Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Магілёў: У праваабаронцаў, журналістаў і палітыкаў заблакаваны тэлефоны

19.12.2010 Магілёў: У праваабаронцаў, журналістаў і палітыкаў заблакаваны тэлефоны

У магілёўскіх грамадска-палітычных актывістаў выбарачна адключаны мабільныя тэлефоны. Звязацца з імі, як і набраць нумары з іх тэлефонаў, немагчыма. Вядома, што ў першаю чаргу тэлефоны адключаны ў праваабаронцаў і палітыкаў, якія займаюцца назіраннем за выбарамі, а таксама журналістаў.

Брэст: На ўлётках у падтрымку Лукашэнкі няма выходных дадзеных

19.12.2010 Брэст: На ўлётках у падтрымку Лукашэнкі няма выходных дадзеных

Агітацыйныя матэрыялы распаўсюджвалі каля Цэнтральнага рынку мясцовыя актывісты рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Такія ж улёткі раней распаўсюджвалі прадстаўнікі БРСМ.

Слонім: Пракурор папярэдзіў Івана Бедку

19.12.2010 Слонім: Пракурор папярэдзіў Івана Бедку

Іван Бедка, давераная асоба Віталя Рымашэўскага, сёння раніцай у паштовай скрынцы знайшоў ліст са Слонімскай пракуратуры. «Афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона», адрасаванае Івану Бедку, падпісана пракурорам Слонімскага раёна Анатолем Яўлашам.

Жодзіна: Адміністрацыя хлебазаводу кантралюе галасаванне рабочых (фота дакументаў)

19.12.2010 Жодзіна: Адміністрацыя хлебазаводу кантралюе галасаванне рабочых (фота дакументаў)

«Праваабаронцам за свабодныя выбары” былі сёння дасланы фотакопіі дакументаў, датычныя кантролю адміністрацыяй Жодзінскага хлебазаводу галасавання рабочых гэтага прадпрыемства. З дасланых дакументаў вынікае, што кантроль за галасаваннем здзяйсняюць службовыя асобы прадпрыемства скаардынавана.

Слонім: Міліцыянер на ўчастку патрабаваў спісы прагаласаваўшых

19.12.2010 Слонім: Міліцыянер на ўчастку патрабаваў спісы прагаласаваўшых

У г.Слоніме на Брэсцкім выбарчым участку № 10 вечарам у суботу, 18 снежня, дзяжурны міліцыянер патрабаваў у сябраў выбарчай камісіі спісы тых выбаршчыкаў, якія прагаласавалі цягам дзён датэрміновага галасавання. Пра гэта паведамляюць незалежныя назіральнікі.

Полацк: Затрыманы трое актывістаў

19.12.2010 Полацк: Затрыманы трое актывістаў

Тры полацкія актывісты былі высажаны з маршрутнага таксі на Мінск і прывезены ў пастарунак. На дадзены момант спадары Шахноўскі і Парчынскі выпушчаныя без складання пратаколаў і тлумачэнняў. Спадар Чабатароў дагэтуль знаходзіцца ў пастарунку.

Маладэчна: На ўчастках – узоры ўсё з тымі ж “птушачакамі”

19.12.2010 Маладэчна: На ўчастках – узоры ўсё з тымі ж “птушачакамі”

Учора праваабаронца Эдуард Баланчук падаў скаргу ў пракуратуру з просьбай абавязаць старшыню раённай камісіі ў тэрміновым парадку прыбраць з участкаў узоры “за падказкай”. Сёння назіральнікі паведамляюць, што ўсё тыя ж ўзоры запаўнення бюлетэняў ляжаць у кожнай кабінцы для галасавання.

Свіслач: Мясцовы “вертыкальшчык” пагражае незалежнаму назіральніку

19.12.2010 Свіслач: Мясцовы “вертыкальшчык” пагражае незалежнаму назіральніку

З раніцы 19 снежня на Гагарынскі выбарчы ўчастак №3 г. Свіслачы з’явіўся прадстаўнік мясцовага райвыканкаму – начальнік аддзелу арганізацыйна-кадравай работы Уладзімір Боўфалік. Паклікаўшы незалежнага назіральніка Анатоля Валюка, ён пагражаў яму “разборкамі” пасля заканчэння выбараў.

Бабруйск: У грамадскіх актывістаў праблемы з тэлефоннай сувяззю

19.12.2010 Бабруйск: У грамадскіх актывістаў праблемы з тэлефоннай сувяззю

С. Лацінскі, давераная асоба Р.Кастусёва, распавёў, што ён і яго калегі тэлефанавалі ў службу падтрымкі мабільнага аператара. Там ім адказваюць адно і тое ж: “не бачым ніякіх перашкодаў на лініі” і раяць перазагрузіць тэлефон.

Наваполацк: Зафіксавана ўкідванне стосу бюлетэняў

19.12.2010 Наваполацк: Зафіксавана ўкідванне стосу бюлетэняў

Назіральнікі Міхась Новікаў (“Рух за свабоду”) і Яўген Апяцёнак (Партыя БНФ), якія праводзяць назіранне на гэтым выбрачым участку, сталі сведкамі таго, што адзін з выбаршчыкаў закідваў у выбарчую скрыню вялікі стос бюлютэняў.

Орша: Пячаткі на скрынях для датэрміновага галасавання - змяніліся за ноч

19.12.2010 Орша: Пячаткі на скрынях для датэрміновага галасавання - змяніліся за ноч

Пячаткі і папяровыя лісткі з подпісамі сябраў камісіі, якімі апячатаны скрыні датэрміновага галасавання на ўчастках № 4 і № 52 па горадзе Орша, раніцай 19 снежня апынуліся зусім не ў тым месцы, у якім былі ўвечары 18-га.

Салігорск. Давераныя асобы Лукашэнкі ўмешваюцца ў працу камісіяў

19.12.2010 Салігорск. Давераныя асобы Лукашэнкі ўмешваюцца ў працу камісіяў

Як стала вядома салігорскім праваабаронцам, давераныя асобы кандыдата А.Лукашэнкі Барыс Батура і Мікалай Ашэйчык праводзілі так званыя "тлумачальныя" гутаркі з некаторымі старшынямі ўчастковых камісій.

Магілёў. З выбарчага ўчастка № 66 выдалілі назіральніка

19.12.2010 Магілёў. З выбарчага ўчастка № 66 выдалілі назіральніка

Старшыня камісіі вынесла Наталлі Самахвалавай папярэджанне, у якім абвінаваціла яе ў тым, што назіральніца першапачаткова падала аб сабе ў выбарчую камісію несапраўдныя звесткі і хацела сарваць пломбу са скрыні для галасавання, а таксама скандаліла. Cвае подпісы пад актам паставілі школьны вартаўнік і загадчык гаспадаркі школы, якія з’яўляюцца на гэтым участку назіральнікамі.

Віцебск: З участкаў пачалі выдаляць незалежных назіральнікаў

19.12.2010 Віцебск: З участкаў пачалі выдаляць незалежных назіральнікаў

Ужо ў 8.40 раніцы назіральніцы Антаніне Піванос уручылі акт, дзе было напісана, што яна правакуе канфліктныя сітуацыі, і яе выдаляюць з участка. Паводле А. Піванос, яна толькі звярнула ўвагу камісіі на тое, што па ўчастку для галасавання ходзіць дырэктар школы №11, у якой месціцца выбарчы ўчастак, – пабочная асоба падчас выбарчага працэсу:

Гродна: Участковая камісія “памылілася” ажно на 100 галасоў

19.12.2010 Гродна: Участковая камісія “памылілася” ажно на 100 галасоў

Увечары 18 снежня ў прысутнасці назіральнікаў была афіцыйна абвешчана колькасць прагаласаваўшых датэрмінова – 387 чалавек. Якое ж было здзіўленне назіральнікаў, калі з раніцы старшыня камісіі сказала ім, што адбылася памылка і сапраўдная колькасць прагаласаваўшых датэрмінова на гэтым участку – 487.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства