Навіны на тэму: падкаст
15.09.2020 Вайсковы шпіталь і КДБ, Акрэсціна і катаванні, пагрозы і звальненне — гісторыя Алега Крыны ў падкасце "Вясна прыйдзе”
У 11-м выпуску праваабарончага падкасту пачуем гісторыю 46-гадовага менчука Алега Крыны. Ён адзначае, што ў вайсковым шпіталі паток пацыентаў з 9 жніўня рэзка павялічыўся. І таксама сцвярджае, што з пацыентамі актыўна працавалі супрацоўнікі КДБ. А 11 жніўня Алег і сам трапіў на Акрэсціна, пасля чаго "супрацоўнікі ў цывільным" прыйшлі да яго.
01.09.2020 Правасуддзе за 5 хвілін. Як судзілі на Акрэсціна? — Праваабарончы падкаст "Вясна прыйдзе"
"Самы незалежны суд — у Беларусі", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. А што ж распавядаюць людзі, якіх затрымалі 9 -12 жніўня, а потым судзілі наўпрост у ІЧУ на Акрэсціна?
08.08.2020 Што трэба ведаць, калі вы збіраецеся на акцыю? — Праваабарончы падкаст "Вясна прыйдзе"
У Беларусі ўдзел у мірных сходах багаты рэпрэсіямі. Як на практыцы могуць разгортвацца падзеі? Якія ў вас ёсць правы і як варта сябе паводзіць? Што можна патрабаваць ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў? Уся каштоўная інфармацыя — у дзевятым выпуску падкаста.
05.07.2020 “Ласкавыя” затрыманні падчас Ланцугоў салідарнасці. Як гэта было? — Восьмы выпуск падкаста “Вясна прыйдзе”
Як завіў міністр МУС Юрый Караеў, пры затрыманнях супрацоўнікі праяўлялі максімальную вытрымку і былі "ласкавымі". Пагаварылі з людзьмі, якіх у тыя дні (19 і 20 чэрвеня) затрымалі. І [чамусьці] іх досвед сведчыць аб адваротным.
11.06.2020 Як распазнаць “ціхара”? Сёмы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"
Ці можна навучыцца адрозніваць "ціхароў" ад звычайных грамадзянаў? У сёмым выпуску праваабарончага падкаста падзелімся з вамі некалькімі лайфхакамі.
21.05.2020 За кім сочыць КДБ? Шосты выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"
Супрацоўнікі КДБ могуць прыйсці да вас ва ўніверсітэт, дзе вы вучыцеся, альбо на працу — каб "проста пагаварыць”. Яны не называюць сваіх прозвішч і не паказваюць дакументаў.
11.05.2020 ЦІП, ІЧУ і тыя, хто туды трапляе. Прэзентуем пяты выпуск праваабарончага падкаста
У гэты час, калі над актывістамі ізноў пачаліся рэпрэсіі ды судовыя канвееры, прапануем вам паслухаць наш пяты выпуск праваабарончага падкаста — пра ЦІП, ІЧУ і людзей, якія там сядзелі і сядзяць.
01.05.2020 Лячэбна-працоўныя прафілакторыі і людзі. Чацвёрты выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"
Падрыхтавалі для вас чацвёрты выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе". Ён закране тэму Лячэбна-працоўных прафілакторыяў і людзей, у жыцці якіх узнікала такая пагроза.
21.04.2020 Сваякі асуджаных да смяротнага пакарання. Трэці выпуск праваабарончага падкаста
Прэзентуем трэці выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе". Прысвечаны ён сваякам тых, хто быў асуджаны да смяротнага пакарання. Хтосьці з асуджаных яшчэ жывы, а ў дачыненні да іншых была ўжытая “вышэйшая мера пакарання”.
11.04.2020 Людзі з псіхічнымі расстройствамі. Другі выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"
Падрыхтавалі для вас другі выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" пра людзей з псіхічнымі расстройствамі. Стыгмы, "псіхі" і закрытыя лякарні. А таксама правы чалавека.
01.04.2020 Першы падкаст “Вясна прыйдзе”: людзі з інваліднасцю
Сёння прапаноўваем паслухаць першы выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе”. Як выпадкова можна атрымаць дыягназ альбо пазбавіцца дзеяздольнасці? Як ідэя дапамогі ад сацыяльнай дзяржавы можа выглядаць на практыцы?
31.03.2020 Праваабарончы падкаст “Вясна прыйдзе”. Прэм’ера – заўтра!
Што можна рабіць у час пандэміі каранавірусу, калі вы абралі варыянт сацыяльнай ізаляцыі? Чытаць добрыя кнігі, паглядзець нарэшце даўно адкладзены фільм, а яшчэ слухаць цікавыя падкасты….