Навіны на тэму: выбары-2010

19.04.2010 У Верхнядзвінску з інфармацыяй пра кандыдатаў не спяшаюцца

Паводле арт. 45 Выбарчага кодэксу, інфармацыйныя матэрыялы з біяграфіямі кандыдатаў павінны з’явіцца на ўчастках для галасавання за 14 дзён да выбараў. У Верхнядзвінску яны былі развешаны толькі 16 красавіка, у пятніцу, і тое толькі пасля неаднаразовых зваротаў кандыдата Валянціны Кудлацкай.

19.04.2010 Бабруйск: Жыхары інтэрнатаў чакаюць загаду зверху

"Жыхары інтэрнатаў ставяцца да выбараў зусім абыякава. Бо звычайна іх выклікае начальства інтэрната, паведамляе, за каго галасаваць, - і яны так і робяць. Людзі кажуць аб гэтым, як пра натуральную справу, да якой яны прывыклі".

19.04.2010 Вользе Карач перешкаджаюць на выбарах

Кандыдат у дэпутаты Віцебскага обласного і гарадзкога Саветаў, кіраўнік грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Вольга Карач атрымала папярэджаньні ад адпаведных акруговай і тэрытарыяльнай камісіяў.

19.04.2010 Уся веткаўская «палітычная эліта» мабілізавана на арганізацыю і правядзенне выбараў

Нават па колькаснаму складу — 58 чалавек, усе «камісіі», «штабы», «аператыўныя» і «кансультатыўныя» групы пераўзыходзяць колькасць кандыдатаў у дэпутаты. Для каго і чаго ствараць такія групы і штабы?

Мазыр: Канцэрт як форма сустрэчы з выбаршчыкамі (+ фота)

19.04.2010 Мазыр: Канцэрт як форма сустрэчы з выбаршчыкамі (+ фота)

18 красавіка адбылася другая сустрэча кандыдатаў у дэпутаты Франака Вячоркі і Уладзіміра Целепуна з выбаршчыкамі мікрараёна “Чыгуначны” Мазыра. На гэты раз быў абраны фармат канцэрт-сустрэча.

19.04.2010 Камісіі вераць, што ў гендырэктара “Беларуськалія” акрамя аўтамабіля нічога няма

Падобна, Мінскую абласную выбарчую камісію не цікавяць дзіўныя парадоксы ў дэкларацыях аб прыбытках праўладных кандыдатаў, якія кідаюцца ў вочы звычайным выбаршчыкам.

16.04.2010 Орша: Друк - толькі па ўзгадненні з гарвыканкамам

Кандыдат у дэпутаты Віцебскага абласнога Савета Мікалай Петрушэнка падаў скаргу ў пракуратуру горада Оршы на Аршанскі гарвыканкам. Ён абураны тым, што гарвыканкам робіць папярэднюю цэнзуру матэрыялаў кандыдатаў, і просіць пракуратуру даць прававую ацэнку працэдуры такога ўзгаднення.

Баранавічы: М. Чарнавус просіць, каб пракуратура разабралася з падробкамі

16.04.2010 Баранавічы: М. Чарнавус просіць, каб пракуратура разабралася з падробкамі

Да Цэнтральнай камісіі Мікалай Чарнавус звярнуўся з просьбай праверыць працу Баранавічкай гарадской камісіі на адпаведнасць Выбарчаму кодэксу, навесці парадак, пакараць вінаватых і забяспечыць правядзенне гэтых і наступных выбараў згодна заканадаўству. Яшчэ ён просіць прызнаць працу гэтай камісіі не адпавядаючай заканадаўству, непрафесійнай, парушаючай Канстытуцыю.

Мазыр: У Дом культуры кандыдатаў у дэпутаты не пусцілі

16.04.2010 Мазыр: У Дом культуры кандыдатаў у дэпутаты не пусцілі

15 красавіка сустрэча кандыдатаў у дэпутаты Францішака Вячоркі і Уладзіміра Целяпуна з выбаршчыкамі мікрараёна “Чыгуначны” г.Мазыра адбылася на пляцоўцы каля будынку Дома культуры “40 год Кастрычніка”. У сам Дом культуры кандыдатаў у дэпутаты не пусцілі – на гэты час там прызначылі паказ відэафільма. Як паведаміў кіроўца, які прывёз відэатэку, графік паказу відэафільма раптам змянілі і замест серады, 14 красавіка, паступіла каманда перанесці паказ на чацвер.

16.04.2010 Магілёў: Майстар ЖЭУ загадала паздзіраць усе плакаты апазіцыйнага кандыдата

Кандыдат ў дэпутаты у гарсавет па Дняпроўскай выбарчай акрузе №26 Антон Цыдзік, які з’яўляецца сябрам ГА “БНФ Адраджэнне”, паведаміў, што паздзіралі ўсе яго перадвыбарчыя плакаты. Майстар ЖЭУ-4 Тамара Габрусева загадала іх паздзіраць і папярэдзіла, каб ён больш не вывешваў свае агітацыйныя матэрыялы на замацаваных за ёй дамах.

16.04.2010 Мазыр: Акруговая камісія не лічыць патрэбным прытрымлівацца графіка працы

Нікога ў памяшканні камісіі кандыдат не знайшоў, нягледзячы на вызначаны графік працы камісіі: з 10-00 да 14-00 і з 16-00 да 19-00. І гэта ўжо не першы падобны выпадак, на што кандыдат і раней рабіў заўвагі сакратару камісіі Пінчук Е.М. На гэты раз прыйшлося звярнуцца да Центральнай камісіі за дапамогай ў арганізацыі працы акруговай камісіі.

Магілёў: Праўладны кандыдата падключыў пошту да распаўсюду сваіх улётак?

16.04.2010 Магілёў: Праўладны кандыдата падключыў пошту да распаўсюду сваіх улётак?

Актывіст аргкамітэту Партыі БХД Канстанцін Тыртычный: “Учора па пошце я атрымаў газету “Савецкая Беларусь”, і ўнутры яе знаходзілася ўлётка дырэктара Магілёўскага аўтобуснага парка Віктара Лазарэнкі. Улётка знаходзілася паміж старонкамі газеты і патрапіць унутр выпадкова не магла. Яе туды спецыяльна паклалі”.

16.04.2010 Барысаў: Раёнка ігнаруе выбарчую кампанію

У апошнім шматстаронкавым нумары барысаўскай выканкамаўскай газеты “Адзінства”, які выйшаў 16 красавіка, няма ніводнай інфармацыі, што тычыцца ходу выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць шостага склікання. Хаця да выбараў засталося крыху больш за тыдзень, і наступны нумар газеты выйдзе ўжо напярэдадні выбараў 21 красавіка.

На Віцебшчыне зарэгістравана больш за трыста назіральнікаў

16.04.2010 На Віцебшчыне зарэгістравана больш за трыста назіральнікаў

Для маніторынгу маючых адбыцца выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў у Віцебскай вобласці ў цяперашні час выбарчымі камісіямі ўсіх узроўняў зарэгістраваныя 307 назіральнікаў. З іх 138 вылучаны працоўныхмі калектывамі, 135 - грамадскімі аб'яднаннямі, 30 - шляхам падачы заяваў, 4 - палітычнымі партыямі.

Яўген Крыжаноўскі шкадуе, што ў Беларусі не распаўсюджана практыка дыспутаў паміж кандыдатамі

16.04.2010 Яўген Крыжаноўскі шкадуе, што ў Беларусі не распаўсюджана практыка дыспутаў паміж кандыдатамі

Падчас перадвыбарнай гонкі не абыйшлося і без "чорнага піяру". Артыст распавёў, што ў акрузе, па якой ён балатуецца, развесілі ксеракопіі яго перадвыбарных улётак - а гэта просты крок атрымаць папярэджанне ад выбарчай камісіі за парушэнне заканадаўства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства