Навіны на тэму: выбары-2008
16.07.2008 Кобрынскаму актывісту Аляксандру Меху пагражаюць
8 ліпеня кобрынскаму актывісту Аляксандру Меху патэлефанавалі з пагрозамі. Вось што расказаў сам Аляксандр: “8 ліпеня 2008 года у 12.11 мне патэлефанавалі на мабільны тэлефон. Я прыняў выклік. Той, хто тэлефанаваў, адразу пачаў нецэнзурна выказвацца, абражаць, пагражаць мне. Я перапыніў яго і сказаў: "Я больш ня буду з вамі размаўляць". Потым адключыў тэлефон. На маім апараце зафіксаваўся нумар абанента - +375164225659.
16.07.2008 Выбухоўку шукаюць у сваякоў Васіля Старавойтава
Некалькі разоў міліцыя наведвала дом Тацяны Жалабаевай, дачкі былога старшыні гаспадаркі “Расьсьвет”, двойчы Героя сацыялістычнай працы Васіля Старавойтава. “За тыдзень прыходзілі ажно 8 разоў, усё цікавіліся маім мужам Сяргеем Жалабаевым, які быў асуджаны за незаконнае захоўваньне зброі. Пыталіся, дзе быў 3 і 4 ліпеня, ці хавае дзе зброю і выбухоўку”, — паведаміла Тацяна.
15.07.2008 Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
14 ліпеня 2008 г. У Беларусі завершылася фармаванне акруговых выбарчых камісій па правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальна схода Рэспублікі Беларусь
15.07.2008 Барысаў: Датэрміновая агітацыя на Барысаўскім радыё
Чалец Барысаўскага раённага савета Беларускага грамадскага аб'яднаньня ветэранаў Сяргей Рабаў зачытаў па Барысаўскім радыё (перадачы трансляваліся па мясцовай радыёсетцы 14 і 15 ліпеня), зварот да ўсіх ветэранаў і выбаршчыкаў, прыняты пленумам рэспубліканскага савета гэтай арганізацыі ў сувязі з падрыхтоўкай і правядзеньнем чарговых выбараў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу краіны.
15.07.2008 Полацк: “Моцны парламент – аснова палітычнай стабільнасьці, дабрабыту і прагрэсу грамадства”
У працоўных калектывах Полацка на працягу некалькіх апошніх тыдняў праводзіліся абавязковыя для наведваньня “інфармацыйныя дні” на тэму “Моцны парламент – аснова палітычнай стабільнасьці, дабрабыту і прагрэсу грамадства”. Загад правесці такія дні з абавязковым складаньнем пратаколу сходу прыйшоў з гарвыканкама. У некаторых калектывах інфармаваньне праводзілі прадстаўнікі гарвыканкаму, у некаторых – адміністрацыя па распаўсюджаным загадзя тэксце.
15.07.2008 Назіральніка ад БХК не пусьцілі на паседжаньне Мінаблвыканкама і Прэзідыума аблсавета дэпутатаў
14 ліпеня 2008 года ў 08.50 назіральнік ад РПГА "БХК" Леанід Андрэевіч Мархотка прыбыў у г. Менск на сумеснае паседжаньне Менскага абласнога выканаўчага камітэта і Прэзідыума Менскага абласнога Савета дэпутатаў па фармаваньні акруговых выбарчых камісій па выбарах у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Леанід Мархотка пайшоў у залу № 413 будынку Менскага абласнога выканаўчага камітэта, дзе ўжо сабраліся чальцы Прэзідыума Саветаў дэпутатаў і службовыя асобы Мінаблвыканкама. Па афіцыйным паведамленьні паседжаньне павінна было пачацца ў 09.30 і праходзіць пад старшынствам намесьніка старшыні Мінаблвыканкама Уладзіміра Аляксандравіча Гурыновіча.
15.07.2008 Віцебшчына: Фармаваньне акруговых камісяў прайшло ў паўзакрытым рэжыме
Фармаваньне акруговых камісіяў па выбарах у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на Віцебшчыне прайшло ў паўзакрытым рэжыме. На сумеснае паседжаньне аблвыканкама і прэзідыюма аблсавета не дапусьцілі ні недзяржаўных журналістаў, ні проста грамадзянаў Рэспублікі Беларусь. Міліцыянтам-ахоўнікам далі два спісы прозьвішчаў людзей, якія ўдзельнічалі ў паседжаньні ці якім было дазволена прысутнічаць у зале. З прадстаўнікоў прэсы запрашэньне наведаць мерапрыемства атрымалі карэспандэнты Віцебскага абласнога тэлерадыёкамітэту, БелТА і двух выданьняў аблвыканкама і аблсавета – газэтаў “Віцебскі рабочы” ды “Народнае слова”.
14.07.2008 Магілёў: назіральнікі ад дэмакратычных партыяў і арганізацыяў спрабуюць патрапіць на першыя паседжаньні акруговых камісій
У Магілёве ўзнікла праблема куды падаваць пратаколы паседжаньняў, на якіх вылучаны назіральнікі ад МГА “Магілёўскі праваабарончы цэнтар”, Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньня”, Партыі камуністаў Беларускай і магілёўскай гарадской дабрачынай арганізацыі “Отклик” і як патрапіць на першыя паседжаньні акруговых выбарчых камісій.
14.07.2008 Берасьце: Вынікі фармаваньня акруговых камісій
Сёньня, 14 ліпеня, у Берасьці на сумесным паседжаньні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта адбылося зацьвержданьне спісу 208 сябраў 16 акруговых выбарчых камісій.
14.07.2008 Магілёў: Дэмакраты заяўляюць пратэст
Магілёўскія дэмакраты заяўляюць пратэст па працэдуры правядзеньня паседжаньня і механізму фармаваньня акруговых камісій
14.07.2008 Магілёў: На першае паседжаньне акруговай камісіі не пусьцілі назіральніка
У Магілёве сябру сойму БНФ Зміцеру Салаўёву паведамілі, што першае паседжаньне акруговай камісіі ўжо адбылося.
14.07.2008 Гародня: Аблвыканкам адмаўляецца паведаміць пра склад акруговых камісій
У Гарадзенскім аблвыканкаме катэгарычна адмаўляюцца паведаміць пра ўключэньне ці неўключэньне вылучэнцаў у акруговыя камісіі ад Аб’яднаных Дэмакратычных Сілаў.
14.07.2008 Берасьце: У акруговых камісіях не хапіла месца ўсім жадаючым
Сёньня, 14 ліпеня, у Брэсце на сумесным паседжаньні прэзідыума абласнога Савету дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта адбылося зацвержванне спіса 208 сябраў 16 акруговых выбарчых камісіяў.
14.07.2008 Менск і Менская вобласьць: сябраў БХК не пусьцілі на паседжаньне
На сумеснае паседжаньне абласнога савета дэпутатаў і аблвыканкама не пусьцілі прадстаўнікоў БХК, у якіх было накіраваньне ад арганізацыі. У прыватнасцьці, не патрапіў на паседжаньне Уладзімір Осіпчык.
14.07.2008 Гародня: паседжаньне па фармаваньні акруговых камісіяў прайшло фактычна ў закрытым фармаце
Сумеснае паседжаньне Гарадзенскага аблвыканкаму і аблсавету па фармаваньні акруговых камісій па папярэдняй інфармацыі павінна было адбыцца 14 ліпеня а 10-й гадзіне. Але калі прадстаўнікі партый, няўрадавых арганізацыяў, прэсы і праваабаронцы прыйшлі ў вызначаны час, то ім паведамілі, што камісіі ўжо сфармаваныя, і іх склад абвешчаны.