Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
06.12.2010 Баранавічы: Найбольшае ўражанне -- ад выступаў Саннікава і Някляева
Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” працягвае праводзіць апытанні на ўласным сайце сярод сваіх чытачоў. На гэты раз газета прапанавала адказаць на пытанне: Выступленне каго з кандыдатаў у прэзідэнты зрабіла на вас найбольшае ўражанне?
06.12.2010 Аршанскі гарвыканкам зноў працуе над памылкамі
Слова “абвяржэнне” становіцца адным з самых часта ўжываемых загалоўках на старонках мясцовай “Аршанскай газеты”. На гэты раз мясцовыя чыноўнікі аператыўна адрэагавалі на інфармацыю аб тым, што ў шэрагу выпадкаў сярод месцаў, якія пазначаныя для размяшчэння агітацыйнай прадукцыі, не існуе саміх гэтых месцаў.
06.12.2010 Сціплае замоўчванне агітацыйных мэтаў сустрэчы Барыса Батуры з барысаўчанамі
Дзяржаўныя крыніцы інфармацыі замоўчваюць, што старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура правёў у Барысаве сустрэчу з выбаршчыкамі як давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.
06.12.2010 Бяроза: Гульня ў кошкі-мышкі
Бярозаўскі райвыканкам павялічыў колькасць месцаў для правядзення агітацыі, але адначасова падмануў давераную асобу Рыгора Кастусёва ў Бярозаўскім раёне Анатоля Сахарушу, у выніку чаго была сарвана сустрэчы кандыдата ў прэзідэнты з жыхарамі вёскі Малеч.
06.12.2010 Чыноўнік пакрытыкаваў кандыдатаў, але не ўбачыў шакуючага факту ў сваім ведамстве
Газета “Гомельская праўда” апублікавала чарговае “меркаванне” пра выбары. Аднак гэтым разам атрымалася наступнае: пакуль абласны чыноўнік разважаў пра “непадрыхтаванасць” апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, стаў вядомы факт жудаснага стаўлення да людзей з боку той самай сістэмы, у якой займае пасаду гэты чыноўнік.
06.12.2010 Слонім: Плакаты альтэрнатыўных кандыдатаў -- пад забаронай
Вывесіць плакаты не дазволіў на Слонімскім раённым вузле сувязі намеснік начальніка Віктар Целяшэўскі. На камвольна-прадзільнай фабрыцы ідэолаг прадпрыемства Аляксандр Мірунц таксама катэгарычна быў супраць вывешвання плакатаў кандыдатаў ад апазіцыі, а актывіста Барыса Кучынскага проста выгнаў з тэрыторыі фабрыкі.
06.12.2010 Бабруйск: Сябраў камісіі цікавіць, за каго збіраюцца галасаваць выбаршчыкі
У кватэру інваліда першай групы, які жыве на вуліцы Савецкай, наведаліся сябры ўчастковай камісіі № 32. Першым пытаннем, якое яны задалі выбаршчыку, было: “за каго вы збіраецеся галасаваць?”
06.12.2010 У Магілёўскай вобласці акрэдытавана 3 999 назіральнікаў
Больш усяго назіральнікаў вылучылі грамадскія аб’яднанні – 2494. Сярод іх 594 ад грамадскага аб’яднання ветэранаў, 556 ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, 555 – ад БРСМ і 426 ад “Белай Русі”.
06.12.2010 У адной палове Гомеля агітаваць супраць Лукашэнкі можна, у другой -- не
Уладзімір Сякерка, па ініцыятыве якога планавалася правесці сход у Цэнтральным раёне Гомеля, атрымаў адказ, што правядзенне яго забараняецца на той падставе, што сход плануецца ў выходны дзень, 12 снежня.
06.12.2010 Барысаў: Агітацыйныя плакаты размяшчаць адмаўляюцца
У старой частцы Барысава, дзе пражывае каля трэці насельніцтва горада, актывісты перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава з здзіўленнем даведаліся, што да гэтага часу адсутнічае наглядная агітацыя ў выдзеленых райвыканкамам месцах, дастаўленая яшчэ тры дні таму.
06.12.2010 “Магілёўскія ведамасці” ўзмацняюць прапаганду за Лукашэнку
Газета “Магілёўскія ведамасці” ў сваім чарговым нумары прысвяціла два артыкулы дзеючаму прэзідэнту і адначасова кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Лукашэнку. Артыкулы называюцца “К экономике инициатив” і “Вникнуть в проблему человека”.
06.12.2010 Мінскія СМІ: Праграмы надрукавалі, пра ўсё астатняе маўчаць
Звычайны сярэднестатыстычны жыхар сталіцы і асабліва наваколля на аснове маўчання прэсы можа зрабіць выснову: да яго ніхто з кандыдатаў не едзе, з ім ніхто не сустракаецца. Вакол перадвыбарчых акцый мясцовая дзяржаўная прэса захоўвае таямніцу.
06.12.2010 Магілёўшчына: На трох кандыдатаў складзены акты аб парушэнні агітацыі
На Магілёўшчыне на трох кандыдатаў у прэзідэнты – Уладзіміра Някляева, Віталя Рымашэўскага і Рыгора Кастусёва складзены акты, якія перададзены ў Цэнтральную выбарчую камісію. Пра гэта паведамляе старшыня абласной выбарчай камісіі Валеры Берастаў.
06.12.2010 Слуцк. Улёткі Саннікава на стэндах заклейваюць рэкламай
Па словах Івана Цэдрыка, актывіста перадвыбарчага штабу Андрэя Саннікава, агітацыйныя матэрыялы ў падтрымку гэтага кандыдата на выходных былі залепленыя рэкламай фірмы «Стройарсенал».
06.12.2010 Горацкай раённай газеце апазіцыйныя кандыдаты не падабаюцца
Горацкая раённая газета “Ленінскі шлях”, заснавальнікам якой з’яўляецца горацкі райвыканкам, у нумары за 1 снежня апублікавала меркаванне пра кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.