Навіны на тэму: праваабаронцы
17.03.2020 “Вясна” ва ўмовах пандэміі каранавірусу: як гэта будзе выглядаць?
Усведамляючы сваю адказнасць пра здароўе грамадзян і сваіх супрацоўнікаў, “Вясна” часова мяняе фармат сваёй працы на ДЫСТАНЦЫЙНЫ.
12.03.2020 Праваабарончы цэнтр “Вясна” узнагароджаны прэміяй АБСЕ
12 сакавіка Праваабарончы цэнтр "Вясна" узнагароджаны штогадовай прэміяй АБСЕ "Абаронца дэмакратыі".
11.03.2020 Прававое абгрунтаванне пазіцыі "Вясны" па крымінальнай справе Мікіты Емяльянава і Івана Комара
Праваабаронцы "Вясны" прааналізавалі прысуд суда Савецкага раёна Мінска, якім былі асуджаныя 19-гадовыя анархісты Мікіта Емяльянаў і Іван Комар. Якія высновы яны зрабілі з прысуду новых палітвязняў?
04.03.2020 Беларускія праваабаронцы сустрэліся са Спецдакладчыцай ААН па Беларусі
Праваабарончая супольнасць Беларусі 23 і 24 лютага ўдзельнічала ў каардынацыйнай сустрэчы, зладжанай Беларускім домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў Вільні.
03.03.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Падзея: Паглядзім, якія мерапрыемствы прайшлі ў межах Zero Discrimination Day (Дня нулявой дыскрымінацыі).
02.03.2020 На праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка склалі пратакол за дробнае хуліганства
На праваабаронцу “Вясны” і юрыста Прафсаюза РЭП з Баранавічаў склалі пратакол за дробнае хуліганства (артыкул 17.1 КаАП). Яго абвінавачваюць у тым, што ён спрабаваў трапіць у актавую залу акгракамбіната “Сноў” у Нясвіжы без “запрашальнага мандата”. Акрамя таго, ён нібыта штурхаў дружынніка, які стаяў каля дзвярэй, і замінаў грамадзянам праходзіць у залу на сход.
02.03.2020 У Палаце прадстаўнікоў абяцалі прыслухацца да прапаноў праваабаронцы адносна шматразовага накладання арыштаў
Праваабаронца “Вясны” са Смаргоні Алесь Дзергачоў прааналізаваў практыку судоў па прызначэнні пакаранняў грамадскім актывістам у выглядзе адміністрацыйнага арышту за ўдзел у снежаньскіх акцыях за незалежнасць Беларусі.
26.02.2020 Дэлегацыя Еўрапарламента сустрэлася з беларускімі праваабаронцамі
26 лютага прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці сустрэліся з дэпутацкай групай Еўрапарламента – намесніцай главы дэлегацыі Еўрапарламента па сувязі з Беларуссю Карын Карлсбро (Швецыя) і пастаянным дакладчыкам Еўрапарламента па Беларусі Пятрасам Аўштрявічусам (Літва).
26.02.2020 Беларускія праваабаронцы сустрэліся з дырэктаркай БДІПЧ АБСЕ
Сустрэча дырэктара Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Інгіб’ёрг Сольтрун Гісладоцір з беларускімі праваабаронцамі адбылася 26 лютага ў Мінску.
26.02.2020 “Апытвалі ў фае і на лавачцы”. Праваабаронца Вайцешык наведаў міліцыю
Праваабаронца Аляксандр Вайцешык наведаў Нясвіжскі РАУС па позве, якую яму ўручылі наўпрост у лякарні. Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні пакуль не складзены.
25.02.2020 Вярхоўны суд зноў разглядае справу праваабаронцы Азімжана Аскарава
Як паведамляецца на сайце kloop.kg, 25 лютага ў Вярхоўным судзе Кыргызстана пачаўся працэс па пераглядзе справы праваабаронцы Азімжана Аскарава, які асуджаны на пажыццёвае пазбаўленне волі і ўжо больш за дзесяць гадоў знаходзіцца ў зняволенні.
25.02.2020 Праваабаронцу Вайцешыку прынеслі позву ў міліцыю наўпрост у шпіталь
Затрыманаму на выходных праваабаронцу "Вясны" і юрысту Прафсаюза РЭП Аляксандру Вайцешыку прынеслі позву ў міліцыю наўпрост у лякарню. Вайцешыку неабходна прыйсці 26 лютага ў 9 ранку ў Нясвіжскі РАУС верагодна для складання пратаколу адміністрацыйнага правапарушэння.
24.02.2020 У Нясвіжы на выходных затрымалі праваабаронцу "Вясны"
Сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” і юрыст прафсаюза РЭП Аляксандр Вайцешык на выходных быў затрыманы міліцыяй Нясвіжскага РАУС за спробу прайсці на сход у якасці даверанай асобы былога работніка агракамбіната “Сноў” пенсіянера Вячаслава Сырыцы. Пра гэта паведаміла "Радыё Рацыя".
13.02.2020 Беларускія праваабаронцы сустрэліся з кіраўніком МЗС Швейцарыі
Прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый 12 лютага ў Амбасадзе Швейцарыі сустрэліся з кіраўніком Федэральнага дэпартаменту замежных спраў Швейцарыі Іньяцыа Касісам, які прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь.
13.02.2020 Праваабаронца Алена Маслюкова – гераіня міжнароднай фотавыставы “Партрэты сілы”
У 2020 годзе Фонд Дамоў правоў чалавека зладзіў фотаконкурс, прысвечаны жанчынам-праваабаронцам. Фатограф Дар’я Сапранецкая працавала з абранай спецыяльным журы праваабаронцай з Беларусі. Ёй стала сябра “Вясны” і экалагічная актывістка Алена Маслюкову.