Навіны на тэму: выбары-2008

29.07.2008 Баранавічы: Утойваецца інфармацыя пра месцы працы сяброў акруговых камісій

Інфармацыю пра месцы працы і пасады сябраў акруговых камісій забаранілі друкаваць па ўсім Баранавіцкім рэгіёне. Пры гэтым такія дадзеныя камісіі не даюць не толькі назіральнікам, а нават сябрам камісій. Так, сябру акруговай камісіі Баранавіцкай сельскай акругі № 7 Яну Савіцкаму да гэтага часу не ўдаецца атрымаць такую інфармацыю. 24 ліпеня на паседжанні акруговай каміссіі № 7 нават было праведзена галасаванне, ці даваць гэтыя дадзеныя, і большасцю галасоў камісія адмовіла іх даваць. Супраць такога рашэння галасаваў толькі адзін сп. Савіцкі.

28.07.2008 Вылучэнцы ад апазыцыі скардзяцца ў ЦВК

Удзельнікі парлямэнцкай выбарчай кампаніі ад накіравалі ў Цэнтральную выбарчую камісію каля дзясятка скаргаў на парушэньні заканадаўства. Канкрэтныя факты — у паведамленьнях зь рэгіёнаў.

28.07.2008 Апазіцыйныя партыі лідзіруюць?

Літаральна два дні засталіся да завяршэння рэгістрацыі ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Прапануем аналіз статыстыцы па заяўках.

28.07.2008 Слонім: ператрус у сябра ініцыятыўнай групы

Актывіст Партыі БНФ Віталь Ешану па тэлефоне паведаміў, што супрацоўнікі міліцыі і КДБ шукалі ў ягонай кватэры наркотыкі.

28.07.2008 У Вушачах затрымалі за збор подпісаў

Увечары 27 ліпеня мясцовыя міліцыянты затрымалі зьбіральнікаў подпісаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Яраслава Берніковіча.

28.07.2008 У Бабруйску ад назіральнікаў хаваюць інфармацыю аб тым, калі праходзяць акруговыя камісіі

- Я некалькі разоў звяртаўся ў акруговую камісію, якая адносіцца да Бабруйскай-Перашамайскай выбарчай акругі, - распавядае назіральнік Віктар Качан. – І па тэлефоне, і неаднаразова прыходзіў туды з прозьбай, каб мне паведамілі, калі будзе паседжаньне камісіі. Кожны раз мне адказвалі, што не могуць гэта зрабіць. Бо паседжаньні, па іх словах, адбываюцца ў працоўным парадку, калі ў іх з’яўляецца неабходнасьць.

28.07.2008 Бабруйск: Супрацоўнікам праваахоўчых органаў далі загад не падпісвацца за незалежных кандыдатаў

Жонка баруйскага міліцыянера паведаміла бабруйскім праваабаронцам, што яе мужу і яго супрацоўнікам начальства забараніла ставіць подпісы за незалежных кандыдатаў. Трэба адзначыць, што жанчына пажадала застацца невядомай, бо баіцца стварыць мужу і сабе праблемы. Але сам гэты факт ужо можа засьведчыць, што выбары ў Бабруйску могуць адбыцца з дапамогай метадаў, якія супярэчаць існуючаму заканадаўству.

28.07.2008 На Аршаншчыне вядомыя вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных групаў

Па Аршанскай-Гарадской акрузе № 26 зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы сябра АГП настаўніка Уладзіміра Юржыца і беспартыйнага начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Жарэла. Абедзьве групы налічваюць па 50 чалавек.

28.07.2008 Магілёў: Сябры акруговай выбарчай камісіі подпісаў не зьбіралі?

Сябра Беларускага Хельсенкскага Камітэту Наталля Самахвалава падазрае, што ўсе восемь сябраў акруговай выбарчай камісіі №87, вылучаных шляхам збору подпісаў у гэту камісію, за сваё вылучэньне ў склад камісіі подпісаў не збіралі.

