яны спрабавалі прыняць удзел у святкаванні Дня Волі.

Сяргей Рыжоў стварае новую беларускую партыю і новы міжнародны рух

28.03.2011 Сяргей Рыжоў стварае новую беларускую партыю і новы міжнародны рух

Экс-прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах, жыхар Віцебска Сяргей Рыжоў, які сышоў з выбарчай гонкі на этапе збору подпісаў, стаў ініцыятарам стварэння Беларускай Кансерватыўнай Партыі “Белая Русь” і міжнароднага руху “За новы свет! За абноўленага чалавека!”

Барыс Хамайда прапануе напісаць агульнанацыянальную дыктоўку ў СІЗА КДБ

28.03.2011 Барыс Хамайда прапануе напісаць агульнанацыянальную дыктоўку ў СІЗА КДБ

“Вельмі жадаў бы, каб тэкст дыктоўкі “Ліст з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага, напісаны мной 25 сакавіка 2011, быў перададзены зняволенаму Паўлу Севярынцу”, - піша віцебскі апазіцыянер Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь.

Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (21-27 сакавіка)

28.03.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (21-27 сакавіка)

22 сакавіка адразу ў двух судах Менску пачаліся працэсы па палітычна матываваных крымінальных справах. Адзін з іх – над маладафронтаўцамі Змітром Дашкевічам і Эдуардам Лобавым (па ч.3 арт. 339 КК РБ – злоснае хуліганства) у выніку завяршыўся вынесеннем новых прысудаў: З. Дашкевічу – 2 гады калоніі агульнага рэжыму, Э. Лобаву – 4 гады ўзмоцненага рэжыму. Важная гістарычная дата 25 сакавіка – Дзень Волі стала падставай для ўзмацнення ціску на прадстаўнікоў апазіцыі і сродкаў масавай інфармацыі, прэвентыўных затрыманняў і арыштаў.

Уладзімір Правальскі ініцыюе рэферэндум за адстаўку Лукашэнкі

28.03.2011 Уладзімір Правальскі ініцыюе рэферэндум за адстаўку Лукашэнкі

Экс-прэтэндэнт на ўдзел у мінулых прэзідэнцкіх выбарах прапануе далучыцца да ініцыятыўнай групы ўсім ахвотным. Паводле спадара Правальскага, прычынай для адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі можа быць “страта даверу да яго з боку выбаршчыкаў Рэспублікі Беларусь”.

У Брэсце затрымана актывістка “Маладога Фронту”

26.03.2011 У Брэсце затрымана актывістка “Маладога Фронту”

26 сакавіка ў Брэсце супрацоўнікамі Ленінскага РАУС затрымана актывістка “Маладога Фронту” Паліна Панасюк. На яе складзены пратакол за парушэнне артыкулаў 17.1 і 23.4 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях. Паліна змешчана ў ІЧУ Ленінскага РАУС, да суда 28 сакавіка. Дома ў Паліны засталося малое дзіця.

Пяць гадзін “прафілактычнай” гутаркі

25.03.2011 Пяць гадзін “прафілактычнай” гутаркі

Пяць гадзін правёў 25 сакавіка ў Полацкім РАУС Віктар Калеснік, актывіст “Свабоднага рэгіёну”. Удзень ён быў зняты з маршруткі, якая ехала ў Менск. У РАУС Віктару патлумачылі, што ён не затрыманы, а дастаўлены для “прафілактычнай” гутаркі.

У Менску затрымалі актывістаў АГП

25.03.2011 У Менску затрымалі актывістаў АГП

Сябры АГП Анастасія Бузінаева, Аляксандр Жукаў, Наталля Толкач набылі ў краме кветкі і іх адразу на выхадзе затрымалі. Гадзіну пратрымалі ў аўтобусе, а потым павезлі ў РАУС Савецкага раёна.

Бабруйск: Чарговая правакацыя ў бок Маладога Фронту

25.03.2011 Бабруйск: Чарговая правакацыя ў бок Маладога Фронту

Пасля суткавага пераследу з боку КДБ Таісія Кабанчук, сябра стваранай партыі БХД, убачыла на сценах у агульным калідоры непрыемнае “графіці”. Яна не верыць, што да гэтага маюць дачыненне сябры Маладога Фронту, таму выклікала міліцыю, каб даведацца іх версію, хто гэта мог зрабіць.

“Адвакат сказаў, што Павел здаровы і добра выглядае”

25.03.2011 “Адвакат сказаў, што Павел здаровы і добра выглядае”

Тацяна Севярынец, маці зняволенага палітыка, пакуль не распавядае падрабязнасцяў другой сустрэчы сына з адвакатам: “Адвакат сказаў, што Павал здаровы і добра выглядае! Для мяне гэта – галоўнае, бо я не бачылася з сынам ад 19 снежня! Такі вось атрымаўся нам падарунак да Дня Волі!”

 Тры гадзіны на міліцэйскую «гутарку»

25.03.2011 Тры гадзіны на міліцэйскую «гутарку»

Тры гадзіны правёў у Жодзінскім ГАУС сябра АГП Юрый Сілкін, якога выклікалі для «гутаркі» і абяцалі растлумачыць, чаму забаронены пікет у падтрымку палітвязняў 25 сакавіка.

Полацак: ездзіць у Мінск процізаконна?

25.03.2011 Полацак: ездзіць у Мінск процізаконна?

Полацкі актывіст Віктар Калеснік быў зняты сёння днём з маршруткі на Мінск. Маршрутнае таксі міліцыянты спынілі ў 10 кіламетрах ад Полацка. Прычынаў затрымання актывісту не растлумачылі і на службовай машыне адвезлі назад у горад. У цяперашні час Віктар Калеснік знаходзіцца ў Полацкім РАУС.

Дзень Волі для Барыса Хамайды адзначаны чарговым мільённым штрафам

25.03.2011 Дзень Волі для Барыса Хамайды адзначаны чарговым мільённым штрафам

Віцебскага апазіцыянера затрымалі, калі ён пісаў пад бел-чырвона-белым сцягам агульнанацыянальную дыктоўку. Суддзя Уладзіслаў Шыкароў кваліфікаваў гэта як несанкцыянаваную акцыю і аштрафаваў Барыса Хамайду на 30 базавых велічынь. Гэта ўжо чацверты штраф у гэтым месяцы, накладзены судом “за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах”.

Затрыманыя Таццяна Севярынец і Леанід Аўтухоў

25.03.2011 Затрыманыя Таццяна Севярынец і Леанід Аўтухоў

У Віцебску на прыпынку грамадскага транспарту недалёка ад дома міліцыянты затрымалі Тацяну Севярынец, маці зняволенага ў СІЗА КДБ Паўла Севярынца. Яна таксама меркавала ўзяць удзел ва ускладанні кветак. Аднак міліцыянты павезлі яе ў Першамайскі РАУС, заявіўшы, што яна падобна “да злачынцы, якая здзейсніла серыю крадзяжоў ў раёне вуліцы Чкалава”.

У Магілёве сярод затрыманых ёсць траўміраваныя

25.03.2011 У Магілёве сярод затрыманых ёсць траўміраваныя

У Магілёве затрыманыя шэраг дэмакратычных актывістаў. Старшыня абласной арганізацыі ПБНФ Зміцер Салаўёў пры затрыманні траўміраваны і "хуткая" вазіла яго ў траўмапункт. Зараз, верагодна, ён знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку на завулку Пажарным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства