Навіны на тэму: катаванні
03.09.2020 47 пацярпелых з дапамогай праваабаронцаў звярнуліся ў Камітэт супраць катаванняў
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіравалі ў інтарэсах 47 пацярпелых на мірных акцыях пратэсту зварот у Камітэт супраць катаванняў ААН аб правядзенні расследавання па факце сістэматычнага прымянення катаванняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
03.09.2020 "Амапаўка пачала мяне душыць. Я яе за руку і ўкусіла". 55-гадовую гарадзенку збілі і завялі крымінальную справу
Жыхарку Гародні Марыну Палікарпаву затрымалі 9 жніўня і збілі супрацоўніцы АМАП. Пазней на яе завялі крымінальную справу, бо жанчына ўкусіла амапаўку. Сваёй гісторыяй Марына падзялілася з "Радыё Свабода".
02.09.2020 Светашумавая граната пазбавіла ступні. Сведчаць пацярпелыя
33-гадовы Георгій Сайкоўскі 10 жніўня ішоў дамоў на Пушкінскую, але ягоны шлях праходзіў праз месца разгону пратэстаў. Ужо ў сваім раёне, калі да хаты заставался амаль пяць хвілін ходу, ў ягоны бок прыляцела светашумавая граната. Яго зачапіла аскепкам.
02.09.2020 "На расстрэл вас прывезлі, хлопцы". Сведчаць пацярпелыя
21-гадовага Мікіту затрымалі супрацоўнікі АМАПу ў Мінску ў ноч з 9 на 10 жніўня за белую стужачку ў кішэні. Хлопец вяртаўся дадому, але трапіў на Акрэсціна, дзе яго асудзілі на 13 сутак па арт. 23.34 КаАП за тое, што ён нібыта выкрыкваў лозунгі на акцыі пратэсту. Зараз Мікіта знаходзіцца ў адной з мінскіх бальніц. У заключэнні ў яго значыцца чэрапна-мазгавая траўма, удары, у тым ліку ўнутраных органаў, пашкоджанні. Мікіта распавёў "Вясне", што адбылося з ім у тую ноч і як прайшлі яго наступныя пяць сутак.
02.09.2020 Сабралі інфармацыю пра загінулых пад час масавых акцый пратэсту
У перыяд з 9 жніўня, калі ў Беларусі адбыліся першыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, прадстаўнікі сілавых структур прымянялі жорсткія, з непрапарцыйным ужываннем фізічнай сілы, дзеянні па разгоне грамадзян. Былі і загінулыя.
02.09.2020 Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць катаванні над пратэстоўцамі і прадухіліць гвалтоўныя знікненні
Эксперты ААН па правах чалавека заклікалі Беларусь спыніць катаванні над затрыманымі і прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, якія, як паведамляецца, беспакарана прыніжалі і збівалі дэманстрантаў у месцах утрымання пад вартай.
01.09.2020 Сведчаць пацярпелыя: "У аўтазаку на мяне сеў АМАПавец і крыкнуў: "Глядзіце, якое ў мяне добрае крэселка!"
Андрэя Вяршэню брутальна выцягнулі супрацоўнікі АМАП з асабістага аўтамабіля ў ноч з 11 на 12 жніўня недалёка ад ГЦ "Рыга", калі ён падвозіў сваіх сяброў дадому. На працягу ўсёй дарогі ў ІЧУ і пазней яго збівалі зноў і зноў, пакуль Андрэй не стаў губляць прытомнасць.
31.08.2020 Amnesty International: Афіцыйнае расследаванне катаванняў так і не пачата, улады перайшлі да кропкавых затрыманняў
Amnesty International заклікае беларускія ўлады неадкладна спыніць гвалт з боку міліцыі і расследаваць грубыя парушэнні правоў чалавека, учыненыя сілавікамі на працягу апошніх трох тыдняў.
31.08.2020 Сведчаць пацярпелыя. Бармэн з Зыбіцкай – пра трое сутак на Акрэсціна
Бармэна Руслана аднаго з бара на вуліцы Зыбіцкай Мінска затрымалі 9 жніўня ў дзве гадзіны ночы, калі ён вяртаўся з працы дадому. Наступныя трое сутак ён правёў на Акрэсціна. Руслан распавёў "Вясне", што адбывалася ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў 9 па 12 жніўня.
31.08.2020 "Вясна" працягвае збор і дакументаванне фактаў катаванняў у Беларусі
ПЦ "Вясна" падрыхтаваў кароткую справаздачу пра тое, што ўжо было зроблена праваабаронцамі і што плануецца рабіць надалей па фактах прымянення катаванняў і жорсткага абыходжання пры затрыманні мірных дэманстрантаў, іх транспарціроўцы і ўтрыманні ў ІЧУ у дзень выбараў і паслявыбарчы перыяд.
31.08.2020 Палітвязня Аляксандра Францкевіча білі і катавалі электрашокерам у КДБ
Маці палітычнага зняволенага Аляксандра Францкевіча распавяла "Вясне", што ў дачыненні да яе сына ўжываліся катаванні. Гэтую інфармацыю яна даведалася ад чалавека, які знаходзіўся ў адной камеры з Аляксандрам у СІЗА-1.
27.08.2020 За белую стужку разбілі нос і машыну. Сведчаць пацярпелыя
31-гадовы мінчук Мікалай Бондар у ноч з 11 на 12 жніўня быў фактычна выхаплены сілавікамі на вуліцы Пляханава з уласнай машыны за белую стужку на руцэ. Супрацоўнікі ДАІ і АМАПу разбілі яго машыну, збілі яго самога, зламалі нос і забралі на Акрэсціна. Мікалай распавёў «Вясне», што з ім адбывалася ў тую ноч.
26.08.2020 Праваабарончыя арганізацыі запатрабавалі тэрміновага склікання Савета ААН па правах чалавека для абмеркавання сітуацыі ў Беларусі
Савет ААН па правах чалавека павінен тэрмінова склікаць спецыяльную сесію для вырашэння крызісу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, дзе пасля спрэчных прэзідэнцкіх выбараў улады пачалі поўнамаштабныя рэпрэсіі, гаворыцца ў адкрытым лісце Amnesty International і 15 міжнародных і беларускіх НКА да галоўнага праваабарончага органа ААН.
26.08.2020 БХК патрабуе стварыць парламенцкую камісію па расследаванні катаванняў
Беларускі Хельсінкскі камітэт звярнуўся ў Нацыянальны сход Беларусі з патрабаваннем стварыць парламенцкую камісію па расследаванні катаванняў. Таксама праваабаронцы прапануюць людзям пісьмова звярнуцца да сваіх дэпутатаў з просьбай ініцыяваць стварэнне такой камісіі.
25.08.2020 Пагроза згвалтавання і "калектыўная адказнасць". Сведчаць пацярпелыя
Мянчук Алег Харытончык шпацыраваў 11 жніўня ў раёне Нямігі. Раптам выйшлі амапаўцы і запатрабавалі ў Алега мабільны тэлефон. Калі ў тэлефоне знайшлі прылады Psiphon і Telegram, пачаліся допыты: "Куды ідзеш? Навошта ты тут?", "Ідзеш будаваць барыкады і камяні кідаць?».