Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Віцебская суддзя не змагла выдаліць з залы 15 чалавек на працэсе Аляксея Саламаненкі

22.05.2020 Віцебская суддзя не змагла выдаліць з залы 15 чалавек на працэсе Аляксея Саламаненкі

Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 22 траўня разглядаў справу актывіста «Краіны для жыцьця» Аляксея Саламаненкі, якога вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – «кармленьні галубоў».

Камісарка па правах чалавека Германіі заклікае Беларусь паважаць асноўныя правы

22.05.2020 Камісарка па правах чалавека Германіі заклікае Беларусь паважаць асноўныя правы

20 траўня Упаўнаважаная Федэральнага ўрада Германіі па пытаннях правоў чалавека і гуманітарнай дапамогі Бэрбель Кофлер выступіла з заявай у сувязі з масавымі затрыманнямі журналістаў і блогераў у Беларусі.

Беларусь прадставіла сваю пазіцыю па сітуацыі пераследу брэсцкіх актывістаў

22.05.2020 Беларусь прадставіла сваю пазіцыю па сітуацыі пераследу брэсцкіх актывістаў

Мінпрыроды прадставіла ў Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі тлумачэнні сваёй пазіцыі па сітуацыі, звязанай з будаўніцтвам акумулятарнага завода каля Брэста і выпадкамі затрыманняў актывістаў.

У рэгіёнах працягваюць судзіць актывістаў, караюць штрафамі і суткамі

21.05.2020 У рэгіёнах працягваюць судзіць актывістаў, караюць штрафамі і суткамі

З раніцы 21 траўня ў Маладзечна працягнуўся судовы працэс над Паўлам Пясковым. Пасля абеду ў Вілейцы будуць судзіць Андрэя Кудзіка і Андрэя Кастэнка па дапрацаваных пратаколах. 

Гародня: палююць на ўдзельніка сустрэчы з блогерам Ціханоўскім

21.05.2020 Гародня: палююць на ўдзельніка сустрэчы з блогерам Ціханоўскім

Гарадзенцу Зміцеру Фурманаву 20-га траўня патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся участковым, і паведаміў, што ў дачыненні яго заведзеная адміністрацыйная справа па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Фота і інтэрв'ю — гэта пікет. Як прайшлі суды ў Вілейцы, Маладзечне і Мінску

20.05.2020 Фота і інтэрв'ю — гэта пікет. Як прайшлі суды ў Вілейцы, Маладзечне і Мінску

19 і 20 траўня ў Вілейцы, Маладзечне і Мінску працягнуліся суды над удзельнікамі сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, а таксама акцый салідарнасці з берасцейскімі актывістамі («кармленне галубоў»).

Бяздарны дэтэктыў па-пінску: як судзілі Анатоля Чэшуіна

20.05.2020 Бяздарны дэтэктыў па-пінску: як судзілі Анатоля Чэшуіна

Суд Пінскага раёна і горада Пінска 19 траўня пакараў адміністрацыйным штрафам у памеры 20-ці базавых велічынь жыхара горада Анатоля Чэшуіна.

Блогеру Ціханоўскаму дадалі яшчэ 15 сутак арышту. Наперадзе новыя суды

19.05.2020 Блогеру Ціханоўскаму дадалі яшчэ 15 сутак арышту. Наперадзе новыя суды

Блогера Сяргея Ціханоўскага, які адбывае 15-суткавы арышт у ІЧУ, зноў выклікалі ў суд Савецкага раёна Гомеля, піша TUT.BY. Як распавёў перад пачаткам пасяджэння сам Ціханоўскі, напярэдадні яго судзілі не па адным, як распавялі ў судзе, а па двух пратаколах - за сустрэчы з людзьмі ў Оршы і Брэсце. Сёння таксама будуць судзіць паводле двух пратаколаў.

Ізноў суды: У Берасці судзілі Паўла Кінчака, у Віцебску - Баразну   

19.05.2020 Ізноў суды: У Берасці судзілі Паўла Кінчака, у Віцебску - Баразну  

У Беларусі дагэтуль працягваюцца суды над удзельнікамі сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і акцый па “кармленні галубоў”: многіх удзеньнікаў чакаюць новыя адміністрацыйныя справы і пратаколы.

Блогеру Ціханоўскаму, які сядзіць у ІЧУ, далі яшчэ 15 сутак арышту

18.05.2020 Блогеру Ціханоўскаму, які сядзіць у ІЧУ, далі яшчэ 15 сутак арышту

Суд Савецкага раёна Гомеля 18 траўня асудзіў блогера Сяргея Ціханоўскага, які адбывае 15-дзённы арышт у ІЧУ Гомеля, яшчэ на 15 дзён арышту. Пра гэта TUT.BY распавялі ў канцылярыі суда.

У Беларусі тыдзень пачынаецца з новых пратаколаў, судоў і сутак

18.05.2020 У Беларусі тыдзень пачынаецца з новых пратаколаў, судоў і сутак

Па апошніх дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, у перыяд з 6 траўня у Беларусі 55 чалавек атрымалі агулам больш за 500 сутак арышту. Яшчэ больш за 30 чалавек былі аштрафаваныя на агульную суму, якая перавышае 13000 долараў. І гэтыя лічбы неканчатковыя. Суды над удзельнікамі сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім ці акцый па “кармленні галубоў” будуць працягвацца і на бліжэйшым тыдні. Акрамя таго, у рэгіёнах працягваюць складаць пратаколы за гэтыя акцыі і мірныя сустрэчы.

Да геаграфіі пераследу прыхільнікаў блогера Ціханоўскага дадаліся Паставы

17.05.2020 Да геаграфіі пераследу прыхільнікаў блогера Ціханоўскага дадаліся Паставы

Пасля затрымання вядомага блогера Сяргея Ціханоўскага і цэлага шэрагу ягоных прыхільнікаў пераслед грамадзянаў з актыўнай пазыцыяй працягваецца па ўсёй краіне. Гэтак, у Паставах распачаты адміністрацыйны працэс у дачыненні да хатняй гаспадыні з Варапаева Ганны Федаронак.

Блогера Уладзіміра Няронскага ня выпусцілі з ІЧУ — дадалі яшчэ 5 сутак арышту   

17.05.2020 Блогера Уладзіміра Няронскага ня выпусцілі з ІЧУ — дадалі яшчэ 5 сутак арышту  

У блогера Уладзіміра Няронскага (YouTube-канал «Слуцк для Жизни») 16 траўня скончыўся тэрмін 10-суткавага адміністрацыйнага арышту за за «удзел у несанкцыянаваным мітынгу». Аднак з ІЧУ Пухавіцкага раёга ён так і не выйшаў.

Ліда: Плюс 15 сутак арышту Аляксею Барматаву

17.05.2020 Ліда: Плюс 15 сутак арышту Аляксею Барматаву

Агулам лідскія ўдзельнікі сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім атрымалі 58 сутак адміністрацыйнага арышту.

Сход на ганку ЦВК: Кандыдаты пратэсту стварылі “жалезную групу”

15.05.2020 Сход на ганку ЦВК: Кандыдаты пратэсту стварылі “жалезную групу”

Актывістка Вольга Нікалайчык паведаміла ў сацсетках аб тым, што ў 18-30 на прыступках уваходу ў Палату прадстаўнікоў (Дом ураду) “кандыдаты пратэсту” каманды Статкевіча, якім сёння адмовілі ў рэгістрацыі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства