Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма

Паралізаваны вязень: Тут акціруюць толькі смертнікаў, каму засталося вельмі мала…

19.01.2017 Паралізаваны вязень: Тут акціруюць толькі смертнікаў, каму засталося вельмі мала…

Напалову паралізаванага зняволенага пасля менінгіту адпраўляюць з Рэспубліканскага шпіталя назад, у папраўчую калонію №22 “Воўчыя Норы”, дзе ён адбывае пакаранне.

Андрэю Бандарэнку прад’яўлена канчатковае абвінавачванне па артыкуле 411 КК

12.01.2017 Андрэю Бандарэнку прад’яўлена канчатковае абвінавачванне па артыкуле 411 КК

Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, 11 студзеня Андрэю Бандарэнка было прад’яўлена канчатковае абвінавачванне па ч.2 арт 411 УК – “Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, здзейсненае асобай, асуджанай за цяжкае або асабліва цяжкае злачынства”. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Справа Барбашынскага: ці знойдуць следчыя вінаватых у ягонай смерці?

12.01.2017 Справа Барбашынскага: ці знойдуць следчыя вінаватых у ягонай смерці?

Маці памёрлага ў Жодзінскай турме Ігара Барбашынскага жыхарка Слуцка Галіна Шаравар 11 студзеня была запрошана ў упраўленне Следчага камітэту па Мінскай вобласці, куды з Жодзінскага СК перадалі крымінальную справу па факце смерці ў турэмнай лякарні яе сына.

Ці знойдзе прычыну смерці Барбашынскага больш высокі ўзровень следства?

09.01.2017 Ці знойдзе прычыну смерці Барбашынскага больш высокі ўзровень следства?

Крымінальнай справай па факту смерці Ігара Барбашынскага будзе займацца упраўленне Следчага камітэту па Мінскай вобласці

Жодзіна: узбуджана крымінальная справа супраць турэмных медыкаў

14.12.2016 Жодзіна: узбуджана крымінальная справа супраць турэмных медыкаў

Жодзінскі гарадскі аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце смерці ў Турме №8 г. Жодзіна жыхара Слуцка Ігара Барбашынскага.

Бандарэнка пра ўмовы ў магілёўскай турме: «Заклейваў на зіму акно камэры, дзіркі нават у шыбе»

08.12.2016 Бандарэнка пра ўмовы ў магілёўскай турме: «Заклейваў на зіму акно камэры, дзіркі нават у шыбе»

Пра ўмовы ў магілёўскай турме распавёў у лісьце вязень Андрэй Бандарэнка. Бацька праваабаронцы Валер Бандарэнка зачытаў кавалкі з ліста карэспандэнту Радыё Свабода.

 Жана Пцічкіна рыхтуе пазоў аб спагнанні кампенсацыі за смерць сына ў СІЗА

07.12.2016 Жана Пцічкіна рыхтуе пазоў аб спагнанні кампенсацыі за смерць сына ў СІЗА

Маці загінулага ў Мінскім СІЗА №1 мінчука Ігара Пцічкіна, рыхтуе пазоў аб спагнанні маральнай і матэрыяльнай шкоды з Дэпартамента выканання пакаранняў МУС і фельчара ізалятара Аляксандра Крылова.

СК прызначыў дадатковую экспертызу па факце смерці ў турме Ігара Барбашынскага

05.12.2016 СК прызначыў дадатковую экспертызу па факце смерці ў турме Ігара Барбашынскага

Працягваецца праверка па справе раптоўнай смерці Ігара Барбашынскага ў медчастцы Жодзінскай турмы.

Міхаіл Жамчужны адбыў у ШЫЗА пяць сутак і, верагодна, зараз зноў утрымліваецца там

02.12.2016 Міхаіл Жамчужны адбыў у ШЫЗА пяць сутак і, верагодна, зараз зноў утрымліваецца там

Афіцыйнай нагодай для пакарання адміністрацыя калоніі назвала “спробу ўцёкаў”.

Магілёўскі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі Андрэя Бандарэнкі

30.11.2016 Магілёўскі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі Андрэя Бандарэнкі

Вязень дамагаўся прызнання судом неправамоцнымі дысцыплінарных спагнанняў у дачыненні да яго з боку адміністрацый пенітэнцыярных установаў. Рашэнне касацыйнай інстанцыі Андрэй Бандарэнка абскардзіць у наглядным парадку.

Алесь Бяляцкі: Асноўны “фактар перавыхавання” у папраўчай сістэме – гэта страх

30.11.2016 Алесь Бяляцкі: Асноўны “фактар перавыхавання” у папраўчай сістэме – гэта страх

Матэрыял, у якім старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” распавядае, чым на самай справе з’яўляюцца папраўчыя калоніі і турмы ў Беларусі.

Фельчар СІЗА асуджаны. Што засталося за кадрам?

29.11.2016 Фельчар СІЗА асуджаны. Што засталося за кадрам?

Праваабаронцы, якія па версіі абаронцы Крылова - адваката В. Михайлова "ў нас у краіне знаходзяцца на фінансаванні ЦРУ», разам з сям'ёй загінулага дамагліся амаль немагчымага.

Міхаілу Жамчужнаму пагражае ШЫЗА

22.11.2016 Міхаілу Жамчужнаму пагражае ШЫЗА

Палітвязень Міхаіл Жамчужны ў апошні час неаднойчы заяўляў пра ўзмацненне ў дачыненні яго ціску з боку адміністрацыі калоніі.

Іван Барбашынскі баіцца памерці ў СІЗА ўслед за братам

17.11.2016 Іван Барбашынскі баіцца памерці ў СІЗА ўслед за братам

У судзе Слуцкага раёна 16 лістапада распачаўся судовы разгляд справы супраць братоў Барбашынскіх, адзін з якіх – Ігар Барбашынскі – пры невысветленных абставінах 20 верасня 2016 года памёр у СІЗА г. Жодзіна.

Чарговая смерць ў Жодзінскай турме:  незразумелая хвароба ці брутальнае збіццё?

02.11.2016 Чарговая смерць ў Жодзінскай турме: незразумелая хвароба ці брутальнае збіццё?

Праваабаронцам “Вясны” сталі вядомыя некаторыя акалічнасці раптоўнай смерці ў Жодзінскай турме №8 жыхара Слуцкага раёна Ігара Барбашынскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства