Навіны на тэму: выбары-2008

14.07.2008 Магілёўшчына: фармаваньне акруговых камісіяў прайшло без галасаваньня

Адбылося сумеснае паседжаньне аблвыканкаму і прэзыдыюму аблсавету дэпутатаў Магілёўскай вобласьці, на якім былі зацьверджаныя акруговыя выбарчыя камісіі на Магілёўшчыне.

14.07.2008 Новая хваля перасьледу дэмакратычных актывістаў і праваабаронцаў – фінансавая

У Беларусі набірае моц кампанія па праверцы даходаў і маёмасьці вядомых палітычных дзеячоў і дэмакратычных актывістаў, а таксама тых, хто заявіў аб сваім намеры браць удзел у выбарчай кампаніі, або ў якасьці кандыдата у дэпутаты, або ў якасьці назіральніка. Нецяжка здагадацца, што падатковыя праверкі пачаліся пасьля гучных заяў Прэзідэнта Лукашэнкі аб тым, што, маўляў, апазіцыя жыве лепей за ўсіх і нідзе не працуе.

14.07.2008 Магілёўшчына: толькі 2 апазыцыянэры ў складзе акруговых выбарчых камісіяў

З 20-ці прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных і грамадзкіх арганізацыяй у склад акруговых выбарчых камісіяў на Магілёўшчыне абраныя толькі 2 чалавекі - прадстаўнік ад партыі БНФ Мігурскі Пётр і прадстаўнікі ад ПКБ Валер Беразіенка.

11.07.2008 Апазыцыя вылучыла ў камісіі каля 150 кандыдатаў

Сёньня — апошні дзень вылучэньня кандыдатаў у склад акруговых выбарчых камісіяў. Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы яшчэ да пачатку выбарчай кампаніі публічна абвясьцілі сваю мэту — прапанаваць свайго кандыдата ў кожную са 110 камісіяў

11.07.2008 Вылучылі ў камісію — падай дэклярацыю

У Гомельскай вобласьці да ціску на вылучэнцаў у акруговыя выбарчыя камісіі спрычынілася й фінансавая міліцыя дэпартаменту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю. Так, у Жлобіне прадпрымальнік і грамадзкі актывіст Анатоль Папоў атрымаў позву ў мясцовы аддзел фінансавай міліцыі.

11.07.2008 Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера

Паведамленьне для СМІ

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 344 ад 24 чэрвеня 2008 г. былі прызначаныя выбары дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканьня. Паводле дадзенага Указу выбары павінны адбыцца 28 верасня 2008 г.

11.07.2008 Магілёўскіх актывістаў дапусцілі да паседжаньня, на якім будуць зацвярджацца спісы акруговых выбарчых камісій

У Магілёве сумеснае паседжаньне аблвыканкама і прэзідыума аблсавета, на якім будзе зацвярджацца спіс сябраў выбарчых акругаў, пройдзе 14 ліпеня а 9-00 гадзіне ў актавай зале будынку аблвыканкама. Такі адказ атрымалі актывісты дэмакратычнага руху Барыс Бухель, Валеры Беразіенка і Рыгор Кастусёў, звяртаючыся з афіцыйным лістом да аблвыканкама, прэзідыума аблсавета і старшыні магілёўскага аблвыканкама Барыса Батуры.

11.07.2008 Гародня: Ціск на вылучэнцаў у акруговыя камісіі

На Гарадзеншчыне на вылучэнцаў у акруговыя камісіі ад дэмакратычных партый пачынаецца адміністрацыйны ціск. Гэта асабліва кантрастна на фоне ўчорашняга выступу кіраўніка дзяржавы, у якім ён заклікаў уладныя структуры ўсяляк “забяспечыць роўныя выбарчыя магчымасьці”.

11.07.2008 У Гомелі не дазваляюць зьбіраць подпісы выбарцаў

Жыхарка Гомелю Яніна Кавальчук паскардзілася “Свабодзе”, што ёй чыняць перашкоды ў зборы подпісаў за вылучэньне прадстаўніка незалежнага прафсаюзу РЭП Віктара Казлова ў склад камісіі Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акругі № 36.

10.07.2008 Лукашэнка запатрабаваў стварыць роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў у дэпутаты

Для ўсіх кандыдатаў у дэпутаты неабходна стварыць роўныя ўмовы. Аб гэтым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па актуальных пытаннях правядзення парламенцкіх выбараў.

10.07.2008 М.Чарнавус: “Мяне караюць за намер удзельнічаць у выбарах”

Мікалай Чарнавус — у сьпісе прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат ад АДС, вылучаны грамадзкім аб’яднаньнем “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”. Актывіст цьвердзіць, што за такія намеры ўлада пачала перасьлед — цяпер Чарнавуса пазбаўляюць выдзеленага раней зямельнага ўчастка для будаўніцтва кавярні.

10.07.2008 Бабруйск: працягваецца збор подпісаў за вылучэнне ў акурговыя камісіі

Ад дэмакратычнай супольнасьці Бабруйска ў акруговыя выбарчыя камісіі зьбіраюцца вылучацца тры прэтэндэнты па трох акругах. Яны разам з дэмакратычнымі актывістамі горада і сябрамі завяршаюць збор неабходнай колькасьці подпісаў.

10.07.2008 Магілёўскія актывісты заявілі аб намеры прысутнічаць пры фармаваньні акруговых камісіяў

Магілёўскія актывісты зьвярнуліся да прадстаўнікоў магілёўскай улады з просьбай паведаміць месца, дату і час сумеснага паседжаньня аблвыканкама і прэзідыума аблсавета, на якім будзе зацьвярджацца спіс сябраў акруговых выбарчых камісіяў.

10.07.2008 У Магілёўскай вобласці ў акруговыя камісіі вылучана каля 100 чалавек

Пра гэта паведаміў галоўны спецыяліст ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Юры Масюк.

10.07.2008 Хуліганства ці запалохваньне?

Гарадзенскаму палітыку, які зьбіраюцца ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах, пабілі вокны ў машыне

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства