Навіны на тэму: выбары-2010
16.04.2010 Салігорск: На прадпрыемствах горада агітуюць супраць А.Валабуева
Высвятляюцца новыя падрабязнасці ідэалагічнай нарады, прысвечанай выбарам у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Адна з асноўных задач ідэалагічнага апарата на завяршальным этапе выбарчай кампаніі – правесці размовы ў працоўных калектывах і пераканаць падначаленых не аддаваць галасы ў падтрымку незалежнага кандыдата Аляксея Валабуева.
16.04.2010 Аршанскія дэмакраты здымаюцца з выбараў
15 красавіка ў акруговую выбарчую камісію падаў заяву пра зняццё сваёй кандыдатуры сябра АГП Аляксей Ціханенкаў. У якасці прычын для адмовы ад далейшага ўдзелу ў выбарчай кампаніі ён указвае адсутнасць магчымасцяў для кантролю за празрыстасцю выбараў - ва ўчастковыя камісіі ў яго акрузе не ўключаны ніводзін прадстаўнік апазіцыі, а таксама рашэнне апошняга з'езду АГП.
16.04.2010 Віцебск: Апазіцыйнага кандыдата папярэдзілі
Кандыдату ў дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў, актывісту Партыі БХД Уладзіміру Раманавічу вынеслі папярэджанне. Такое рашэнне 15 красавіка прыняла Віцебская гарадская выбарчая камісія, разгледзеўшы скаргу на нібыта незаконнае правядзенне апазіцыянерам агітацыйнага пікету.
16.04.2010 Мазыр: Гомельская абласная камісія ўказвае на забарону цэнзуры перадвыбарчых матэрыялаў
15 красавіка кандыдат у дэпутаты па Палескай выбарчай акрузе №43 па выбарах дэпутатаў Гомельскага абласнога Савета Уладзімір Целяпун атрымаў копію ліста з Гомельскай абласной выбарчай камісіі на скаргу аб адмове ў друку агітацыйных матэрыялаў мазырскай дзяржаўнай друкарняй КПУП “Калор” і бяздейнасці акруговай выбарчай камісіі.
16.04.2010 Шуміліна: Барацьба не на роўных
Натуральна, апазіцыянер не валодае тымі адміністрацыйнымі і арганізацыйнымі рэсурсамі, якія маюцца ў распараджэнні ў другога па ўплывовасці чалавека Віцебскай вобласці. І адзінага рэсурсу А. Шчамялёва - палітычнай адвагі, відавочна недастаткова, каб стварыць годную канкурэнцыю чыноўніку.
16.04.2010 Віцебшчына: Агітацыя праз мясцовыя СМІ непапулярная
У раённых газетах на Віцебшчыне шмат матэрыялаў пра рэлігійныя святы і напамінаў пра 65-ую гадавіну перамогі савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне. Пра выбары ў раёнках - амаль поўнае паўсюднае маўчанне. Аднак і кандыдаты ў дэпутаты сваёй агітацыйнай пасіўнасцю спрыяюць інфармацыйнаму вакуум вакол выбарчай кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветаў дэпутатаў усіх узроўняў.
16.04.2010 Бабруйск: Жыхары горада адмоўна ставяцца да выбараў
- Гэта можа сведчыць толькі аб тым, што людзі не ведаюць дэпутатаў мінулага склікання, і не ведаюць кандыдатаў на гэтыя выбары, - мяркуе старшыня бабруйскай суполкі БНФ і сябра Сойму партыі Сяргей Лацінскі. – Таму ісці на выбары ў іх ніякага жадання няма, бо яны нікому не вераць. Зараз гарадскія ўлады праз сваю газету стараюцца пераўпэўніць бабруйчанаў, што яны могуць вырашыць лёс горада самі. Адсюль і назвы артыкулаў - “Каким будет горсовет?”, “Будущее города выберем сами”.
16.04.2010 Салігорск: Агітаваць дазволілі і на спартовых пляцоўках
Выканаўчы камітэт, нарэшце, перагледзеў уласнае рашэнне аб прызначэнні месцаў для вядзення агітацыі кандыдатамі ў дэпутаты. З 15 красавіка, акрамя двух пляцовак на гарадскіх ускраінах, кандыдаты могуць агітаваць яшчэ на 12 спартовых пляцоўках каля школаў.
15.04.2010 Барысаў: Інфармацыя не поўная і не ва ўсім дакладная
На сайце Барысаўскага райвыканкама ёсць цэлы раздзел, прысвечаны выбарам у мясцовыя Саветы. Інфармацыі шмат, яна зусім не поўная і не заўсёды дакладная.
15.04.2010 Пракурор Гарадзенскай вобласці не бачыць парушэнняў выбарчага заканадаўства
Па меркаванні праваабаронцы Рамана Юргеля быў парушаны артыкул 34 ВК, згодна з якім рашэнні адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Гародні па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій мусілі быць апублікаваныя ў “Гродзенскай праўдзе” ў сямідзённы тэрмін з дня прыняцця. Гэты тэрмін не быў вытрыманы.
15.04.2010 Салігорскія ідэолагі атрымалі наганяй
14 красавіка адбылося паседжанне ідэалагічнага актыву горада беларускіх шахцёраў. Адна з асноўных нагодаў – надыходзячыя выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў. Нягледзячы на паказальную агулам тэхнічнасць і непублічнасць выбараў, выявіліся дзве праблемы – два дэмакратычныя кандыдаты, якія прайшлі працэдуру рэгістрацыі і праводзяць агітацыйную кампанію – Віктар Яўмененка і Аляксей Валабуеў.
15.04.2010 Хоцімск: Праўладны кандыдат скарыстаў адмінрэсурс
8 красавіка, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, разам з кіроўцам на службовай машыне кандыдат у дэпутаты па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 Іван Кажэмяка, які займае пасаду начальніка інспекцыі па падатках і зборах Магілёўскай вобласці, правёў пяць сустрэчаў з выбаршчыкамі, пасля чаго зайшоў у райвыканкам, дзе адзначыў сваю камандзіроўку.
15.04.2010 Гомель: Праўладны кандыдат не ведае нават назваў вуліц на сваёй акрузе
Падчас сустрэчы з выбаршчыкамі чалавек з залі задаў пытанне кандыдату ў дэпутаты аблсавета па Студэнцкай акрузе №15, камандзіру Гомельскага памежнага атраду І.Марозу, ці ведае той вуліцы і дамы, якія знаходзяцца на Студэнцкай акрузе, па якой той балатуецца. Але нават на такое простае пытанне праўладны кандыдат не даў адказу.
15.04.2010 Баранавічы: Рыгор Грык не збіраецца пакідаць беспакаранай хлусню гарадскога выбаркама
Сябра Руха “За свабоду” Рыгор Грык, якога Баранавіцкая гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісія не зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты гарадскога Савета па прычыне “несапраўднасці подпісаў”, накіраваў заявы пракурору горада і ў Цэнтральную камісію. У Брэсцкай абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі і абласным судзе дэмакратычны актывіст праўды не дамогся.
15.04.2010 Выбаршчыца будзе шукаць сустрэчы з Лідзіяй Ярмошынай
Пытанне аб неправамоцнасці агітацыйнай акцыі, праведзенай кандыдатам у дэпутаты Уладзімірам Галабурдой датэрмінова, 12 сакавіка, было нядаўна разгледжана на пасяджэнні Мінскай гарадской выбарчай камісіі. Аднак, па словах мінчанкі Тамары Сяргей, якая спрабуе дамагчыся ў гэтай справе справядлівасці, выкладзеныя ў яе заяве факты зноў не былі правераны.