Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма

Сутычка вакол нелегалаў

28.08.2014 Сутычка вакол нелегалаў

Юрыст ПЦ "Вясна" Наста Лойка, якая прымала ўдзел у падрыхтоўцы дакладу аб праблемах утрымання мігрантаў у Беларусі, пракаментавала сайту Naviny.by выпад прадстаўніка Дзяржпагранкамітэта на адрас аўтараў дакладу – кампаніі "Нелегальных людзей не бывае".

Прадстаўлены аналітычны даклад пра становішча затрыманых мігрантаў у Беларусі

27.08.2014 Прадстаўлены аналітычны даклад пра становішча затрыманых мігрантаў у Беларусі

Даследванне праводзіла Грамадзянская кампанія "Нелегальных людзей не бывае" пры падтрымцы Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў траўні-ліпені 2014 г.

Павел Сапелка пра скажэнні пенітэнцыярнай статыстыкі

12.08.2014 Павел Сапелка пра скажэнні пенітэнцыярнай статыстыкі

На мінулым тыдні былі агучаны дыяметральна процілеглыя заявы пра колькасць зняволеных у Беларусі - ад прэзідэнта Лукашэнкі і інтэрнэт-газеты «Салідарнасць». Праваабаронцы са скептыцызмам паставіліся да вынікаў абодвух падлікаў.

У Светлагорску з'явіліся плакаты супраць міліцэйскага свавольства (фота)

04.08.2014 У Светлагорску з'явіліся плакаты супраць міліцэйскага свавольства (фота)

Пяцьдзесят плакатаў, расклееных на вуліцах Светлагорску, распавядаюць гараджанам шакуючую гісторыю пра смерць Аляксандра Акуліча ад рук супрацоўнікаў мясцовай міліцыі.

Экспертны аналіз змяненняў у заканадаўства, якое рэгулюе накіраванне грамадзян у ЛПП

30.07.2014 Экспертны аналіз змяненняў у заканадаўства, якое рэгулюе накіраванне грамадзян у ЛПП

"ЛПП па-ранейшаму выконвае, у асноўным, карныя функцыі, а запланаванае павелічэнне колькасці гэтых устаноў напэўна пацягне павелічэнне колькасці зняволеных у іх грамадзян", - канстатуе эксперт па пытаннях пенітэнцыярнай сістэмы, юрыст Павел Сапелка.

Прызначана дадатковая праверка па справе аб катаваннях Пятра Кучуры

28.07.2014 Прызначана дадатковая праверка па справе аб катаваннях Пятра Кучуры

Пракурор горада Магілёва, разгледзеўшы скаргу жонкі асуджанага на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў ПК-15, адмяніў дадзеную пастанову Магілёўскага міжраённага аддзела Следчага камітэта.

 Як апантана міліцыя ўпякае ў ЛТП. Сведчанне мінчука

23.07.2014 Як апантана міліцыя ўпякае ў ЛТП. Сведчанне мінчука

У апорцы - віно для затрыманых, на раніцу - медкамісія, а да вечара - і суд. Жыхар Менска распавёў праваабаронцам, якімі метадамі праваахоўнікі ўпякаюць «нядбайных» грамадзянаў у ЛТП.

Людміла Кучура не здаецца ў супрацьстаянні з органамі следства

18.07.2014 Людміла Кучура не здаецца ў супрацьстаянні з органамі следства

Пасля праверкі, якой доўга дамагалася жонка асуджанага Пятра Кучуры, Магілёўскі міжраённы аддзел СК адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце неправамерных дзеянняў адміністрацыі ПК-15 г.Магілёва. Людміла Кучура абскардзіла гэтае рашэнне гарадскому пракурору.

Валянціне Акуліч адмоўлена ў задавальненні нагляднай скаргі па справе аб смерці сына ў Светлагорскім ІЧУ

10.07.2014 Валянціне Акуліч адмоўлена ў задавальненні нагляднай скаргі па справе аб смерці сына ў Светлагорскім ІЧУ

Старшыня Гомельскага абласнога суда Сяргей Шаўцоў адмовіў у задавальненні нагляднай скаргі жыхарцы Светлагорска Валянціне Акуліч, якая больш за два гады дамагаецца пакарання для супрацоўнікаў міліцыі, датычных да смерці яе сына. Але праваабаронцы лічаць, што кропку ў гэтай справе ставіць рана і маюць намер накіраваць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Маці Ігара Пцічкіна: Чаму больш як за паўгода экспэрты ня вызначылі прычыну сьмерці сына?

02.07.2014 Маці Ігара Пцічкіна: Чаму больш як за паўгода экспэрты ня вызначылі прычыну сьмерці сына?

Ігар Пцічкін памёр ад спыненьня сэрца, але прычыны гэтага спыненьня ня выяўленыя. Пра гэта са спасылкай на экспэртызу цела сына паведаміла маці нябожчыка Жана Пцічкіна. 1 ліпеня яна больш за палову дня правяла ў Сьледчым камітэце Беларусі.

Справа аб расследаванні катаванняў у дачыненні да Пятра Кучуры ў ПК-15 зрушылася з мёртвай кропкі

26.06.2014 Справа аб расследаванні катаванняў у дачыненні да Пятра Кучуры ў ПК-15 зрушылася з мёртвай кропкі

Напэўна, скарга ў КПЧ ААН па факце атручвання Пятра Кучуры ў ПК-15 хлоркавай вапнай, якая магла быць прыменена наўмысна як сродак катавання, прымусіла следчыя органы заварушыцца. Амаль праз дзевяць месяцаў з моманту здзекаў з асуджанага, нарэшце, прызначана праверка.

Зміцер Крэмянецкі хоча спагнаць праз суд  маральную кампенсацыю за зневажаючыя ўмовы ўтрымання ў Ельскім ІЧУ

03.06.2014 Зміцер Крэмянецкі хоча спагнаць праз суд маральную кампенсацыю за зневажаючыя ўмовы ўтрымання ў Ельскім ІЧУ

Сёння, 3 чэрвеня, у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбудзецца папярэдняе паседжанне па грамадзянскаму зыску актывіста «Маладога фронту» Зміцера Крэмянецкага да УУС Гомельскага аблвыканкаму і Міністэрства фінансаў РБ.

У Беларусі стартаваў тыдзень асветніцкіх мерапрыемстваў “Правасуддзе і людзі”

02.06.2014 У Беларусі стартаваў тыдзень асветніцкіх мерапрыемстваў “Правасуддзе і людзі”

Урачысты старт тыдня быў дадзены на прэсавай канферэнцыі ініцыятараў кампаніі “Несмяротнае пакаранне”.

На Акрэсьціна давялі да адчаю ўдзельніка грамадзянскай вайны з Конга

30.05.2014 На Акрэсьціна давялі да адчаю ўдзельніка грамадзянскай вайны з Конга

Праваабаронца Наста Лойка зьвярнулася ў Фэйсбуку з просьбай даслаць паштоўку са словамі падтрымкі грамадзяніну Конга Патрыку Мангалуа. Праваабаронцы зьвяртаюць увагу на негуманнае і неправавое стаўленьне да замежных грамадзянаў, якія да дэпартацыі месяцамі знаходзяцца ў ЦІПе на Акрэсьціна.

Прэзідэнт падпісаў указ аб рэарганізацыі папраўчых калоній

29.05.2014 Прэзідэнт падпісаў указ аб рэарганізацыі папраўчых калоній

Ліквідацыю, рэарганізацыю і стварэнне шэрагу арганізацый крымінальна-выканаўчай сістэмы і лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛПП) прадугледжвае падпісаны 28 мая ўказ прэзідэнта № 242 «Аб удасканальванні дзейнасці крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства