Навіны на тэму: апазіцыя

Мікалай Уласевіч дамагаецца вяртання канфіскаваных мытнікамі рэчаў

17.04.2013 Мікалай Уласевіч дамагаецца вяртання канфіскаваных мытнікамі рэчаў

Яшчэ 10 красавіка 2012 году на мяжы ў пункце пропуску “Катлоўка” аўтамабіль грамадскага актывіста быў пастаўлены ў адмысловы бокс на агляд. У выніку больш чым трохгадзіннага ператрусу былі забраныя асабістыя рэчы і матэрыялы, якія не вяртаюць дагэтуль.

Салігорск: Апазіцыянер судзіцца з працадаўцам

16.04.2013 Салігорск: Апазіцыянер судзіцца з працадаўцам

Сябра партыі АГП з Салігорску Віктар Малочка ўжо каторы год мае сталыя цяжкасці з працаўладкаваннем. Не ў апошнюю чаргу тое звязана з яго актыўнай апазіцыйнай дзейнасцю. Гэтым разам канфліктная сітуацыя ўзнікла пасля яго ўдзелу ў якасці кандыдата ў дэпутаты ў апошніх парламенцкіх выбарах.

У Брэсце пададзена заяўка на правядзенне першамайскай дэманстрацыі

16.04.2013 У Брэсце пададзена заяўка на правядзенне першамайскай дэманстрацыі

Ініцыятарамі правядзення гэтага мерапрыемства з’яўляюцца мясцовыя актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Апошняя санкцыянавая ўладамі “маёўка” адбылася ў Брэсце ў 2002 годзе.

Ілоне Ткачовай да сённяшняга дня не вярнулі сканфіскаваны ноутбук

15.04.2013 Ілоне Ткачовай да сённяшняга дня не вярнулі сканфіскаваны ноутбук

Сябру партыі “Справядлівы свет” са Жлобіна Ілоне Ткачовай да сённяшняга дня не вярнулі ноутбук і фотапарат, канфіскаваны на беларуска-украінскай мяжы. "Па-сутнасці, выйшлі ўсе магчымыя тэрміны, але мне нават не далі ніякага адказу на скаргі, якія былі адрасаваны начальніку мытні".

Да ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Віцебску  заяўлены тры пікеты

15.04.2013 Да ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Віцебску заяўлены тры пікеты

Сябра Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў накіраваў у адміністрацыю Кастрычніцкага раёна Віцебска заяўку на правядзенне пікета 26 красавіка. Раней заяўкі былі пададзены таксма старшынём абласной арганізацыі Партыі БНФ Леанідам Аўтуховым і кіраўніком абласной структуры Руху "За Свабоду" Хрыстафорам Жаляпавым.

Салігорск: Забарону пікета да Дня Волі абскарджваюць у судзе

12.04.2013 Салігорск: Забарону пікета да Дня Волі абскарджваюць у судзе

Салігорскі грамадскі актывіст Уладзімір Шыла накіраваў у суд Салігорскага раёна скаргу на рашэнне райвыканкама аб забароне пікета да Дня Волі. Паводле выканкамаўскіх чыноўнікаў, заяўленыя арганізатарам меры па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі не адпавядалі нормам Закона “Аб масавых мерапрыемствах”.

Цяпер правядзенню пікета ў Віцебску замінае… бокс

11.04.2013 Цяпер правядзенню пікета ў Віцебску замінае… бокс

Віцебскія актывісты атрымалі ліст ад “хуткай дапамогі”, якая адмовілася ад дзяжурства на пікеце 12 красавіка. Прычына адмовы – занятасць медыкаў на спаборніцтве па боксу. Мінулым разам лекары цэнтральнай паліклінікі спасылаліся на "успышку сезонных захворванняў " у Дзень Волі і не сталі заключаць дамову з актывістамі на гэтай падставе.

