Навіны на тэму: правы працоўных
25.10.2011 Барысаў: страйк спынены, абяцаюць павышэння зарплаты
У Барысаве страйк камунальнікаў скончыўся каля адзінаццаці гадзін раніцы ў аўторак. Такім чынам, працягваўся ён трохі больш за адзін працоўны дзень.
25.10.2011 У Барысаве страйкуюць камунальнікі
Работнікі двух падраздзяленняў барысаўскага камунальнага прадпрыемства «Жыллё» з панядзелка абвясцілі страйк. Пачаць працаваць абяцаюць толькі пасля павышэння зарабатнай платы. У аўторак пратэстоўцы маюць намер працягнуць страйк, з’явіўшыся на працу без спазненняў.
24.10.2011 Працоўныя ААТ «Полацк-Шкловалакно» патрабуюць павышэння заробку праз суд
Памочнік майстра цэха № 7 ААТ «Полацк-Шкловалакно», сябра Свабоднага прафсаюзу Мікола Шарах падаў у Полацкі гарадскі суд іскавую заяву з патрабаваннем павысіць аплату працы за дадатковую працу, якую даводзіцца выконваць рабочым па патрабаванні адміністрацыі.
21.10.2011 Рабочыя Магілёўскага домабудаўнічага камбіната гатовы страйкаваць
У арганізацыі створаны страйкам, у склад якога ўвайшло сем чалавек. Перадумовамі для прадстрайкавай сітуацыі сталі перыядычныя затрымкі з выплатай заробкаў на 10 і болей дзён рабочым цягам апошніх некалькіх месяцаў.
20.10.2011 Звольнены рэдактар найбуйнейшага ЛГБТ-партала Беларусі
Паводле слоў Аляксандра Палуяна, падставай для гэтага стала яго нетрадыцыйная сэксуальная арыентацыя.
20.10.2011 Кандыдат навук са Шклова працы ў Беларусі так і не знайшоў
Былы дацэнт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, кандыдат эканамічных навук Пётр Мігурскі, які быў звольнены з працы на пачатку лютага 2011 года за актыўны ўдзел у перадвыбарчай кампаніі, не можа ўладкавацца на працу да гэтага часу. Ён з’яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева.
19.10.2011 Свабоднаму прафсаюзу ААТ «Полацк-Шкловалакно» не даюць падпісаць калектыўны дагавор
СПБ звязвае нежаданне дырэктарата бачыць іх подпіс з артыкулам № 24 Закона аб прафсаюзах, які гарантуе прафсаюзным актывістам пэўную абарону ад звальнення ў выпадку рознагалосся з кіраўніцтвам. Аднак дадзены артыкул прымяняецца толькі ў тым выпадку, калі пэўны прафсаюз з'яўляецца ўдзельнікам калектыўнага дагавора.
13.10.2011 Актывістку кампаніі "Гавары праўду” Тацяну Касатую адлічаюць з аспірантуры
У Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягвае нарастаць ідэалагічны ціск. На пачатку гэтага тыдня стала ведама, што аспірантку гэтай навучальнай установы Тацяну Касатую адлічаюць з аспірантуры. У верасні яна была звольнена з працы з Гарадзенскага Дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музею, дзе яна працавала тры гады навуковай супрацоўніцай.
13.10.2011 Маладэчна: Працаўнікі камунальных службаў пратэстуюць
Учора ў Маладэчне адбылася стыхійная акцыя пратэсту працаўнікоў мясцовых камунальных службаў. Працаўнікі звярнуліся да начальства, пагражаючы масава не выйсці на працу ці напісаць заявы аб звальненні. Атрымаўшы разліковыя лісты, людзі даведаліся, што іх заробкі значна меншыя, чым у мінулым месяцы.
12.10.2011 Баранавічы: велапрабегам па чынавенстве і бюракратызме
12 кастрычніка ў Баранавічах прадпрымальнік Мікалай Чарнавус падаў заяву ў гарвыканкам на правядзенне велапрабегу 27 кастрычніка. Такім чынам ён хоча праінфармаваць грамадскасць горада і раёна аб адмове райвыканкама ў прадастаўленні ў арэнду мясцовым прадпрымальнікам калгасных фермаў, якія зусім не выкарыстоўваюцца.
04.10.2011 Сям’я журналіста засталася беспрацоўнай
Сям’я выдаўца і рэдактара крычаўскай незалежнай газеты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага засталася без афіцыйнага прыбытку. З жонкай, настаўніцай, не падоўжылі працоўны кантракт у мясцовым ліцэі, а сам журналіст не можа знайсці сабе ў раёне працы.
22.09.2011 Паміж пазыкай перад універсітэтам і забаронай на прафесію
З выпускніцаў Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэту (БДМУ) сёстраў Юліі і Ліліі Івашкевіч у парушэнне двухбаковай дамовы з Расіяй спаганяюць прыкладна па 30 мільёнаў рублёў. Разам з тым, у Беларусі ўладкавацца на працу па спецыяльнасці дзяўчынам, якія прайшлі ардынатуру у Маскве, не даюць.
16.09.2011 Страйк на заводзе зборнага жалезабэтону ў Сьветлагорску
15 верасьня на заводзе зборнага жалезабэтону № 11 АТТ «Сьветлагорскі домабудаўнічы камбінат» адбыўся стыхійны страйк. Як паведаміў адзін з працаўнікоў заводу, з раніцы адмаўляліся прыступаць да працы рабочыя каркасна-панэльнага цэху.
15.09.2011 Страйк на заводзе зборнага жалезабэтону ў Сьветлагорску
15 верасня на заводзе зборнага жалезабэтону № 11 АТТ «Сьветлагорскі домабудаўнічы камбінат» адбыўся стыхійны страйк. Як паведаміў адзін з працаўнікоў заводу, з раніцы адмаўляліся прыступаць да працы рабочыя каркасна-панэльнага цэху. Яны патрабавалі забясьпечыць іх працай, падвысіць заробкі й выплаціць грошы за жнівень.
15.08.2011 Штраф праз 58 дзён
Празь 58 дзён пасьля акцыі маўклівага пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" аштрафаваны былы пажарны Жлобінскага аддзелу Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Раман Чуяшкоў.