Смаргонь: Брудныя тэхналогіі ціску на дэмакратычнага прэтэндэнта ў кандыдаты

28.07.2008 Смаргонь: Брудныя тэхналогіі ціску на дэмакратычнага прэтэндэнта ў кандыдаты

Ціск на прэтэндэнта ў кандыдаты Ірыну Вештард не толькі не сьціхае, але набірае моц. Спн. Ірына зарэгістравала сваю ініцыятыўную групу ў Смаргонскай акруговай камісіі № 59 у панядзелак, 21 ліпеня. І адразу ж пачаліся акты запалохваньня. Спачатку невядомыя расфарбавалі ёй уваходныя дзьверы, затым сапсавалі замок, разьбілі камнем вакно. Новы віток ціску пачаўся 25 ліпеня адразу двумя здарэньнямі. Увесь дзень мабільны тэлефон спадарыні Ірыны быў "атакаваны" тэлефанаваньнямі ад мужчын. Усе яны знайшлі яе нумар на інтэрнэт-старонцы ў раздзеле “інтым”.

28.07.2008 Магілёў: Супраць незалежнага прэтэндэнта Аляксея Паўлоўскага пачалі выкарыстоўваць чорны піяр

За два дні ініцыятыўная група Аляксея Паўлоўскага сабрала 140 подпісаў, але сам прэтэндэнт у кандыдаты адчувае моцнае супрацьдзеяньне ўладаў у гэтым працэсе. Падчас збору подпісаў Аляксей Паўлоўскі сутыкнуўся з неардынарнай сітуацыяй, якая пазьней паўтарыся шмат разоў. Справа ў тым, што некаторыя жыхары дамоў адмовіліся даваць за яго свае подпісы, матывуючы гэта тым, што дырэктар сярэдняй школы №33 спадар Нікіфарэнка яшчэ да пачатку выбарчай кампаніі склікаў паседжаньні бацькоў, на якіх паведамляў ім і школьнікам, што спадар Аляксей Паўлоўскі дармаед, два гады нідзе не працаваў і жыў за кошт дзіцячых дапамог і што за яго не варта ні падпісвацца, ні галасаваць.

28.07.2008 Бабруйск: Асуджаны кандыдат у дэпутаты Аляксандр Чыгір

Сёньня ў Бабруйску быў вынесены прысуд Аляксандру Чыгіру, які зьбіраецца прыняць удзел у выбарах у якасьці кандыдата ў дэпутаты па Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе. Нягледзячы на несупадзеньні ў паказаньнях сведкаў, і той факт, што ён быў зьбітым супрацоўнікамі міліцыі, грамадскага актывіста прызналі вінаватым у тым, што ён быццам бы пашкодзіў аўтамабіль таксі, і збіў кіроўцу. Прысуд – два штрафы па 30 базавых і дзесяць сутак арышту.

25.07.2008 Салігорск: У складзе акруговых камісій - супрацоўнікі выканкамаў і дзяржаўных арганізацый

Адзінай газетай рэгіёна, якая апублікавала дадзеныя аб месцах працы і пасадах сябраў акруговых выбарчых камісій, стала газета "Нясвiжскiя Навiны". У артыкуле указаны склад акруговай выбарчай камісіі Нясвіжскай выбарчай акругі №72 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Акрамя прозьвішча, імя, імя па бацьку, спосабу вылучэньня кожнага сябры акруговай камісіі, указана таксама месца працы і пасада.

25.07.2008 Салігорск: На патэнцыйных сябраў ініцыятыўных групаў аказваецца ціск

Назіральніку па Слуцкай выбарчай акрузе №74 Віталю Амяльковічу стала вядома, што падчас стварэньня ініцыятыўнай групы аднаго з прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.У. Юрэвіча, сябра БСДП (Грамада), на яе магчымых чальцоў апынялася ціск. Мэтай ціску было жаданне не дапусціць удзелы асобных грамадзян у працы ініцыятыўнай групы Юрэвіча.

25.07.2008 Вілейка: Затрыманы кіраўнік Менскай абласной структуры БНФ Зьміцер Вінаградаў

У 16.30 на трасе Вілейка-Мядзель каля павароту на в. Брусы быў затрыманы кіраўнік Менскай абласной структуры БНФ Зьміцер Вінаградаў, які накіроўваўся ў вілейскую акруговую выбарчую камісію, каб падаць новы сьпіс ініцыятыўнай групы. На паседжаньні камісіі 24.07 ініцыятыўную групу Зьміцера Вінаградава не зарэгістравалі, бо адзін з сяброў групы, пад ціскам мясцовай вертыкалі, напісаў заяву аб парушэньні заканадаўства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства