Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
13.12.2010 Мінск: Нападніка на давераную асобу Рымашэўскага так і не асудзілі
Хулігана, які зрываў агітацыйныя плакаты ў дазволеных для іх размяшчэння месцах і спрабаваў збіць давераную асобу Рымашэўскага -- Валерыю Чарнаморцаву, затрымалі больш за тыдзень таму, але суда над ім так і не адбылося.
13.12.2010 Бабруйск: На сустрэчы з Раманчуком -- аншлаг
Зала Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, у якой прайшла сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты Яраславам Раманчуком, была перапоўненая. Арганізатарам давялося прыносіць нават дадатковыя крэслы, каб размясціць усіх жадаючых. Агулам на сустрэчу прыйшло больш за 170 чалавек.
13.12.2010 Полацк: З пад’ездаў зрываюць улёткі
Улеткі на вялікіх дошках аб’яў і афішных тумбах ніхто не знішчае, аднак тыя ўлёткі, якія актывісты перадвыбарчага штаба кандыдата Алеся Міхалевіча расклейваюць на маленькіх дошках аб’яў, якія ў шматкватэрных дамах у Полацку зроблены каля кожнага пад’езда, знікаюць праз дзень.
13.12.2010 Барысаў: Назіральнікі гатовыя да датэрміновага галасавання
Сёння заканчваюць рэгістрацыю 45 назіральнікаў, якія вылучаны пяццю дэмакратычнымі структурамі на выбарчыя ўчасткі Барысава. Як распавядае арганізатар доўгатэрміновага назірання ў горадзе Марына Статкевіч, яны будуць працаваць на выбарчых участках з 14 снежня і ў дзень выбараў, 19 снежня.
13.12.2010 Брэст: Сустрэцца з выбаршчыкамі Кастусёў прыехаў разам з Мілінкевічам
Сустрэцца з кандыдатам ад Партыі БНФ сабралася каля 200 жыхароў Брэста. У падтрымку Кастусёва выступіў і ўдзельнік былой прэзідэнцкай кампаніі Аляксандр Мілінкевіч, паводле словаў якога, менавіта такі прэзідэнт зараз патрэбен Беларусі.
13.12.2010 Радашковічы: Не прагаласуеш датэрмінова – развітвайся з працай
Кіраўніцтва Радашковіцкага керамічнага заводу правяло агульны сход, дзе абвясціла падначаленым, што датэрміновае галасаванне для кожнага з’яўляецца абавязковым. Таго, хто знойдзе прычыну не галасаваць з 14 па 18 снежня ўключна, пагражаюць нядопускам да працоўнага месца і неатрыманнем у канцы года прэміі.
13.12.2010 Ганцавічы: Сайт райвыканкама паведамляе пра агітацыю толькі за аднаго кандыдата
Афіцыйны сайт Ганцавіцкага райвыканкама вырашыў распавесці пра агітацыйную кампанію напярэдадні галасавання. Аднак са зместу публікацыі вынікае, што агітацыя ідзе толькі за аднаго кандыдата. Пра тое, што ў якасці кандыдатаў зарэгістраваны і іншыя асобы, на сайце самага далёкага ад абласнога цэнтра раёна Брэстчыны нічога не паведамляецца
13.12.2010 Зэльва: Першая сустрэча -- з даверанай асобай Рымашэўскага
Упершыню зэльвенцы сустрэліся з прадстаўніком альтэрнатыўных кандыдатаў -- на сустрэчу ў нядзелю да выбаршчыкаў горада прыехаў Іван Бедка са Слоніма, давераная асоба Віталя Рымашэўскага. Сустрэча адбылася ў раённым Доме культуры, і прысутнічала на ёй няшмат людзей, усяго 20 чалавек.
13.12.2010 Слонім: Ідэолаг пытаўся ў Някляева пра котку
На сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Уладзімірам Някляевым сабралася больш за 100 чалавек. Гэта найбольшая колькасць выбаршчыкаў, якія прысутнічалі на падобных сустрэчах з кандыдатамі і іх даверанымі асобамі ў Слоніме.
13.12.2010 Магілёў: Людзей гоняць на датэрміновае галасаванне
Магілёўскім праваабаронцам сталі вядомы факты, калі рабочых прамысловых прадпрыемстваў ААТ “Магілёўхімвалакно” і ААТ “Магатэкс”, а таксама студэнтаў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта прымушаюць аддаваць свае галасы на датэрміновым галасаванні.
13.12.2010 БДІПЧ АБСЕ: 90% тэлеэфіру прысвечана Лукашэнку
У большасці выпадкаў у навінах дзяржаўных тэлеканалаў асвятляецца дзейнасць прэзідэнта, тады як іншыя кандыдаты атрымалі нязначнае асвятленне ў навінах. Прычым, інфармацыя пра іх была альбо відавочна негатыўная, альбо нейтральная.
13.12.2010 Маладэчна: Пікеты за Лукашэнку ў недазволеным месцы (фотафакт)
У апошнія выходныя перад выбарамі каманда кандыдата Лукашэнкі ў Маладэчне актывізавалася. Каля Цэнтральнага ўнівермага ў суботу і нядзелю некалькі маладых людзей пад чырвона-зялёнымі сцягамі і сцягамі самых блізкіх да прэзідэнта грамадска-палітычных арганізацый ладзілі пікеты з раздачай улётак.
13.12.2010 Мазыр: Стэнды для агітацыйных матэрыялаў не гатовы (фота)
Да выбараў прэзідэнта Беларусі засталося зусім мала дзён, а месцы, вызначаныя Мазырскім райвыканкамам для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў, так і не даведзены да ладу. Некаторыя стэнды не маюць нават дошак.
13.12.2010 Суд зноў перанёс абвяшчэнне вердыкту па справе экс-прэтэндэнта Рыжова
Раённы суд Віцебска ўжо ў чацвёрты раз пераносіць абвяшчэнне свайго вердыкту па пазове былога прэтэндэнта на прэзідэнта Сяргея Рыжова. Ён патрабуе аднаўлення на працы. Сваё рашэнне суд павінен быў агучыць яшчэ 10 снежня. Нагадаем, Сяргея Рыжова звольнілі з Віцебскага пладова-агародніннага камбіната. Палітык працаваў начальнікам аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці. Па словах Рыжова, звальненне звязана з яго удзелам у перадвыбарнай кампаніі.
13.12.2010 Салігорск: Назіральніку адмовілі ў інфармацыі пра колькасць выбаршчыкаў
Сябра БХК і назіральнік у Салігорскай раённай камісіі па выбарах Леанід Мархотка звярнуўся ў райвыканкам з патрабаваннем агучыць дадзеныя аб колькасці выбаршчыкаў на ўчастках для галасавання, а ў адказ атрымаў чарговую адпіску.