Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
06.12.2010 Мінск: На сустрэчы з кандыдатамі прыходзяць правакатары
На сустрэчах кандыдатаў у прэзідэнты з выбаршчыкамі ў Мінску нярэдкія выпадкі ўмяшання правакатараў. Як правіла, гэта людзі ў цывільнай вопратцы, рознага ўзросту і, на выгляд, сацыяльнай прыналежнасці, аб’яднаныя агульнай рысай: імкненнем задаваць бессэнсоўныя пытанні ці проста марнаваць адведзены для сустрэчы час.
06.12.2010 Слуцк. За выходныя прайшлі два пікеты - у падтрымку Лукашэнкі і Саннікава
За Лукашэнку агітавалі ля ўваходу ў гарадскі парк культуры і адпачынку. Група з дзесяці чалавек 4 снежня прастаяла недзе гадзіну каля партрэта Лукашэнкі і выканала пад акампанемент баяна песню «Вот кто-то с горочки спустился». Удзельнікі пікету трымалі ў руках чырвона-зялёныя сцяжкі.
06.12.2010 Мазыр: Давераных асоб Саннікава спрабавалі правакаваць
На сустрэчы з альтэрнатыўнымі кандыдатамі ў прэзідэнты прыходзяць адмыслова падрыхтаваныя групы грамадзян з мэтай правакаваць выступоўцаў. Так адбылося ў Мазыры на сустрэчы выбаршчыкаў з даверанымі асобамі кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.
06.12.2010 Жодзіна: Сустрэча з Саннікавым сабрала поўную залу
Інфармацыя пра сустрэчу распаўсюджвалася штабам кандыдата праз улёткі і мясцовую прэсу. Абвестку можна было знайсці (калі добра пастарацца) у афіцыйнай газеце «Жодзінскія Навіны», праўда размешчана яна была паміж «Вокнамі з ПВХ» і «Бытавой тэхнікай»!?
06.12.2010 Салігорск: Сустрэча з Раманчуком сабрала значную аўдыторыю
Салігорскі штаб кандыдата не заўважыў сур'ёзных перашкод з боку ўлады пры падрыхтоўцы сустрэчы і распаўсюдзе інфармацыі пра яе. Гэта адбілася і на колькасці выбаршчыкаў, якіх прыйшло ў некалькі разоў больш, чым на сустрэчу з Саннікавым.
06.12.2010 Слонім: Першы матэрыял пра выбары ў мясцовай раёнцы
Раённая газета мясцовай вертыкалі “Слонімскі веснік” 4 снежня ўпершыню апублікавала матэрыял, прысвечаны ходу прэзідэнцкай кампаніі ў горадзе. У матэрыяле ідзе размова пра сустрэчу слонімцаў з Вітольдам Песцісам, даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі.
06.12.2010 Добруш: На выбаршчыкаў уздзейнічаюць праз іх дзяцей
«Да асноўнага дня галасавання на выбарах рыхтуюцца не толькі выбарчыя камісіі, але і школы раёна». «У той час, калі кандыдаты ў Прэзідэнты заклікаюць выбаршчыкаў з экранаў тэлевізараў аддаць ім свой голас, педагогі знаёмяць школьнікаў з асновамі Выбарчага кодэкса, абгрунтоўваюць неабходнасць удзелу ў выбарах кожнага грамадзяніна краіны і спадзяюцца, што праз дзяцей гэтая інфармацыя дойдзе да бацькоў», - піша «Добрушскі край».
06.12.2010 Баранавічы: Суд падтрымаў беларускую мову
Судовы працэс быў праведзены па-беларуску, але суддзя Мікалай Сельмановіч сваё рашэнне зачытаў на рускай мове і катэгарычна адмовіўся выдаць копію рашэння суда па-беларуску. У сувязі з гэтым праваабаронца быў вымушаны звяртацца ў абласны суд, які падтрымаў ягоныя патрабаванні.
06.12.2010 Сталічныя ўчастковыя камісіі. Так усё-ткі разнарадкі?
"Некалькі збянтэжыла толькі адна акалічнасць: падчас семінара-трэнінгу Ірына Анатольеўна прапанавала старшыням участковых камісій дакладваць кожны дзень пра колькасць назіральнікаў на тым ці іншым выбарчым участку", - адзначае назіральнік Валянціна Свяцкая, якая наведала семінар-трэнінг у Завадскім раёне сталіцы.
06.12.2010 Пінск: З’явіліся агітплакаты Алеся Міхалевіча
Другі альтэрнатыўны дзеючаму кіраўніку дзяржавы кандыдат у прэзідэнты, які пачаў актыўную фазу агітацыйнай кампаніі ў Пінску – Алесь Міхалевіч. Цяпер у некаторых месцах пінчукі могуць убачыць плакаты двух кандыдатаў - Алеся Міхалевіча і Андрэя Саннікава. Што да сустрэч з выбаршчыкамі, Пінск пакуль што застаецца па-за шляхамі кандыдатаў і іх давераных асобаў.
06.12.2010 Брэст: Сустрэча Уладзіміра Някляева ва ўніверсітэце імя Пушкіна можа не адбыцца
Рэктар ВНУ М. Часноўскі адмовіўся прадаставіць памяшканне, спаслаўшыся на напружаны навучальны працэс, перагружанасць навучальных плошчаў і рамонт у будынку ўніверсітэта. Аднак 1 снежня ў БрДУ са студэнтамі і выкладчыкамі сустрэўся старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар, які з'яўляецца даверанай асобай А. Лукашэнка.
06.12.2010 Маладэчна: Міліцыя не ведае пра перадвыбарчую кампанію?
У суботу 4 снежня ў Маладэчне былі затрыманыя актывісты, якія прымаюць удзел у перадвыбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва. У аддзяленні міліцыі паведамілі, што яны былі затрыманыя з-за друкаванай прадукцыі.
06.12.2010 Салігорск: Дзяржаўныя СМІ рыхтуюць грамадскую думку да фальсіфікацыяў
Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі салігоршчыны актыўна агучваюць лічбы рэйтынгаў кандыдатаў і яўкі выбаршчыкаў. Крыніцай гэтай інфармацыі з'яўляюцца дадзеныя Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Лічбы незалежных сацыялагічных службаў ні газета "Шахцёр", ні Салігорскі тэлеканал не прыводзяць.
06.12.2010 Баранавічы: Колькасць пікетаў у падтрымку Някляева павялічылася ўдвая
Грамадскія актывісты свабодна раздаюць інфармацыйную і агітацыйную прадукцыю ў падтрымку Уладзіміра Някляева. Процідзеянняў з боку праваахоўных органаў пакуль не было.
06.12.2010 Гродна: Правакатары не прапусцілі сустрэчу з Рымашэўскім
5 снежня на сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Віталём Рымашэўскім прыйшлі прадстаўнікі праўладнай ветэранскай арганізацыі, а таксама нейкія маладзёны з загадзя падрыхтаванымі правакацыйнымі пытаннямі. З іншага боку сабралася моладзь, якая выказвала выразную падтрымку апазіцыйнаму кандыдату.