Бярозаўскія актывісты ў чарговы раз наведалі Паўла Севярынца

11.04.2013 Бярозаўскія актывісты ў чарговы раз наведалі Паўла Севярынца

Штомесяц бярозаўскія актывісты наведваюць палізняволенага Паўла Севярынца, які адбывае пакаранне ў спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна.

“Гавары праўду” рыхтуецца да выбараў ў мясцовыя саветы

09.04.2013 “Гавары праўду” рыхтуецца да выбараў ў мясцовыя саветы

На Берасцейшчыне дэмакратычныя партыі і рухі пачалі падрыхтоўку да выбараў у мясцовыя саветы, якія адбудуцца ў 2014 годзе.

Гомель: міліцыя, «хуткая дапамога» і гарвыканкам – супраць мітынгу «левых» на 1 мая

09.04.2013 Гомель: міліцыя, «хуткая дапамога» і гарвыканкам – супраць мітынгу «левых» на 1 мая

Нагадаем, што ў Гомелі ў наступным 2014 годзе можна будзе адзначаць 10 гадоў з таго часу, як у горадзе афіцыйна быў дазволены апошні мітынг ці пікет, ініцыяваны апазіцыяй.

У Магілёве пачаўся збор подпісаў за ўвядзенне Закона "Аб грамадскіх слуханнях"

08.04.2013 У Магілёве пачаўся збор подпісаў за ўвядзенне Закона "Аб грамадскіх слуханнях"

Сацыял-дэмакраты лічаць, што прыняцце новага закона дэпутатамі парламента зможа сістэматызаваць існуючую юрыдычную тэрміналогію, ужываць дадзены закон ва ўсіх сферах жыццядзейнасці, дзе закранаюцца правы шараговых грамадзян, а таксама пазбегнуць напружанасцяў у месцах сутыкнення інтарэсаў дзяржавы і звычайных людзей.

Партыя БНФ ідзе на Мясцовыя выбары

07.04.2013 Партыя БНФ ідзе на Мясцовыя выбары

На сойме Партыі БНФ прынята рашэнне пра ўдзел у мясцовых выбарах.

Бабруйск: Віктар Бузінаеў атрымаў афіцыйнае апавяшчэнне аб правядзенні экспертызы

04.04.2013 Бабруйск: Віктар Бузінаеў атрымаў афіцыйнае апавяшчэнне аб правядзенні экспертызы

Бабруйскі лідэр АГП Віктар Бузінаеў атрымаў афіцыйную паперу з Гомельскай мытні. У апавяшчэнні гаварыцца, што згодна з артыкулам 138 Мытнага кодэкса РБ прынята рашэнне аб правядзенні экспертызы друкаванай прадукцыі.

Віцебскія актывісты хочуць ведаць планы выкарыстання парку, каб ім не маглі адмаўляць у правядзенні акцый

01.04.2013 Віцебскія актывісты хочуць ведаць планы выкарыстання парку, каб ім не маглі адмаўляць у правядзенні акцый

Пасля адмовы Першамайскай раённай адміністрацыі на правядзенне мітынгу ў Дзень Волі ў сувязі з "занятасцю" Парка імя 30-гаддзя ВЛКСМ пад спартовыя мерапрыемствы, дэмакратычныя актывісты Хрыстафор Жаляпаў і Аляксей Гаўруцікаў просяць пазнаёміць іх з усім гадавым планам выкарыстання гэтага парку.

Сяргея Каваленку аштрафавалі на мільён рублёў

29.03.2013 Сяргея Каваленку аштрафавалі на мільён рублёў

Суддзя Першамайскага райсуду аштрафавала сябра КХП-БНФ на падставе міліцэйскага пратакола, дзе было напісана, што ўвечары 25 сакавіка Сяргей Каваленка быў " у стане алкагольнага ап'янення", ды яшчэ "нецэнзурна выказваўся" і "размахваў рукамі". Актывіст ніводнага з гэтых абвінавачанняў не прызнаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства