Навіны на тэму: выбары-2010

Мазыр: Кандыдаты ад улады “пайшлі ў народ”

06.04.2010 Мазыр: Кандыдаты ад улады “пайшлі ў народ”

Адбыўшы тэрмін 25 склікання, не абцяжарваючы сябе шырокай агалоскай пра сваё жаданне сустрэцца з выбаршчыкамі, кандыдаты ад улады апынуліся ў новых умовах перадвыбарчай барацьбы. А калі яшчэ па акрузе балатуюцца кандыдаты ад апазіцыйных партыяў – дзецца няма куды. Трэба ісці да людзей.

Полацак: правілы змяняюцца падчас гульні

06.04.2010 Полацак: правілы змяняюцца падчас гульні

У праграмах Полацкага радыё пачалі гучаць выступы кандыдатаў у дэпутаты. На працягу пяці эфірных хвілін выступоўцы-кандыдаты распавядалі слухачам аб сваёй палітычнай або сацыяльнай пазіцыі, пра сябе і свае планы. Аднак цалкам нечакана ў Полацкага радыё адбыліся змены.

06.04.2010 Магілёў: На безальтарнатыўныя акругі прадстаўнікі дэмакратычных сіл не патрапілі

У Магілёве на трох выбарчых акругах выбары ў гарадскі Савет дэпутатаў 26 склікання пройдуць на безальтарнатыўнай аснове. На астатніх выбарчых акругах ад двух да чатырох прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат.

СКАНДАЛЬНЫ “ПРАКОЛ” МАГІЛЁЎСКАЙ ВЕРТЫКАЛІ

05.04.2010 СКАНДАЛЬНЫ “ПРАКОЛ” МАГІЛЁЎСКАЙ ВЕРТЫКАЛІ

Тое, што вынікі выбараў у Беларусі загадзя ўзгодненыя і вядомыя вызначанаму колу ўладных асобаў - гаворыцца не першы год. Тое, што падрыхтоўка выбараў у нас завершана яшчэ да пачатку выбарчай кампаніі - таксама не сакрэт. Але тое, каб пра гэта афіцыйна паведамлялася - такое сустрэлася ўпершыню.

Бабруйск: Вячаслаў Шэлег абскарджвае адмову ў рэгістрацыі ў судзе

05.04.2010 Бабруйск: Вячаслаў Шэлег абскарджвае адмову ў рэгістрацыі ў судзе

У Бабруйскай гарадской выбарчай камісіі сябру БХД патлумачылі адмову наяўнасцю некалькіх несапраўдных подпісаў. Першага красавіка яго скарга на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам гарадскога Савета разглядалася на паседжанні Магілёўскай абласной камісіі, але не была задаволеная.

Выступленне кандыдатаў па правадному радыё застаецца па-за ўвагай гарадскога насельніцтва

05.04.2010 Выступленне кандыдатаў па правадному радыё застаецца па-за ўвагай гарадскога насельніцтва

У гарадах жа выступы кандыдатаў па правадным радыё можна прыраўняць да тэхналёгіі ўчорашняга дня. Кандыдаты, якія вылучаюцца ў гарадах, страчваюць вялікую колькасць патэнцыйных выбаршчыкаў, таму што правадное радыё амаль выйшла са сферы бытавога ўжытку.

05.04.2010 У Оршы кандыдаты ў дэпутаты пераскокваюць з адной акругі на іншую

Аршанская гарадская камісія працягвае дэманстраваць грэбаванне выбарчым заканадаўствам. Пасля рэгістрацыі камісія проста перакінула кандыдата з адной акругі на іншую, што з'яўляецца грубым парушэннем выбарчага заканадаўства.

Ваўкавыская друкарня ўлёткі дэмакратычнага кандыдата надрукавала без выходных дадзеных

05.04.2010 Ваўкавыская друкарня ўлёткі дэмакратычнага кандыдата надрукавала без выходных дадзеных

Інфармацыйную ўлётку кандыдата ў дэпутаты Зэльвенскага раённага савету Яўгена Скрабутана надрукавалі без выходных дадзеных.

Гародня: На абласным тэлебачанні “пажартавалі” з выступам дэмакратычнага кандыдата

05.04.2010 Гародня: На абласным тэлебачанні “пажартавалі” з выступам дэмакратычнага кандыдата

Выступ кандыдата ў дэпутаты Алеся Зарэмбюка павінен быў прагучаць 1 красавіка ў 18.20 паводле беларускага часу, як вызначыла лёсаванне эфірнага часу. Аднак у сусветны дзень жартаў выступ дэмакратычнага кандыдата ў дэпутаты пачаўся не ў вызначаны час.

05.04.2010 Полаччына: Сайты ёсць, інфармацыі – няма

Прайшло дзесяць дзён з моманту рэгістрацыі кандыдатаў у мясцовыя саветы, а на большасці афіцыйных сайтаў райвыканкамаў на Полаччыне гэтых спісаў так і не з’явілася.

Магілёў: Кандыдату ў дэпутаты адмоўлена ў правядзенні сустрэчы з выбаршчыкамі

05.04.2010 Магілёў: Кандыдату ў дэпутаты адмоўлена ў правядзенні сустрэчы з выбаршчыкамі

Кандыдату ў дэпутаты ў гарадскі Савет дэпутатаў Антону Цыдзіку адмоўлена ў правядзенні сустрэчы з выбаршчыкамі. Ён спрабаваў правесці сустэчу з выбаршчыкамі на сваёй акрузе, а не ў месцы, якое знаходзіцца ў канцы горада і вызначана гарадской выбарчай камісіяй.

Віцебшчына: Парадоксы выбарчай кампаніі

05.04.2010 Віцебшчына: Парадоксы выбарчай кампаніі

Ці можна назваць непарадаксальнай сітуацыю ў Навалукомльскай выбарчай акрузе № 28, дзе канкурэнцыя за дэпутацкі мандат склалася паміж генеральным дырэктарам РУП “Віцебскэнерга” Паўлам Харытонавым і ягоным непасрэдным падначаленым вартаўніком Іванам Юбко.

05.04.2010 Барысаў: “Элегантна” не атрымалася

Менская абласная камісія прызнала праз тыдзень рашэнне раённай камісіі няслушным. Тамара Каважэнка была зарэгістравана кандыдатам у дэпутаты Барысаўскага раённага савета па выбарчай акрузе №7. Лёгкай і элегантнай перамогі на выбарах у райсавет гвардыі палкоўніку чакаць не прыходзіцца…

Баранавічы: Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус абскарджвае адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у судзе

05.04.2010 Баранавічы: Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус абскарджвае адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у судзе

У сваёй скарзе Мікалай Чарнавус сцвярджае, што сабраў дастаткова доказаў аб злоўжываннях некаторых сяброў выбарчай камісіі пры праверцы яго падпісных лістоў. Такіх заяваў аб недабрасумленнай дзейнасці выбарчай камісіі Мікалай Чарнавус сабраў пяць і прыкладае іх да сваёй скаргі ў абласны суд.

Гомельская вобласць: Кандыдаты ад улады маюць большыя прыбыткі ў параўнанні з іх апанентамі

05.04.2010 Гомельская вобласць: Кандыдаты ад улады маюць большыя прыбыткі ў параўнанні з іх апанентамі

Не сціпла параўноўваць кандыдатаў у дэпутаты -- дырэктароў буйных прадпрыемстваў з іх апанентамі па прыбытках, але не заўважыць гэты фактар немагчыма.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства