Навіны на тэму: дапамога

22.03.2011 Трэці раз на дактыласкапію

Баранавіцкага актывіста Рыгора Грыка трэці раз “запрашаюць” у гарадскую міліцыю на дактыласкапію. Першы раз адбіткі пальцаў у яго ўзялі ў 90-я гады, а другі раз – у 2009 годзе, калі ён працаваў рабочым на Баранавіцкай чыгунцы. Можа нехта лічыць, што адбіткі пальцаў у яго змяняюцца кожны год?

Падаткавікоў зацікавілі прыбыткі праваабаронцы

21.03.2011 Падаткавікоў зацікавілі прыбыткі праваабаронцы

Сёння, 21 сакавіка, у Інспекцыю па падатках і зборах па Маладэчанскім раёне быў выкліканы праваабаронца Алесь Капуцкі, дзе яму ўручылі патрабаванне аб прадастаўленні дэкларацыі аб даходах і маёмасці.

Водгукі выбарчай кампаніі: З пекара ў прыбіральшчыцы

21.03.2011 Водгукі выбарчай кампаніі: З пекара ў прыбіральшчыцы

Сябра партыі “Справядлівы свет” з Давыд-Гарадка Вольга Кецько за сяброўства ў выбарчай камісіі ад партыі “Справядлівы свет” была пераведзена дырэктарам хлебазавода Надзеяй Скрабец з пекара на пасаду прыбіральшчыцы вытворчых памяшканняў.

Следчаму аддалі загад сфатаграфаваць апазіцыянера

21.03.2011 Следчаму аддалі загад сфатаграфаваць апазіцыянера

Віктара Бузінаева выклікаюць заўсёды па адной прычыне: яго тэлефон быў зафіксаваны ў раёне плошчы Незалежнасці 19 снежня. Ён ужо тройчы наведаў КДБ, пасля чаго яго настойліва пачалі запрашаць на допыт у Мінск. Пра іншыя спробы правесці “фотасесіі” з бабруйскімі актывістамі пакуль нічога невядома.

У Полацку і Наваполацку пікеты 25 сакавіка не дазволены

21.03.2011 У Полацку і Наваполацку пікеты 25 сакавіка не дазволены

У Наваполацку прычынай адмовы назвалі жаданне заяўніка Яўгена Парчынскага падтрымаць падчас акцыі на Дзень Волі палітвязняў. Наваполацкі гарвыканкам заявіў, што 19 снежня ў Мінску прайшла антыканстытуцыйная акцыя, і салідарнасць з палітвязнямі дэманстраваць забаронена.

Прычына адмовы ў пікеце да Дня Волі – акцыя па барацьбе з туберкулёзам

21.03.2011 Прычына адмовы ў пікеце да Дня Волі – акцыя па барацьбе з туберкулёзам

Віцебскі сябар АГП Сяргей Салодкін атрымаў адмову на правядзенне пікета да Дня Волі ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Яму напісалі, што якраз у тым самым парку ўвечары 25 сакавіка раённы аддзел аховы здароўя будзе змагацца з турберкулёзам – праводзіць сваю акцыю.

Інга Абрамава і Раман Кісляк дамагліся ўвядзення ў штат ІЧУ жанчын–міліцыянераў

21.03.2011 Інга Абрамава і Раман Кісляк дамагліся ўвядзення ў штат ІЧУ жанчын–міліцыянераў

Праваабаронца Раман Кісляк атрымаў паведамленне з Ленінскага РАУС горада Брэста, з якога вынікае, што зараз у штаце ІЧУ працуюць супрацоўнікі жаночага полу. Гэта стала рэакцыяй на скаргу Інгі Абрамавай у Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын ААН, дзе яна паведамляла пратое, што жаночыя камеры абслугоўваюцца выключна мужчынамі.

Барысаўскі выканкам ужо не адмаўляе ў пікетах, а забараняе іх

21.03.2011 Барысаўскі выканкам ужо не адмаўляе ў пікетах, а забараняе іх

У Барысаве пікеты ў падтрымку палітвязняў, якія планавалася правесці 19 і 25 сакавіка, апынуліся пад забаронай мясцовага райвыканкама. Калі раней пісалася: «вам адмоўлена ў правядзенні», то зараз напісана: «Паведамляем, што Барысаўскі райвыканкам ЗАБАРАНЯЕ Вам правядзенне мерапрыемстваў».

Барыс Звозскаў: “Не хоча ўлада прызнаваць памылкі”

21.03.2011 Барыс Звозскаў: “Не хоча ўлада прызнаваць памылкі”

Беларускія грамадзяне, правы якіх парушаюцца, шмат церпяць ад таго, што не ведаюць, куды можна яшчэ звярнуцца, каб узнавіць справядлівасць, калі ўнутры дзяржавы ўсе механізмы вычарпаны. Як і дзе можна дабіцца аднаўлення парушаных правоў чалавека на міжнародным узроўні -- расказвае вядомы ў Беларусі праваабаронца Барыс Звозскаў.

Рэгіянальныя СМІ --  ні слова пра лёс былых кандыдатаў

21.03.2011 Рэгіянальныя СМІ -- ні слова пра лёс былых кандыдатаў

Для жыхара Маладэчна, чыёй пераважнай крыніцай інфармацыі з’яўляюцца афіцыйныя мясцовыя СМІ, не існуе ні палітвязняў, ні палітуцекачоў, ні нават апанентаў дзеючаму прэзідэнту.

Гомельскія ўлады забаранілі праводзіць пікеты салідарнасці з палітзняволенымі

21.03.2011 Гомельскія ўлады забаранілі праводзіць пікеты салідарнасці з палітзняволенымі

Чатыры актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» атрымалі адмову з Гомельскага гарвыканкаму на заяўкі аб правядзенні пікетаў салідарнасці з палітзняволенымі. Масавыя мерапрыемствы былі запланаваныя на 25 сакавіка — Дзень Волі.

У Магілёве пікеты салідарнасці ў Дзень Волі забаронены

21.03.2011 У Магілёве пікеты салідарнасці ў Дзень Волі забаронены

Магілёўскія дэмакраты збіраліся правесці пікеты салідарнасці з палітзняволенымі ў сімвалічны для беларусаў Дзень Волі 25 сакавіка каля будынку магілёўскага абласнога ўпраўлення КДБ і ў скверы каля кінатэатра “Радзіма”.

Акцыя салідарнасці ў Полацку і Наваполацку

21.03.2011 Акцыя салідарнасці ў Полацку і Наваполацку

У гэтыя выходныя споўнілася тры месяца з дня прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і зняволення большасці кандыдатаў і сяброў іх каманд. У двух гарадах былі расклееныя партрэты палітвязняў з патрабаваннямі іх вызвалення, на адной з вуліц Наваполацка з'явіўся транспарант “Свабоду Саннікаву”.

Пікет салідарнасці з палітвязнямі -- пад наглядам раённага "ідэолага"

21.03.2011 Пікет салідарнасці з палітвязнямі -- пад наглядам раённага "ідэолага"

19 сакавіка ў райцэнтры Глыбокае адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі -- адзіная на Віцебшчыне акцыя падобнага зместу, санкцыянаваная ўладамі. Прадстаўнікі райвыканкаму адмыслова прыйшлі назіраць за ўдзельнікамі і прабылі на пікеце, пакуль акцыя не скончылася.

Зміцера Салаўёва дапыталі ў вайсковай контрвыведцы

20.03.2011 Зміцера Салаўёва дапыталі ў вайсковай контрвыведцы

Салаўёў: "У мяне склалася ўражанне, што супрацоўнікі вайсковай контрвыведкі сапраўды хочуць разабрацца ў ходзе падзей, якія адбываліся на Плошчы. Яны актыўна шукаюць тых людзей, якія пашкодзілі будынак Дома ўраду, правакавалі людзей на гвалтоўныя дзеянні".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства