Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
09.12.2014 Cаманадзейны следчы Скавародкін: "Ён няхай мяне баіцца - я ж з СК"
Пётр Кучура распавёў пра нядаўнюю размову са следчым Скавародкіным. Напэўна, той наведаўся да асуджанага ў межах чарговай праверкі па факце аб катаваннях хлоркай у магілёўскай ПК-15, але размова звялася толькі да прэтэнзіяў на адрас Кучуры, па скаргах якога адмененыя ўжо чатыры пастановы гора-следчага.
01.12.2014 Свет без турмаў. Гэта магчыма?
Інтэрнэт-праект kalidor.net паспрабаваў разабрацца, у чым асноўная праблема сучаснай пенітэнцыярнай сістэмы, ці магчыма скасаваць інстытут турмы і як павінна выглядаць пакаранне. На гэтыя пытанні адказвалі і праваабаронцы Наста Лойка і Павел Сапелка.
24.11.2014 Аляксандр Вайцешык скардзіцца на ўмовы ўтрымання ў Нясвіжскім ІЧУ
У скарзе адзначаецца, што ў камеры № 4 няма туалета, а сукамернікі карысталіся адкрытым вядром, якое стаяла ў брудным куце. Смурод у камеры быў настолькі вялікі, што ў такіх умовах немагчыма адчуваць сябе чалавекам.
24.11.2014 З'явілася надзея на аб'ектыўны суд у справе пра гібель Аляксандра Акуліча ў светлагорскім ІЧУ
Суд Светлагорскага раёна адмяніў пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці Аляксандра Акуліча, пагадзіўшыся з усімі довадамі скаргі праваабаронцаў.
12.11.2014 Алесь Бяляцкі звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з нагоды працоўнай дыскрымінацыі зняволеных
Праблему, якую праваабаронца апісвае ў звароце ў Канстытуцыйны суд, ён спазнаў на сабе ў бабруйскай калоніі, і яна закранае ўсіх асуджаных, што працуюць у месцах зняволення.
05.11.2014 Справа Пятра Кучуры высвечвае непрафесіяналізм супрацоўнікаў Следчага камітэта
Пракуратура адмяніла чацвертую запар пастанову сумна вядомага магілёўскага следчага Скавародкіна аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце катаванняў асуджанага.
25.10.2014 Актывіст скардзіцца на прыніжаючыя ўмовы ўтрымання ў салігорскім ІЧУ
Уладзімір Лемеш накіраваў скаргу ў пракуратуру на ўмовы ўтрымання пад вартай у Салігорскім ізалятары часовага ўтрымання. Гэтыя ўмовы актывіст лічыць прыніжаючымі чалавечую годнасць.
20.10.2014 Магілёўскія следчыя вырашылі ігнараваць Людмілу Кучура
Людміла Кучура, дамагаючыся пакарання за катаванні мужа ў ПК-15, пасля года перапіскі з магілёўскім аддзелам Следчага камітэта раптам апынулася ў баку: следчыя сталі ігнараваць скаргі, адмаўляючыся прызнаваць яе ў якасці заяўніка.
05.10.2014 Уладзімір Лемеш пра ўмовы ўтрымання ў Салігорскім ІЧУ: на 15 чалавек 3 матрацы
"Умывальнік і адмежаваны ўнітаз гэта добра, але змыў у тым унітазе не працуе. Нейкай абрэзанай пластыкавай бутэлькай прыходзілася насіць туды ваду з ўмывальніка. Потым у гэту ж бутэльку налівалі гарбату, бо кубкаў не было".
01.10.2014 Неверагодна, але факт: следчы Скавародкін прызнае факт катаванняў Пятра Кучуры (копіі дакументаў)
Асуджаны атрымаў копіі дзвюх пастановаў пра прызначэнне судмедэкспертызы, якія пацвярджаюць гэта літаральна.
29.09.2014 Уцёкі навучэнцаў са СпецПТВ набываюць масавы характар
26 верасня з Магілёўскага спецвучылішча закрытага тыпу збеглі 34 навучэнцы. Матыў, па словах парушальнікаў, просты: хацелі вярнуцца дамоў. Гэта не першы выпадак масавых пабегаў са спецвучылішчаў у Беларусі.
24.09.2014 Вярхоўны суд не паставіў кропку ў справе загінулага ў Светлагорскім ІЧУ
У маці Аляксандра Акуліча, якая дамагаецца пакарання для міліцыянтаў, з'явілася надзея, што яе скарга на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы будзе перагледжана судом Светлагорскага раёна.
23.09.2014 Пра працоўную дыскрымінацыю зняволеных у Беларусі
Аналіз прававых актаў, што рэгулююць працу зняволеных, выяўляе дыскрымінацыю, перш за ўсё, у пытаннях аплаты працы, прадастаўлення адпачынкаў і сацыяльных гарантый.
19.09.2014 Экспертыза застаецца камянём перапоны ў справе пра катаванні Пятра Кучуры
Год таму ў магілёўскай ПК-15 хлоркай быў атручаны Пётр Кучура. Увесь гэты час органы следства, пакрываючы адміністрацыю калоніі, усяляк пазбягаюць судмедэкспертызы, якая магла б пацвердзіць факт катаванняў асуджанага.
04.09.2014 Удзельніцы Pussy Riot будуць інфармаваць пра сітуацыю ў расійскіх калоніях і катаванні ў паліцыі
Праваабарончая арганізацыя «Зона права», заснаваная Надзеяй Талаконнікавай і Марыяй Алёхінай, пачала выпуск анлайн-выдання «МедыяЗона».