Навіны на тэму: палітыка
28.09.2010 Асамблея НДА рэзка асудзіла адмову беларускага ўраду выконваць рэкамэндацыі Ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду ААН
У знак пратэста супраць ігнараваньня большасьці прынцыповых рэкамэндацыяў, адрасаваных краіне ў межах УПА па правах чалавека, Асамблея прыняла заяву.
27.09.2010 Беларусь можа вярнуцца да непрынятых рэкамендацый ААН
Тое, што Беларусь не прыняла 18 рэкамендацый ААН, не азначае, што дзяржава да іх не вернецца і што яны не могуць быць выкананы. Аб гэтым паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Жэневе Міхаіл Хвастоў.
24.09.2010 У Савеце ААН па правах чалавека прынялі фінальны дакумент па Беларусі
Рэкамендацыі па адмене артыкулу 193-1, рэфармаванні выбарчага заканадаўства, паляпшэнню ўмоў дзейнасці няўрадавых арганізацый і СМІ, а таксама скасаванне смяротнага пакарання – беларуская дэлегацыя назвала непрымальнымі.
23.09.2010 У Жэнэве Беларусь хвалілі і крытыкавалі
Сёньня Рада ААН па правах чалавека на сваім пасяджэньні ў Жэнэве разгледзела сытуацыю ў Беларусі.
20.09.2010 На сесіі Савета ААН па правах чалавека зноў крытыкавалі Беларусь
У Жэневе працягваецца 15-я сесія Савета ААН па правах чалавека. У першы ж дзень, 13 верасня, Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наванэтэм Пілай (Navanethem Pillay) пакрытыкавала Беларусь за становішча з правамі недзяржаўных арганізацый.
10.09.2010 Праваабаронцы прадставілі маніторынг развіцця сітуацыі ў Беларусі
10 верасня ў Менску прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці прадставілі маніторынг па развіцці сітуацыі ў Беларусі з лістапада 2008г. па верасень 2010г. Над дакументамі працавалі эксперты такіх грамадскіх арганізацый, як Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларуская Асацыяцыя Журналістаў, Асамблея няўрадавых арганізацый, Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” ды іншыя.
Напярэдадні, 8 верасня, прэзентацыя маніторынга адбылася ў Бруселі для чыноўнікаў Еўрапейскага Саюза.
03.08.2010 Нарвежскія футзалісты абураныя стаўленьнем беларускіх уладаў да галкіпера Тукама
Кіраўнік нарвежскай арганізацыі IFS (асацыяцыя клубаў па міні-футболу) Курт Хартведт, даведаўшыя, што брамнік з клуба IOF па футзале Гай Франсуа Tукам утрымліваўся ў турме пад вартай больш за 40 дзён, быў моцна шакаваны і абураны. У лісце да праваабаронцаў ён запытаўся аб тым, ці атрымалі яны якія-небудзь тлумачэньні з боку ўладаў ў Менску.
30.07.2010 АБСЭ зноў скрытыкавала Беларусь за свабоду СМІ
На гэтым тыдні прадстаўніца АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч дала сваю першую справаздачу Пастаяннай радзе АБСЭ ў Вене.
23.07.2010 БХК акрэслівае стратэгію дзейнасьці
Сход прадстаўнікоў правабарончага аб’яднання “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” прыняў рэзалюцыю, у якой не толькі канстатуецца далейшае пагаршэньне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, але і ўтрымліваецца шэраг заклікаў да дзяржавы неадкладна прыняць меры для забеспячэння правоў чалавека.
14.07.2010 ЗША зьвярнуліся да АБСЭ ў пытаньні правоў чалавека ў Беларусі
Кіраўнік місіі ЗША пры АБСЭ Іэн Келі выступіў з заявай аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі перад Сталай радай АБСЭ ў Вене.
У заяве гаворыцца, што “ЗША адзначаюць з сур’ёзнай занепакоенасьцю, што працягваюцца ціск і запалохваньне, накіраваныя на незалежныя СМІ і палітычную апазыцыю ў Беларусі.
12.07.2010 Польскага дэпутата ня ўпусьцілі ў Беларусь
Робэрт Тышкевіч, дэпутат Сэйму Рэспублікі Польшча, накіроўваўся ў Беларусь у складзе дэлегацыі на запрашэньне Саюза палякаў Беларусі, які не прызнаюць беларускія ўлады.
07.07.2010 “Дарожная мапа Ўсходняга партнэрства для Беларусі”: падсумаваньне рэкамендацый
5-6 ліпеня ў Менску адбылася канфэрэнцыя Нацыянальнага Форуму грамадзянскае супольнасьці “Дарожная мапа Ўсходняга партнэрства для Беларусі”. У Форуме ўзялі ўдзел прадстаўнікі больш як 100 арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці. З канкрэтнымі прапановамі па разьвіцьці праграмы Ўсходняга партнэрства, якія могуць быць у далейшым вынесеныя на высокі эўрапейскі ўзровень, выступілі шэраг аб’яднаньяў, сярод якіх Асамблея НДА, БАЖ, АГТ-ЦСІ, “Альтэрнатыўная моладзевая палітыка” ды інш.
02.07.2010 Жан-Эрык Хольцапфель: Важнымі элементамі стабільнасці з'яўляюцца свабодныя выбары і незалежнае правасуддзе
Галоўны прыярытэт у працы прадстаўніцтва Еўрасаюза — "бачыць Беларусь паўнапраўным членам Еўрапейскай палітыкі добрасуседства і Усходняга партнёрства", заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Жан-Эрык Хольцапфель у інтэрв'ю Першаму каналу беларускага тэлебачання.
30.06.2010 Freedom House: Беларусь стала больш дэмакратычнай краінай
Freedom House апублікавала штогадовы даклад «Дзяржавы ў пераходным стане» (Nations in Transit), прысвечаны станоўчым і адмоўным зменам становішча з правамі чалавека і дэмакратыяй у свеце за 2009 год.
18.06.2010 Канада пацьвердзіла эканамічныя санкцыі супраць Беларусі
Беларусь застаецца ў ліку дзяржаў, у дачыненьні да якіх ўрад Канады ўжывае эканамічныя санкцыі. Пра гэта паведамляе партал TUT.BY са спасылкай на канадзкае агенцтва пагранічных службаў.