Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
15.05.2020 У Магілёве праваабаронцу "Вясны" Алеся Буракова асудзілі на 10 сутак
У пятніцу, 15 мая, а 11 гадзіны супрацоўнікі міліцыі затрымалі сябра магілёскага аддзялення "Вясны" Алеся Буракова (Сашу Райкана).
15.05.2020 Суткі, штрафы, затрыманні. У Беларусі працягваецца пераслед удзельнікаў акцый
У пятніцу, 15 траўня, па ўсёй Беларусі працягваюцца суды над людзьмі, якія выходзілі на мясцовыя акцыі пратэсту: у падтрымку экаактывістаў Берасця ("кармленне галубоў") і ў падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама над людзьмі, якія выказваліся пра сацыяльныя праблемы ў стрымах блогера Ціханоўскага.
15.05.2020 За фота каля дома БНР маладафронтаўцаў аштрафавалі на 150 базавых
Cуд Маскоўскага раёна Мінска 15 траўня разглядзеў адміністрацыйныя справы маладафронтаўцаў Дзяніса і Максіма Урбановічаў, Віталя Трыгубава паводле артыкула 23.34 КаАП (парушэнне арганізацыі ці правядзення масавых арганізацый) за пікет 25 сакавіка.
15.05.2020 Патрабуем вызваліць арыштаваных і спыніць адміністрацыйны пераслед за ўдзел у мірных сходах у траўні 2020 года
Праваабарончая супольнасць Беларусі патрабуе спыніць пераслед мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў і журналістаў і вызваліць тых, хто адбывае арышт.
15.05.2020 Экадом праінфармаваў Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі аб пераследзе экаактывістаў у Беларусі
Грамадскае аб'яднанне "Экадом" праінфармавала Камітэт па пытаннях выканання Орхускай Канвенцыі аб новых выпадках пераследу актывістаў у Беларусі, якія рэалізуюць свае правы па Канвенцыі.
14.05.2020 У Мінску і Вілейцы новыя суды над прыхільнікамі Ціханоўскага і іншымі актывістамі
У Беларусі працягваюцца суды над прыхільнікамі блогера Сяргея Ціханоўскага і актывістамі, якія выходзілі ў сваіх гарадах на плошчы "карміць галубоў" у знак салідарнасці з затрыманымі актывістамі і актывістамі Брэста.
14.05.2020 "Экадом" заклікае спыніць пераслед экалагічных актывістаў
Грамадскае аб'яднанне "Экадом" заклікае спыніць пераслед актывістаў, якія выступаюць супраць АКБ, а таксама перагледзець практыку абмежавання права грамадскасці на правядзенне мірных сходаў.
14.05.2020 У Магілёве за 15 хвілін асудзілі блогера, якога раней забралі ў лякарню з падазрэннем на COVID-19
Праваабаронца «Магілёўскай вясны» Барыс Бухель паведаміў, што днём 13 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёна вынеслі рашэнне ў дачыненні да блогера, сябра каманды «Краіна для жыцця» Кастуся Сярогіна.
14.05.2020 Орша: Міхаіла Чамураку арыштавалі на 12 сутак, яшчэ на некалькі чалавек цісне міліцыя
Як паведамляе праваабаронца з Оршы Ігар Казмерчак, 13 траўня днём ў Дуброўна быў затрыманы Міхаіл Чамурака. Мужчына паспеў паведаміць праваабаронцу пра сваё затрыманне, пазней яго адвезлі ў Оршу.
14.05.2020 За акцыі "на суткі" адправілі дзясяткі чалавек. Падтрымай іх паштоўкай салідарнасці
Паводле інфармацыі "Вясны" на стан 13 траўня "суткамі" пакараныя каля пяцідзесяці чалавек. Некаторыя з іх ужо на волі, але большая частка працягвае знаходзіцца ў ізалятарах па ўсёй Беларусі па палітычна-матываваных пастановах суда.
13.05.2020 Беларусь: Абвяшчэнне прэзідэнцкай кампаніі азмрочанае пераследам мірных пратэстоўцаў
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць беларускія ўлады спыніць пераслед мірных актывістаў грамадзянскай супольнасці і вызваліць затрыманых.
13.05.2020 Вілейка: 1350 рублёў штрафу за акцыю салідарнасці з берасцейцамі
Актывіста з Вілейкі Андрэя Кудзіка аштрафавалі на 50 базавых велічынь (1350 рублёў) за заклікі да ўдзелу ў акцыі салідарнаслі з затрыманымі берасцейцамі і за ўдзел у гэтай акцыі 26 красавіка.
13.05.2020 У Гомелі 15 сутак адбывае блогер Іван Рэмязоўскі
У Гомелі на 15 сутак асуджаны youtube-блогер Іван Рэмязоўскі (канал Real Belarus). Як стала вядома праваабаронцам, выйсці на волю ён мусіць 23 траўня.
12.05.2020 Магілёў і Бабруйск: суды над журналістамі і актывістамі. Усіх адправілі на суткі
"Вясне" стала вядома, што суд над журналістам БелаПАН Алесем Асіпцовым прызначаны ў судзе Кастрычніцкага раёна на 9:30. Аб'явілі, што на судзе можа прысутнічаць толькі тры чалавекі. Ад адваката Алесь Асіпцоў адмовіўся.
12.05.2020 Суды працягваюцца ў Оршы і Паставах
12 траўня ў Віцебскім рэгіёне працягваюцца нешматлікія суды над актывістамі і актывісткамі, якія выходзілі на "кармленне галубоў" ці сустракаліся з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.