Навіны на тэму: выбары-2008
18.08.2008 Маладзечна: У складзе ўчастковых камісій – толькі сябры праўладных грамадскіх аб’яднанняў
У склад участковых камісій у Маладзечанскай гарадской выбарчай акрузе № 70 і сельскай №71 паводле рашэнняў Маладзечанскага і Валожынскага райвыканкамаў уключаны прадстаўнікі толькі ад праўладных грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, агулам 72 чалавека. Гэта такія арганізацыі, як Партыя КПБ, ГА «Беларускі саюз жанчын», арганізацыі ветэранаў, ГА «БРСМ», ГА "Белая Русь".
18.08.2008 Баранавічы: У СМІ – мінімум звестак пра сябраў выбарчых камісій
У чарговым нумары газеты “Наш край” за 16 жніўня (№ 96-97) надрукаваныя спісы сябраў выбарчых камісій па Баранавіцкіх гарадскіх і сельскай выбарчай акругах (№№ 5, 6, 7). Мала таго, што паседжанні, на якіх зацвярджаліся склады камісій, улады правялі “сакрэтна”, не паведаміўшы нічога ні назіральнікам, ні прэсе, на гэты раз у газеце няма ніякіх звестак пра тых, хто ў іх увайшоў – толькі прозвішча, імя і імя па-бацьку.
18.08.2008 Баранавічы: Сабраныя подпісы былі завераныя толькі пасьля тэлефанавання ў Цэнтрвыбаркам
Сур’ёзныя парушэнні выбарчага заканадаўства выявілі пры спробе заверыць у сельскіх Саветах Баранавіцкага раёна сабраныя подпісы Рыгор Грык, сябра АГП, які збіраецца балатавацца дэпутатам у ПП НС РБ па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7 і назіральнік Сяргей Андрушчанка.
18.08.2008 Барысаў: Ва ўчастковых камісіях - толькі сябры “правільных” грамадскіх аб'яднанняў
У склад участковых камісій па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62 паводле рашэння Барысаўскага райвыканкама патрапілі прадстаўнікі толькі прапрэзідэнцкіх грамадскіх аб'яднанняў - "Белая Русь", БРСМ і ветэранаў, - усяго шэсцьдзесят чалавек. Ва ўчастковыя камісіі Барысаўскай сельскай выбарчай акругі №63 уключаныя 34 прадстаўнікі гэтых арганізацый.
18.08.2008 Бабруйск: “Антырэклама” для Аляксандра Чыгіра ад выканкамаўскай газеты
Судовая справа над вылучэнцам у кандыдаты Аляксандрам Чыгіром была выкарыстана выканкамаўскай газетай “Бабруйскае жыццё” для матэрыяла пад назвай “Полтергейст с бородой”. Аўтар, які падпісаўся як Ал. Паліндром, выкарыстаў у сваім пасквілі азначэнні, якія абражаюць прэтэндэнта ў кандыдаты. Напрыклад, Чыгіра ён назваў “наш антигерой”, а яго паводзіны “гопничеством”. Акрамя таго, увесь матэрыял (для стварэння больш яскравага вобраза антыгероя) напоўнены словамі з адмоўнай эмацыйнай афарбоўкай – “готовальня”, “пивчелло”, “поляна” і гэтак далей. Пры гэтым аўтар, “па этычных меркаваннях” схаваў за ініцыяламі ўсіх персанажаў свайго “твора”, акрамя Аляксандра Чыгіра.
18.08.2008 Кіраўнік гродзенскага АГП затрыманы перад здачай подпісаў
Кіраўніка гродзенскага АГП затрымалі ў наваградскім мікрараёне "Паўночны Захад" за некалькі гадзін да сдачы подпісаў у раённую камісію.
18.08.2008 Лявон Баршчэўскі зьвярнуўся да старшыні КДБ з патрабаваньнем спыніць перасьлед Аляксандра Меха
Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі зьвярнуўся зь лістом да старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь Зайцава Вадзіма Юр’евіча. Прычына звароту - сытуацыя, якая склалался вакол сябра Партыі БНФ Аляксандра Меха, які вылучаецца ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь па Кобрынскай выбарчай акрузе № 12.
17.08.2008 Сьледзтва па выбуху не мяняе свайго накірунку
Вылучэнца ва ўчастковую камісію, мастоўскага актывіста Алега Пронскага, які два апошніх месяцы быў за мяжой, выклікаюць ў КДБ. З хлопцам хочуць паразмаўляць пра мінскі выбух.
17.08.2008 У Юрыя Карэтнікава ў дзесяты раз знялі адбіткі пальцаў
Юрый Карэтнікаў, прэтэндэнт ў кандыдаты па Паўднёва-Заходняй акрузе №99, паведаміў, што з цягам выбарчай кампаніі ціск на яго узмацняецца.
17.08.2008 З публікацыяў у дзяржаўных СМІ ўжо вымалёўваецца будучы парламент
Дзяржаўныя СМІ па ўсёй краіне працягваюць актыўна “піярыць” асобных прэтэндэнтаў у кандыдаты. Па ўсім відаць, яны ведаюць, пра каго трэба пісаць. З гэтых публікацыяў фактычна можна прасачыць, хто стане “абраннікам народу” на парламенцкіх выбарах.
17.08.2008 Ветка: Прэтэндэнт у кандыдаты аштрафаваны на 1 мільён за адсутныя знакі
Канстанцін Жукоўскі, прэтэндэнт на дэпутацкі мандат па 38-ай выбарчай акрузе, 15 жніўня аштрафаваны Веткаўскім раённым судом. Суддзя Мажэйка С. Ю. лічыць, што ён здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне, "якое выразілася ў пранікненні ў зону радыёактыўнага забруджвання мясцовасці" (арт.16.3 ч.2 КаАП РБ).
17.08.2008 Слуцк: Ідэолагі выканкама "навучаюць" старшыняў і сакратароў участковых камісій
15 жніўня ў будынку Слуцкага раённага выканаўчага камітэта адбыліся два паседжання, на першым з якіх прысутнічалі старшыні і сакратары сельскіх участковых выбарчых камісій, на другім - старшыні і сакратары гарадскіх участковых выбарчых камісій. Дадзеныя паседжанні арганізоўваліся і праводзіліся непасрэдна Слуцкім райвыканкамам у асобах намесніка старшыні выканкама па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай працы Пятра Барысавіча Даўгучыца і начальніка ідэалагічнага аддзела выканкама Ларысы Генадзеўны Дабравольскай.
17.08.2008 Палеская выбарчая акруга: Улады даюць устаноўку, за каго патрэбна галасаваць
У Палескай выбарчай акрузе напоўніцу дзейнічае адміністрацыйны рэсурс за “кандыдата ад улады”. Як паведамляюць у выбарчым штабе прадстаўніка АДС Мікалая Гаўрыленкі, праводзяцца сустрэчы кіраўніцтва райвыканкамаў з працоўнымі калектывамі, на якіх даецца устаноўка на абранне дэпутатам Палаты прадстаўнікоў старшыні Ельскага райвыканкама Сяргея Канопліча.
17.08.2008 Пачалося вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі чацвёртага склікання
17 жніўня пачалося вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі чацвётага склікання.
16.08.2008 Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
Галоўнай падзеяй бягучага тыдня стала завяршэнне фармавання ўчастковых выбарчых камісій. Як паказалі вынікі, працаваць у камісіях будуць толькі асобныя прадстаўнікі дэмакратычных партыяў і грамадскіх аб’яднанняў. Наступнай тэндэнцыяй тыдня стаў яшчэ больш актыўны “піяр” праўладных кандыдытатаў у дзяржаўных СМІ