Навіны на тэму: выбары-2010

02.04.2010 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”: 31,9 % дэмакратычных прэтэндэнтаў не зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў

Эксперты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вывелі больш дакладны працэнт незарэгістраваных кандыдатамі ў дэпутаты Мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання ад агульнай колькасці вылучаных сябраў дэмакратычных партыяў і палітычных арганізацыяў Беларусі.

Берасцейшчына: Па-за межамі абласнога цэнтра выбары будуць безальтэрнатыўнымі

02.04.2010 Берасцейшчына: Па-за межамі абласнога цэнтра выбары будуць безальтэрнатыўнымі

Альтэрнатыўныя кандыдаты прадстаўлены толькі ў 6 з 16 раёнаў вобласці: у Бярозаўскім раёне – 1 кандыдат (выбарчая акруга №5), 2 – у Кобрынскім (выбарчыя акругі №39 і №40), 1 – у Лунінецкім (выбарчая акруга №42), 1 – у Маларыцкім (выбарчая акруга №46), у Пінскім – 2 (выбарчыя акругі №47 і №51), 1 – у Столінскім (выбарчая акруга №58).

Ці дазволяць агітаваць у форме пікетаў?

02.04.2010 Ці дазволяць агітаваць у форме пікетаў?

У Салігорску для агітацыйных сустрэчаў афіцыйна вызначаныя толькі два месцы. Нягледзячы на пададзеныя скаргі і рэкамендацыю Цэнтральнай камісіі змяніць рашэнне і павялічыць колькасць такіх месцаў, мясцовы выканаўчы камітэт зацягвае прыняцце новага рашэння, што з’яўляецца перашкодай для вядзення агітацыйнай кампаніі.

02.04.2010 Ці праводзіў прэтэндэнт у кандыдаты датэрміновую агітацыю, камісія спытала ў зацікаўленых бакоў

Мінчанка Тамара Сяргей пераканана, што праведзеная 12 сакавіка бясплатная раздача нумара газеты “Минский курьер”, які змяшчае інтэрв'ю кандыдата ў дэпутаты Ўладзіміра Галабурды, і ўручэнне ўлётак з заклікамі аддаць за яго свой голас - адначасовая спланаваная акцыя.

Начальнік ваенкамата пагадзіўся на дэбаты з незалежным кандыдатам

02.04.2010 Начальнік ваенкамата пагадзіўся на дэбаты з незалежным кандыдатам

Для мясцовых выбараў падзея ўнікальная ў межах усёй краіны. Прэцэндэнтам з’яўляецца і факт дыскусіі паміж незалежным кандыдатам і прадстаўніком дзеючай улады ў форме публічнага і адкрытага дыялога.

Сяргей Альфер: аднаўляцца ў правах трэба своечасова

02.04.2010 Сяргей Альфер: аднаўляцца ў правах трэба своечасова

Пасля завяршэння этапу рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Менская гарадская выбарчая камісія разгледзела 18 скаргаў ад незарэгістраваных прэтэндэнтаў, па шасці з якіх прынята станоўчае рашэнне.

Жыхары Салігорска патрабуюць больш шырокага асвятлення выбарчай кампаніі

02.04.2010 Жыхары Салігорска патрабуюць больш шырокага асвятлення выбарчай кампаніі

10 жыхароў Салігорска звярнуліся з лістом да кіраўніцтва мясцовага тэлевізійнага канала з патрабаваннем больш шырока асвятляць хаду выбарчай кампаніі. На думку падпісантаў, маючы толькі некалькі альтэрнатыўных акругаў, можна надаць большую ўвагу персаналіям кандыдатаў і іх перадвыбарчым праграмам.

ЦВК просіць Міністэрства абароны прадастаўляць Ф. Вячорку звальненні для вядзення выбарчай кампаніі

02.04.2010 ЦВК просіць Міністэрства абароны прадастаўляць Ф. Вячорку звальненні для вядзення выбарчай кампаніі

Старшыня Цэнтральнай камісіі паведамляе, што Закон “Аб статусе ваеннаслужачых” не ўтрымлівае прадпісанняў наконт прадастаўлення адпачынку вайскоўцам тэрміновай службы, зарэгістраваным кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў. Таксама яна піша, што заканадаўства не рэгламентуе парадак звальненняў для вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў санітарнай частцы, пакуль разглядаецца пытанне пра іхную далейшую службу.

02.04.2010 Цэнтральная камісія рэкамендуе перагледзець рашэнне Салігорскага райвыканкама

Актывісты штаба Аляксея Валабуева атрымалі адказ з Цэнтральнай выбарчай камісіі. У лісце паведамляецца, што Салігорскаму раённаму выканаўчаму камітэту рэкамендавана перагледзець рашэнне аб вызначэнні месцаў для правядзення кандыдатамі ў дэпутаты агітацыйных сустрэчаў.

Брэст: Імёны кандыдатаў у аблсавет нарэшце паведамілі

02.04.2010 Брэст: Імёны кандыдатаў у аблсавет нарэшце паведамілі

Пасля рэгістрацыі кандыдатаў, якая завершылася яшчэ 25 сакавіка, са спісамі прэтэндэнтаў на дэпутацтва ў Брэсцкім абласным Савеце выбаршчыкі змаглі азнаёміцца толькі ў апошні дзень сакавіка. Тым часам Каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы, зацверджаны Цэнтральнай камісіяй, патрабуе перадачы ў СМІ інфармацыі пра рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты не пазней, чым на чацверты дзень пасля рэгістрацыі.

Баранавічы: Кандыдат даказаў, што выбаркам падрабляў дакументы падчас праверкі подпісаў

02.04.2010 Баранавічы: Кандыдат даказаў, што выбаркам падрабляў дакументы падчас праверкі подпісаў

Прадпрымальнік Дзмітрый Аўгуст даказаў, што Баранавіцкая гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісія падрабляла дакументы падчас праверкі падпісных лістоў. Яго пераканаўчыя аргументы і рашучасць у адстойванні сваёй пазіцыі вынудзілі абласную камісію адмяніць рашэнне гарадской камісіі і зарэгістраваць яго кандыдатам у дэпутаты.

Брэст: Кандыдата ў дэпутаты ад партыі “Справядлівы свет” выклікалі ў КДБ

02.04.2010 Брэст: Кандыдата ў дэпутаты ад партыі “Справядлівы свет” выклікалі ў КДБ

1 красавіка патэлефанавалі, а потым уручылі позву на гэты ж дзень з’явіцца ва Упраўленне КДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці кандыдату ў дэпутаты, зарэгістраванаму па акрузе № 34 горада Брэста, Зінаідзе Міхнюк.

Віцебшчына: апазіцыйным кандыдатам далі слова на радыё

02.04.2010 Віцебшчына: апазіцыйным кандыдатам далі слова на радыё

Зараз, калі яшчэ не выраблены друкаваныя агітацыйныя матэрыялы, у некаторых кандыдатаў у дэпутаты маецца адзіная магчымасць прадставіць сваю пазіцыю выбаршчыкам -- па радыё. Гэтай магчымасцю скарысталіся некаторыя апазіцыйныя кандыдаты ў дэпутаты на Віцебшчыне.

02.04.2010 У Наваполацкі гарсавет аншлаг

У Наваполацкі гарадскі Савет дэпутатаў на 34 дэпутацкіх месца 65 прэтэндэнтаў. Гэта значыць, што практычна ў кожнай выбарчай акрузе маецца альтэрнатыва: толькі ў 4 акругах зарэгістраваны па адным кандыдаце ў дэпутаты.

24 з 60 акругаў па выбарах дэпутатаў Гомельскага абласнога саветаў - безальтэрнатыўныя

02.04.2010 24 з 60 акругаў па выбарах дэпутатаў Гомельскага абласнога саветаў - безальтэрнатыўныя

У Гомельскай вобласці створана 60 акругаў па выбарах у абласны савет, з іх 24 --безальтэрнатыўныя. Яшчэ пакуль абласная кааліцыя не прыняла рашэнне аб зняцці свах кандыдатаў-партыйцаў, але калі гэта адбудзецца, відавочна, што альтэрнатыўных акругаў значна зменшыцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства