Навіны на тэму: апазіцыя
23.04.2013 У Віцебску зноў забаранілі пікет з-за "сезонных захворванняў"
"Такія абвастрэнні ў іх здараюцца штомесяц: у лютым сэзонныя захворванні абвастрыліся, калі я замаўляў імпрэзу да ўгодкаў паўстання Кастуся Каліноўскага. У сакавіку абвастрэнняў чакалі якраз у Дзень Волі. Цяпер, здаецца, пацяплела, аднак – не: зноў паабвастраліся захворванні напярэдадні 26 красавіка!"
23.04.2013 Леанід Аўтухоў: "Мяне выклікаюць у міліцыю як крымінальніка?"
Як вынікае з позвы, атрыманай кіраўніком Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, яго выклікае на допыт супрацоўнік крымінальна-вышуковай службы Кастрычніцкага РАУС. Позва выпісана на 24 красавіка.
22.04.2013 У Віцебску забаранілі дзве акцыі да ўгодкаў аварыі ў Чарнобылі
Усяго падаваліся 3 заяўкі. Актывісты атрымалі 2 адмовы, а па трэцяй заяве няма нават адказу, хаця яго мусілі даць не пазней як за 5 дзён да меркаванай акцыі. Афіцыйная прычына – адсутнасць дамоваў з медыкамі і міліцыяй на абслугоўванне акцыі. Дамову ўдалося заключыць толькі з камунальнікамі.
22.04.2013 У Магілёве пададзена заяўка на пікет памяці генерала Захаранкі
Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў выпадку дазволу мерапрыемства ўладамі плануюць правесці яго 7-га траўня ў цэнтры горада каля Магілёўскага абласнога дыягнастычнага цэнтра. Заяўка пададзена ад імя актывіста АГП Міхаіла Шараметава.
22.04.2013 Слонім: працягваюццы допыты ўдзельнікаў святкавання Дня Волі
У Слонімскі РАУС выклікалі і дапыталі яшчэ двух чалавек за ўдзел у Дні Волі. Маёр міліцыі Ігар Клыбік дапытаў сяброў Віктара Марчыка і Альберта Глінніка, параіўшы ім “больш не займацца глупствам”.
22.04.2013 АГП адмовілі ў памяшканні для правядзення канферэнцыі з расійскім палітыкам Барысам Нямцовым
Тэма - «Беларуска-расійскія адносіны - погляд з Масквы і Мінска».
22.04.2013 Трыццаць чалавек пікетавалі прадстаўніцтва "Фальксвагена" у Нью-Ёрку
Прыкладна 30 чалавек пікетавалі 21 красавіка прадстаўніцтва аўтаканцэрна "Фальксваген" у Нью-Ёрку.
22.04.2013 Актывісты БНФ патрабуюць спыніць знішчэнне кляштара ў вёсцы Смаляны
Старшыня Віцебскай абласной рады Партыі БНФ Леанід Аўтухоў звярнуўся ў Віцебскі абласны выканкам са скаргай з нагоды самавольнага разбурэння дамініканскага кляштара ў вёсцы Смаляны.
22.04.2013 Арганізатары Чарнобыльскага шляху едуць у рэгіёны
Сябры аргкамітэту Чарнобыльскага шляху абвясьцілі пра стварэньне Нацыянальнага экалягічнага камітэту.
19.04.2013 Міліцыя апытвае суседзяў кіраўніка слонімскай суполкі БХД
Міліцыянеры, па словах гараджан, пыталіся ў іх, ці шмат народу збіраецца ў хаце Івана Бедкі на вуліцы Пушкіна, ці крычаць яны, ці п’юць гарэлку і г.д. Пасля размоваў супрацоўнікі міліцыі складаюць пратаколы апытання.
19.04.2013 Ілоне Ткачовай прапанавалі забраць з мытні ноутбук і фотапарат
Мытнікі з беларуска-украінскага прапускнога пункта “Новая Гута” прапанавалі сябру партыі “Справядлівы свет” са Жлобіна Ілоне Ткачовай забраць раней сканфіскаваны ноутбук і фотапарат.Відавочна, што інфармацыя, якая прайшла ў інтэрнэце, нагадала памежнікам, што ўсе магчымыя тэрміны сапраўды скончыліся.
18.04.2013 Слонім: удзельнікаў святкавання Дня Волі дапытвае міліцыя
Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл прыйшлі да высновы, што ўсе, хто прымаў удзел у Дні Волі ў Слоніме і сфатаграфаваны на гэтым здымку (глядзіце фота), размешчаным у інтэрнэце, выклікаюцца для “прафілактыкі” у міліцыю.
18.04.2013 Баранавічы: актывіста спрабуюць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці з любой нагоды
Мікалай Чарнавус: "Лічу, што мяне пераследуюць за маю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Мяне штрафуюць за арганізацыю дабрачынных абедаў. Цяпер незаконна і з вялікімі парушэннямі склалі пратакол аб парушэнні правіл дарожнага руху, якія я не парушаў".
17.04.2013 Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі
І падчас працэсу 26 сакавіка ў Першамайскім райсудзе Віцебску, і ў абласным судзе Каваленка спрабаваў давесці сваю невінаватасць. Але суддзя абласнога суду Ірына Смалякова падтрымала рашэнне суддзі Першамайскага райсуду Валянціны Кісмярошкінай. Судом былі без пярэчанняў прынятыя факты, выкладзеныя ў міліцэйскіх пратаколах.
17.04.2013 Брэст: пададзена 12 заявак на пікеты да гадавіны выкрадання Юрыя Захаранкі
Акрамя лёсу Захаранкі на пікетах, якія запланаваны на 7 мая, актывісты АГП маюць намер узгадаць пра знікненне іншых вядомых асобаў у Беларусі - Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага, пра што таксама няма ніякіх афіцыійных звестак.